BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Сейме Польшчы адбыліся слуханні аб Беларусі

04.12.2014
У Сейме Польшчы адбыліся слуханні аб Беларусі
Спецыяльныя слуханні аб Беларусі - з'ява, якая адбылася ўпершыню ў гісторыі польскага парламента.

Слуханні аб Беларусі прайшлі ў Камітэце міжнародных спраў Сейма Польшчы 4 снежня, паведамляе charter97.org.

На пасяджэнне былі запрошаныя прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партый і арганізацый - лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, старшыня партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Мікалая Статкевіча на выбарах 2010 года Аляксандр Арастовіч, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, намеснік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, галоўны рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна, дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы, кіраўнік радыёстанцыі "Радыё Рацыя" Яўген Вапа і судырэктар Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

З польскага боку на слуханнях прысутнічалі кіраўнік Камітэта міжнародных спраў Роберт Тышкевіч, віцэ-старшыня польскай парламенцкай партыі "Права і справядлівасць", старшыня Камісіі сувязяў з эміграцыяй Адам Ліпіньскі, намеснік старшыні камітэта Сейма міжнародных спраў Тадэвуш Івіньскі, кіраўнік Усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Конрад Паўлік, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка, кіраўнік Фонду міжнароднай салідарнасці Кшыштаф Станоўскі, чалец Парламенцкай асамблеі НАТА Вітольд Вашчыкоўскі, іншыя дэпутаты Сейма і дыпламаты.

Падчас слуханняў Андрэй Саннікаў адзначыў, што без свабоднай і дэмакратычнай Беларусі сёння немагчыма вырашыць сітуацыю не толькі ва Украіне, але і ва ўсім рэгіёне. Расея, са слоў палітыка, напала на ўсю Еўропу, галоўная мэта Пуціна - разбурыць Еўрапейскі Звяз і знішчыць еўрапейскія каштоўнасці. Перамовы Захаду з Лукашэнкам не маюць сэнсу, паколькі беларускі дыктатар для прэзідэнта Пуціна такая ж марыянетка, як адзін з кіраўнікоў так званай «ДНР» Стралкоў-Гіркін. Мяккацеласць жа Еўропы ў пытаннях праў чалавека ў Беларусі прывядзе толькі да ўзмацнення рэпрэсій супраць апазіцыі ў краіне, у тым ліку і супраць незалежнага Саюза палякаў.

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» заявіў пра пагрозу легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі ў 2015 годзе, паколькі ў сувязі з пастаяннымі рэпрэсіямі супраць дэмакратычных сіл у Беларусі наўрад ці магчымыя масавыя акцыі. Паводле ягоных слоў, аб удзеле ў выбарах не можа быць і гаворкі, пакуль у турмах знаходзяцца палітвязні. Такое рашэнне ўжо прымалася апазіцыяй у 2011 годзе і трэба яго прытрымлівацца. Са слоў Саннікава, гэта будзе дэманстрацыяй салідарнасці і доказам таго, што апазіцыя сваіх не пакідае.

Уладзімір Някляеў падкрэсліў, што сёння на фоне канфлікту з Украінай адбыліся змены ў палітыцы Еўразвяза і Злучаных Штатаў Амерыкі ў дачыненні да беларускага рэжыму, дэмакратычная апазіцыя фактычна адхіленая ад удзелу ў ізноў распачатым так званым «дыялогу» Захаду з Лукашэнкам, паменшылася цікавасць да Беларусі і яе праблем . Але, паводле слоў палітыка, памылкова думаць, што спачатку трэба вырашыць праблему Украіны, а потым займацца Беларуссю - гэтыя пытанні неабходна вырашаць у адным пакеце, інакш Еўропа страціць нашую краіну, і яна цалкам сыдзе пад уплыў Расеі.

Анатоль Лябедзька ўпэўнены, што паспяховае вырашэнне сітуацыі ва Украіне, безумоўна, дапаможа дэмакратызацыі Беларусі. Сёння беларускай апазіцыі, лічыць лідар АГП, прыходзіцца супрацьстаяць не толькі рэжыму Лукашэнкі, але і рэжыму Пуціна.

Спробы наладзіць дыялог з дыктатарам, на думку Лябедзькі, скончацца «старымі граблямі і новымі шышкамі». Палітык нагадаў, што ў былых кіраўнікоў МЗС Польшчы і Нямеччыны Радаслава Сікорскага і Гіда Вестэрвеле вялікі вопыт у гэтым пытанні, і яны маглі б ім падзяліцца з прыхільнікамі дыялогу з афіцыйным Менскам. Галоўныя патрабаванні, якія Еўропа і ЗША павінныя выстаўляць уладам Беларусі - гэта вызваленне палітычных зняволеных і правядзенне свабодных выбараў. Сённяшнія спробы Лукашэнкі наладзіць адносіны з Захадам Лябедзька звязаў з намерам улад атрымаць заходнія крэдыты.

Павел Севярынец адзначыў, што ў Беларусі адбываецца масіраваная апрацоўка насельніцтва з боку расейскай і беларускай афіцыйнай прапаганды, таму палітык падзякаваў ураду Польшчы за падтрымку найбуйнейшых беларускіх незалежных медыя - тэлеканала «Белсат», сайта charter97.org і радыё «Рацыя», а таксама за функцыянаванне ў Польшчы адукацыйнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага і Беларускага дома.

Аляксей Янукевіч адзначыў, што Уладзімір Пуцін сёння - галоўная пагроза ў рэгіёне, ён з'яўляецца спонсарам рэжыму Лукашэнкі, як у свой час быў спонсарам рэжыму Януковіча і падтрымлівае шэраг іншых дыктатур на постсавецкай прасторы. Аднак на фоне пагроз, якія сёння зыходзяць ад прэзідэнта Расеі, важна разумець, што сутнасць рэжыму ў Беларусі не змянілася. Спрабуючы прадставіць сябе пасярэднікам паміж Расеяй і Украінай, Лукашэнка гуляе ўласную гульню, мэта якой - захаваць уладу.

Юрась Губарэвіч таксама заявіў, што палітычная сітуацыя ў Беларусі не змянілася - прадаўжаюцца рэпрэсіі супраць апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя. Аднак мяняецца эканамічная сітуацыя, паколькі не можа быць моцнага беларускага рубля ва ўмовах сур'ёзнага крызісу ў Расеі, на рынак якой арыентавана беларуская прамысловасць.

Сяргей Калякін пацвердзіў, што тое, што адбываецца ў эканоміцы Расеі, аказвае вялікі ўплыў на сітуацыю ў Беларусі. Рэжым ужо страціў каля 3,5 мільярдаў даляраў праз падзенне цаны на расейскую нафту, якая перапрацоўваецца ў Беларусі і перапрадаецца на Захад. Цяпер Лукашэнка, паводле слоў Калякіна, шукае грошы ў міжнародных фінансавых інстытутах. Акрамя крэдытаў ад Захаду беларускага дыктатара нічога не цікавіць, перавыхаваць яго немагчыма, лічыць палітык.

Прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Алесь Арастовіч адзначыў неабходнасць патрабавання вызвалення палітвязняў, у прыватнасці, кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Паводле ягоных слоў, нельга пачынаць прэзідэнцкую кампанію 2015 без вырашэння праблемы вязняў сумлення.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі ўсіх палітычных партый і арганізацый заявілі, што выбары ў Беларусі сёння адсутнічаюць як інстытут і цалкам відавочна, што ў 2015 годзе адбудзецца чарговая фальсіфікацыя вынікаў галасавання.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео