BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Палітвязню Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі праз нагавіцы і насоўку

24.01.2015
Палітвязню Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі праз нагавіцы і насоўку
Личности
Адміністрацыя шклоўскай калоніі № 17, куды днямі перавялі Міколу Статкевіча з магілёўскай турмы № 4, прыняла такое рашэнне пасля складання двух рапартаў аб парушэнні правілаў унутранага распарадку.

Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне са сваякамі ў шклоўскай калоніі № 17, распавяла яго жонка Марына Адамовіч.

Рашэнне аб забароне было прынята пасля складання двух рапартаў аб парушэнніправілаў унутранага распарадку ў першыя два дні знаходжання ў калоніі, куды Статкевіч быў пераведзены 13 студзені з магілёўскай турмы № 4, паведамляе БелаПАН.

Першы рапартбыў складзены за нестатутную форму адзення - штаны, якія былі выдадзеныя Статкевічу ў магілёўскай турме. Другі рапарт быў складзены ў сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою яго не было на спальным месцы.

У маі 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. 

Першапачаткова апазіцыйны палітыкутрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім ўмовы адбыцця пакарання, перавядучы на тры гады ў магілёўскуютурму № 4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня 2015 года.

 Адміністрацыя шклоўскай калоніі палічыла, што асуджаны палітык «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».

Па звестках жонкі палітыка, фармальнай нагодай для гэтых абвінавачванняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не ўказаў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, які да гэтага часу знаходзіцца ў зняволенні. Яму неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але ён катэгарычна адмаўляецца гэта рабіць.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео