BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітолаг Фёдараў: Лукашэнка ў Рыгу не паедзе

27.01.2015
Палітолаг Фёдараў: Лукашэнка ў Рыгу не паедзе
Андрэй Фёдараў мяркуе, што ў Рызе афіцыйны Менск не будзе прадстаўлены на самым вышэйшым узроўні, каб «не раздражняць Маскву».

Як вядома, Латвія не супраць запрасіць Аляксандра Лукашэнку на саміт «Усходняга партнёрства», які пройдзе 21–22 траўня ў Рызе. Ці будзе Беларусь прадстаўлена на самым высокім узроўні? На пытанне Радыё Рацыя адказвае палітолаг Андрэй Фёдараў.

Андрэй Фёдараў: Вельмі шмат умоў неабходна выканаць беларускім уладам да траўня, каб рэалізаваўся варыянт візіта Лукашэнкі ў Рыгу. Перш-наперш афіцыйны Менск павінен вызваліць палітзняволеных, якія да гэтага часу знаходзяцца за кратамі. Але гэтага можа і не адбыцца. А значыцца наўрад ці кіраўнік Беларусі будзе і чаканым госцем на саміце. І нават, калі будзе атрымана персанальнае запрашэнне для беларускага лідара, то няма ўпэўненасці, што ім скарыстаюцца. Застаецца шмат пытанняў у сітуацыі з Расеяй, бо палітыка Масквы зараз абсалютна непрадказальная. Беларускія ўлады могуць не рызыкнуць выклікаць раздражненне Крамля самім фактам свайго ўдзелу ў Рыжскім саміце. Таму тут вельмі шмат фактараў “супраць” і вельмі шмат перашкод.

Радыё Рацыя: На ваш погляд, якія ў беларускіх уладаў чаканні ад гэтага саміта?

Андрэй Фёдараў: Думаю, асабліва ніякіх, таму што Беларусь настолькі моцна завязана на Расею, настолькі скавана ў сваіх дзеяннях рознымі саюзамі, што не мае вялікіх магчымасцей для манеўравання. Беларускі бок у дачыненнях з Еўропай у першую чаргу цікавіць эканамічны блок пытанняў, але зусім невядома, што можа даць Еўразвяз у гэтым плане. Асабліва ў свеце таго, што сёння адбываецца ў Грэцыі. Сумніўна, што на праграму “Усходняе партнёрства” дадуць нейкія вялікія грошы. Суадносна, будзе згасаць інтарэс да праграмы і з боку беларускіх уладаў. Нейкія праекты могуць абмеркаваць, але нечага радыкальнага чакаць, напэўна, не даводзіцца.

Радыё Рацыя: У бліжэйшы час плануецца сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Якія пытанні могуць закрануць лідары Расеі і Беларусі?

Андрэй Фёдараў: Беларускі бок, хутчэй за ўсё, будзе прасіць фінансавую дапамогу, а Пуцін стане настойваць на падтрымцы ў украінскім пытанні. Магчыма, прагучыць і тэма набыцця расейскім бізнесам найбольш прывабных элементаў беларускай эканомікі, і дапамога будзе аказана ў абмен на рэалізацыю гэтых патрабаванняў. Мяркую, што гэтыя пытанні будуць галоўнымі падчас сустрэчы.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео