BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Пачобут: Еўразійскі Саюз - расійскі адказ на праграму ЕС "Усходняе партнёрства"

11.12.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Андрэй Пачобут: Еўразійскі Саюз - расійскі адказ на праграму ЕС "Усходняе партнёрства"
Акции / Фото
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Праз два гады пасля прапановы ад ЕС да набліжэння Пуцін рэанімаваў ідэю Назарбаева, каб кіраваць вечна. Пра тое мроіць і Лукашэнка, пакуль Беларусь боўтаецца паміж "рускім светам" і еўраінтэграцыяй.

Адкрытая лекцыя вядомага журналіста, публіцыста і блогера Андрэя Пачобута "Тэрыторыя супрацьстаяння. Краіны Усходняга партнёрства паміж "рускім светам" і еўраінтэграцыяй" адбылася ў крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" у Мінску 10 снежня.

Лекцыя ладзілася ў межах цыкла "Галоўнае пытанне". Калі ў  "першым сезоне" адкрытых лекцый цягам верасня - кастрычніка пра "Галоўнае пытанне" разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта - інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз да ўдзелу запрошаныя прадстаўнікі адной з самых дынамічных і праблемных сфераў сучаснасці - сферы медыя.

Як падзеі ва Украіне паўплывалі на ваганні Беларусі ды астатніх постсавецкіх дзяржаў паміж двума інтэграцыйнымі праектамі - еўразійскім і еўрапейскім? І чым еўрапейская ініцыятыва "Усходняе партнёрства" замінае Маскве? Адказы на гэтыя пытанні шукае карэспандэнт польскага выдання Gazeta Wyborcza, актывіст Саюза палякаў у Беларусі, аўтар палітычнага трылера "Сістэма Беларусь" Андрэй Пачобут.

Упершыню з часоў Другой сусветнай

- Калі мяне запыталі, што я лічу "Галоўным пытаннем", мне ў галаву прыйшоў свет пасля канфлікту ва Украіне і тое, які ўплыў на нашую і на суседнія краіны постсавецкага ландшафту меў гэты канфлікт. Адметнасць сітуацыі, перш за ўсё, у тым, што ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны ў Еўропе адна дзяржава далучыла да сябе тэрыторыі іншай дзяржавы і выкарыстала пры гэтым узброеную сілу. І менавіта гэтае пытанне моцна ўскалыхнула свет.  

Гэты канфлікт стаўся, на мой погляд, галоўнай падзеяй 2014 года і падзеяй, якая фактычна будзе ўплываць на лёс, перш за ўсё, нашага рэгіёна і на сітуацыю ў свеце ў бліжэйшыя гады. Змяняюцца межы ў Еўропе, і ніхто з сур’ёзных экспертаў не прагназаваў, што калі-небудзь Украіна і Расія будуць весці паміж сабой вайну.

Трагедыя для Пуціна

- Чаму Расіі не спадабалася праграма "Усходняе партнёрства"? Першая прычына - адносіны Расіі да постсавецкага абшару, у прыватнасці, да шасці краінаў, які ўваходзяць у праграму - Украіны, Малдовы, Азербайджана, Арменіі, Грузіі і Беларусі.

Напэўна, вы памятаеце, як Пуцін назваў распад СССР "величайшей трагедией". У такіх умовах палітыка ЕС - набліжэнне да сябе гэтых краінаў і абмежаванне іх ад Расіі - выклікала рэакцыю апошняй. І калі б на Захадзе ведалі, што ад увядзення гэтай праграмы узнікне такі канфлікт ва Украіне, і што адносіны з Расіяй вельмі моцна сапсуюцца, думаю, што не ўвялі б "Усходняе партнёрства".

Важным крокам у рэалізацыі Усходняга партнёрства сталася падпісанне дамоваў аб асацыяцыі. А тое, што галоўнай мэтай палітыкі Пуціна фактычна з’яўляецца стварэнне Еўразійскага Саюзу, што было абвешчана на старонках газеты "Известия".

Постсавецкія краіны апынуліся на тэрыторыі, дзе канкуруюць паміж сабой два інтэграцыйныя праекты. І калі краіны Усходняга партнёрства пачалі рыхтавацца да падпісання дамовы аб асацыяцыі з ЕС, Расія вельмі актывізавалася. Вельмі лёгка ёй удалося пераканаць Арменію ў тым, што еўрапейская інтэграцыя - гэта добра, але не варта гэтым займацца.

Рэха Карабаху, Абхазіі і Прыднястроў’я

- Трэба памятаць, што Арменія і Азербайджан не маюць мяжы, а маюць лінію фронту з-за Нагорнага Карабаху. І на працягу апошніх дваццаці год фармальна яны знаходзяцца ў стане вайны. Цяпер расклад сіл іншы, чым напачатку 90-х. Гэта звязана з тым, што Азербайджан - багатая краіна, а увесь бюджэт Арменіі роўны вайсковаму бюджэту Азербайджана.

Істотным аргументам для Арменіі з’яўляецца тое, што яе падтрымлівае Расія. І пагроза застацца без падтрымкі апынулася дастатковай. На 90 адсоткаў пачалася б вайна з-за Нагорнага Карабаху.

Наступнымі месцамі, дзе Расія рабіла спробы заблакаваць дамовы аб асацыяцыі з ЕС, былі Украіна і Малдова. Януковіча ўдалося пераканаць, каб ён не падпісваў дамову, пасля чаго ў Фэйсбуку з’явіўся пост журналіста "Украінскай праўды" Мустафы Найема, які заклікаў людзей выйсці на плошчу. З гэтага і пачалася ўся гісторыя з Майданам, які напачатку называлі Еўрамайданам.  

Дастаткова хутка ў гэты канфлікт уцягнуліся Захад і Расія. Еўропа падтрымлівала людзей на Майдане, а Расія падтрымлівала ўладу. Калі перамог Майдан, Расія ўвяла ў Крым сваіх "зялёных чалавечкаў".

Рэакцыя краінаў-суседзяў на гэтыя падзеі была блізкай да шоку. Таму што ўсе заставаліся без права выбару. Асабліва, у Грузіі ды ў Малдове, якія раней мелі канфлікты з Расіяй, пагроза быць уцягнутымі ў вайну дастаткова вялікая.

Але страх ад гэтай сітуацыі ўзнік не толькі ў краінах, якія імкнуліся да еўраінтэграцыі. Напрыклад, першай рэакцыяй прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева была публічная заява пра тое, што трэба развіваць сваё войска. І гэта словы чалавека, які лічыцца вельмі блізкім саюзнікам Расіі!

Пра словы Аляксандра Лукашэнкі, напэўна, няма патрэбы гаварыць, таму што ягоныя выказванні былі шырока растыражаваныя.

Пагроза постсавецкага "даміно"

- Калі казаць пра еўразійскую мадэль інтэграцыі, то варта памятаць, што першы чалавек, які прапанаваў стварыць Еўразійскі Саюз, быў Нурсултан Назарбаеў. У сакавіку 1994 года ён выступаў з адкрытай лекцыяй у МДУ імя Ламаносава. І падчас яе агучыў такую ідэю: стварэнне СНД - гэта добра, але нам патрэбны больш шчыльны саюз, давайце створым Еўразійскі. Прыкладна тое ж, што Пуцін у 2011 годзе пісаў у газеце "Известия".

Але ў момант выказвання Назарбаева ягоная ідэя ні ў кога не выклікала цікавасці. У Расіі тады Ельцын быў прэзідэнтам, у Беларусі якраз былі прэзідэнцкія выбары, а іншыя краіны таксама жылі сваім жыццём.

І нечакана ідэя стрэліла ў 2011 годзе. Гэтая прапанова ад Уладзіміра Пуціна з’явілася праз два гады пасля прапановы набліжэння постсавецкіх краінаў да ЕС праграмай "Усходняе партнёрства". Можна смела сказаць, што Еўразійскі Саюз - гэта быў расійскі сродак адказу на выклікі.

Але адным прэстыжам гэта не патлумачыш. Мне падаецца, небяспекай. Што такое Еўразійскі Саюз? Саюз краінаў, дзе фактычна нязменная ўлада. Назарбаеў нязменна кіруе Казахстанам з 1989 года: пачаў яшчэ пры Гарбачове, быў першым сакратаром казахскай Кампартыі, перажыў, як бачыце, распад Савецкага Саюза і па сёння нікуды не збіраецца. Аляксандр Лукашэнка дваццаць першы год кіруе і таксама нікуды не збіраецца. І Уладзімір Пуцін кіруе трэці тэрмін. Таму натуральна, што тыя каштоўнасці, на якіх пабудаваны Еўрасаюз, супярэчаць інакш пабудаванаму Еўразійскаму Саюзу. Гэты канфлікт каштоўнасцяў вельмі істотны для разумення сітуацыі.

Умоўна кажучы, падзеі на Майдане разглядаліся як пэўнага кшталту пагроза фактычна ва ўсіх краінах рэгіёна, дзе ёсць праблемы з дэмакратыяй. Мы ж памятаем арабскае "даміно": рэвалюцыя адбылася ў адной краіне і перакінулася на іншыя, адбыліся змены, якіх у свеце не чакалі. Таму такія моцныя грамадскія працэсы на тэрыторыі постсавецкай краіны заўсёды выклікаюць рэакцыю.

На мой погляд, адной з галоўных прычынаў такой рэакцыі Расіі на тое, што адбылося ва Украіне, было пачуццё пагрозы.    

Працяг адкрытай лекцыі глядзіце ў відэазапісе:

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео