BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрапейскія амбасадары сустрэліся з лідарамі беларускай апазіцыі ў Мінску

28.10.2014
Еўрапейскія амбасадары сустрэліся з лідарамі беларускай апазіцыі ў Мінску
16 дыпламатаў з краінаў Еўрасаюза і пяць апазіцыйных палітыкаў абмяркавалі выбары і "градус страху" ў краіне праз пераслед уладай грамадскіх і палітычных актывістаў.

З беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі лідары кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, паведамляе БелаПАН

Як паведаміў Лябедзька, сустрэчы ў падобным фармаце не праводзіліся з 2010 года.

«Напэўна, гэта звязана з тым, што Лукашэнка спрабуе ўплываць на кадравую палітыку ЕС. Чатыры гады таму быў вельмі моцны падбор дыпламатаў, якія з'яўляліся не прадстаўніцтвамі нейкіх партоў ці эканамічных колаў, а дыпламатамі ў поўным сэнсе гэтага слова. Цяпер гэтага, на мой суб'ектыўны погляд, няма», — сказаў палітык. 

Паводле слоў Лябедзькі, падчас сённяшняй сустрэчы замежныя дыпламаты былі гатовыя актыўна абмяркоўваць эканамічныя і гандлёвыя, але не палітычныя пытанні. Пры гэтым ён адзначыў, што прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі прадэманстравалі «досыць кансалідаваную пазіцыю».

«Гэта важна не толькі для апазіцыі, але і для Беларусі ў цэлым. Для нашай краіны цяпер самае важнае — не выпасці з міжнароднага парадку дня. Над гэтым трэба сур'ёзна думаць і аб'ядноўваць намаганні», — падкрэсліў палітык. 

На сустрэчы, паведаміў ён, абмяркоўвалася «ўзмацненне градусу страху ў краіне праз пераслед уладамі палітычных і грамадскіх актывістаў».

«Таксама давалася ацэнка агульнай сітуацыі, перспектыў яе развіцця, узаемаадносін Еўрасаюза з Беларуссю», — расказаў Лябедзька. 

«Наша агульнае пасланне заключалася ў тым, што вырашаць сітуацыю ў Беларусі трэба праз сумленныя і свабодныя выбары, праз выкананне Беларуссю абавязацельстваў, узятых у межах АБСЕ. Калі выбары будуць сумленныя і свабодныя, мы гатовы прызнаць іх вынікі, якія б яны ні былі. Трэба ствараць шырокую кааліцыю, уздзейнічаць усімі магчымымі метадамі на беларускія ўлады», — заявіў палітык. 

Акрамя таго, дадаў ён, на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне дыялогу ЕС з уладамі.

«Тут дэмакратычныя сілы па-рознаму ацэньваюць, які ён павінен быць, наколькі з Лукашэнкам можна вырашаць пытанні. Але прагучала і меркаванне, што нельга дапускаць ранейшых памылак, калі ЕС, міжнародныя фінансавыя інстытуты фінансавалі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку. Гэта не прыводзіць да перамен, а, наадварот, кансервуе сітуацыю», — адзначыў Лябедзька. 

Лідар АГП выказаў меркаванне, што «набліжэнне прэзідэнцкай кампаніі будзе павышаць цікавасць дыпламатаў да такога кшталту сустрэч». 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео