BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Істотных рычагоў ціску на заходнюю эканоміку Расія не мае

29.01.2015 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Істотных рычагоў ціску на заходнюю эканоміку Расія не мае
ukr-online.com
Ці гатовы Еўрасаюз пашырыць санкцыі супраць Расіі? Ці не перашкодзіць еўрапейскім планам пазіцыя Грэцыі цi заявы пра "адэкватны адказ" з боку РФ?

Тэракт у Марыўпалі, адказнасць за які ўскладзены на баевікоў і Расію, выклікаў абурэнне на Захадзе і новую хвалю размоў пра неабходнасць пашырэння санкцыяў супраць РФ. Заместа дээскалацыі канфлікту ва Украіне адбываецца актывізацыя ваенных дзеянняў, прычым у самых нецывілізаваных формах: тэракты і забойствы мірных жыхароў.

Еўрасаюз дэкларуе гатоўнасць пашырыць і працягнуць санкцыі супраць РФ на дзевяць месяцаў заместа шасці. Апрача таго, ідзе дыскусія пра магчымае адключэнне Расіі ад сістэмы SWIFT. Наколькi ўсе гэта верагодна?

На пытанні Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі” адказаў дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

- Тэракт у Марыупалі выклікаў да жыцця чарговую дыскусію пра пашырэнне санкцыяў адносна Расіі. Ці вялікая верагоднасць іхняга пашырэння?

- Зусім нядаўна ў Еўропе адбыліся пэўныя палітычныя змены, які ўскладняюць прагназаванне: я маю на ўвазе фактар Грэцыі, дзе на парламенцкіх выбарах перамаглі леварадыкальныя сілы. Увогуле недастаткова часу мінула з моманту новага абвастрэння сітуацыі ва Украінае, каб прымаць сур’ёзныя захады. Звычайна еўрапейскі механізм працуе марудна і патрабуе пэўнай прапрацоўкі пытання, пераправеркі фактаў, бо абвінавачані раздаюцца з абодвух бакоў. Таму наўрад ці варта чакаць істотных зменаў за такі кароткі прамежак часу. Хаця ўсё магчыма.

- Еўрасаюз можа абмеркаваць ідэю адключэння РФ ад сістэмы SWIFT. Наколькі рэалістычныя гэтыя намеры і чым яны пагражаюць Расіі?

- Адключэнне РФ ад сістэмы SWIFT магчымае, але, мне здаецца, такая санкцыя не мае асаблівага сэнсу. Шкода для Расіі не будзе нязначнай, тады як гэты крок можа абярнуцца большымі праблемамі для Еўропы ў плане даверу ў свеце да гэтай тэхналогіі. Я думаю, што гэтае пытанне асабліва сур’ёзна разглядацца не будзе. Каб аказваць ціск на Расію, трэба ўздзейнічаць не на ўсю эканоміку, а на канкрэтныя галіны, непасрэдна звязаныя з расійскай уладаю. Досвед апошняга часу паказвае, што менавіта такая стратэгія сябе апраўдвае.

- Санкцыі адносна якіх сектароў расійскай эканомікі найбольш эфектыўныя?

- Нафта, газ, здабыча іншай мініральнай сыравіны.

- Расійскі прэм’ер пагражаў, што ў адказ на адключэнне РФ ад сістэмы SWIFT Масква адкажа “без абмежаванняў”. Пра які адэкватны адказ з боку Расіі можа ісці гаворка?

- Пра “адэкватны адказ” няма сэнсу весці гаворку, калі пад  адэкватным маецца на ўвазе нейкі сіметрычны адказ. Істотных рычагоў ціску ці ўплыву на заходнюю эканоміку Расія не мае. Хаця, пэўна, некоторыя абмежавальныя меры могуць ужывацца, напрыклад, забарона на ўвоз ў Расію той ці іншай еўрапейскай прадукцыі. Магчымыя дадатковыя агрэсіўныя меры на межах краінаў НАТА, выхад з асобных дамоваў і пагадненняў, звязаных з бяспекаю. Сцэнарыяў адказу вельмі шмат, хаця кожны з гэтых крокаў, як выглядае, не столькі пагражае Захаду, колькі пагаршае становішча самой Расіі, асабліва ва ўмовай эканамічнага крызісу.

- Адначасова з размовамі пра пашырэнне санкцыяў актывізаваліся праціўнікі гэтага. Напрыклад, старшыня Еўрапаламента Шульц выступіў супрацць пашырэння санкцыяў. Асобную пазіцыю заняла Грэцыя, якая таксама выступіла супраць санкцыяў. Афіны дэманструюць прынцыповую пазіцыю ці дабіваюцца ад Еўрасаюза канкрэтных эканамічных прэферэнцыяў для самой Грэцыі?

- Грэцыя заўсёды была схільная займаць прарасійскую пазіцыю: у краіне дастаткова моцна прадстаўлены расійскі бізнес, грамадская думка сімпатызуе праваслаўнай Расіі, на Расію ўскладаюць надзеі і левы, і правыя радыкалы Грэцыі. Магчыма, гэтая заява з’яўляецца выражэннем агульнай тэндэнцыі, хаця гэта, натуральна, можа быць і пачатак гандлю за перагляд умовай атрымання фінансавых сродкаў ад ЕС.

Але калі згадаць некаторыя эпізоды фінасавага крызісу на Кіпры – краіны, населенай грэкамі і блізкай да Грэцыі, то можна сказаць, што грэкі заўсёды разлічвалі на Расію, якая ўспрымалася як альтэрнатыўная крыніца грошаў, процівага для Еўрапейскага саюза і ЗША. Мне здаецца, што першыя меркаванні пра новыя санкцыі не варта разглядаць вельмі сур’ёзна, гэта толькі пачатак дыскусіі пра новыя меры – эканамічныя ці дыпламатычныя.

Акрамя таго,  ёсць думка: калі існуючыя санкцыі працуюць (а ўжо відавочна, што яны вельмі істотна ўплываюць на Расію), - можа і няварта ўводзіць новыя санкцыі? Лепш даць больш падтрымцы Украіне, чым узмацняць эканамічны ціск на Расію. Але санкцыі не абавязкова могуць быць эканамічнымі. Еўрасаюз можа паглыбіць дыпламатычную і знешнепалітычную ізаляцыю Расіі. Магчыма, у дадзенай сітуацыі больш увагі звярнуць на ціск у рамках  міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

- Мэта санкцыяў Еўрасаюза і Захаду ў цэлым адносна Расіі – спыніць ці хоць бы мінімізаваць расійскую агрэсію ва Украіне. Ці сталіся заходнія санкцыі фактарам стрымлівання ці, наадварот, толькі ўзмацнілі агрэсію?

- На маю думку, заходнія санкцыі вельмі істотна стрымліваюць Расію, каб іх не было сітуацыя ва Украіне выглядала б зусім па-іншаму.

Наіўна меркаваць, што санкцыі адразу пазбавяць Расію імкнення будаваць імперыю ці дапамагаць сепаратыстам на Данбасе. Відавочна санкцыі маюць свой эфект,  яны ўплываюць на расійскую эканоміку, уплываюць на частку расійскай эліты, аказваюць ўздзеянне на асобныя групы расійскага грамадства і гэты эфект будзе ўзмацняцца. Нацыялістычная эйфарыя ў Расіі яшчэ дастаткова моцная, але пагаршэнне эканамічнай сітуацыі адбіваецца цікавасці грамадства да пытанняў знешняй палітыкі. Зараз Расія мае ўсё менш сродкаў для  рэалізацыі буйных знешнепалітычныя аперацыі і праектаў, рэалізоўваць амбіцыйныя планы па пераўзбраенні і гэтак далей.

Яшчэ год таму на фоне праблем у эканоміцы ЕС Расія знаходзілася на піку сваёй эканамічнай прывабнасці. За кошт даходаў ад экспарту нафты і газу, рэалізацыі маштабных інфраструктурных праектаў эканаміка Расіі выглядала дастаткова добра. Постсавецкія краіны і нават некаторыя краіны ЕС сталі ўспрымаць Расію як крыніцу фінансавых рэсурсаў, як пэўную альтэрнатыву ва ўмовах крызісу. Зараз усё знікла: цэны на нафту рэзка знізіліся, расійскі рубель дэвальвіраваўся ў два разы, сёлета чакаецца скарачэнне ВУП на 3-5%, узмацняюцца і іншыя негатыўны тэндэнцыі ў эканоміцы. Прывабнасць Расіі як эканамічнай альтэрнатывы Еўропе і тым больш ЗША фактычна знікла.

- Ці не стане новая Грэцыя, дзе на парламенцкіх выбарах перамаглі левыя радыкалы, яблыкам разладу ў самым Еўрасаюзе? Як вядома, усе рашэнні ў ЕС прымаюцца адзінагалосна, а леварадыкальная Грэцыя пры жаданні можа блакіраваць працу ўсяго саюза.

- Зараз у Грэцыі да ўлады прыходзяць леварадыкальныя сілы. З гісторыі Еўропы відаць, што часта такія сілы маюць энэргічную рыторыку, прыгожыя лозунгі, але няпэўную стратэгію знешнай ці ўнутранай палітыкі. Значная частка іх праграмы – проста папулізм. Таму вельмі цяжка спрагназаваць, як гэтыя сілы павядуць сябе, атрымаўшы ўладу.

Адзін сцэнар – яны будуць прадаўліваць радыкальную лінію, і тады наступствы могуць аказацца непрадказальнымі. І не столькі для Еўропы, колькі для самой Грэцыі: яна можа выйсці з еўразоны, аб’явіць аб дэфолце, пакінуць Еўрасаюз, хаця апошняе малаверагодна.

Другі сцэнар – новы ўрад усё-такі вымушаны будзе лічыцца за пагадненнямі, заключанымі з еўрапейскімі краінамі папярэднім кіраўніцтвам. У такім выпадку можа пачацца новы раўнд перамоваў з Еўрасаюзам, Грэцыя можа вытаргаваць дадатковыя прэферэнцыі, будзе скарэктаваны план эканоміі, але нічога не зменіцца прынцыпова.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео