BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генерал Фралоў пойдзе ў прэзідэнты

29.09.2014
Генерал Фралоў пойдзе ў прэзідэнты
Личности
Кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года шэраг грамадскіх аб'яднанняў Беларусі вылучыў Валерыя Фралова.

Прадстаўнікі шэрагу грамадскіх аб`яднанняў і грамадзянскіх ініцыятыў 28 верасня ў Жодзіне прынялі рашэнне аб падтрымцы вылучэння кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2015 года намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) генерала Валерыя Фралова, паведамляе БелаПАН.

Пра гэта паведаміў кіраўнік грамадзянскай ініцыятывы «Саюз афіцэраў і салдат» Кірыл Жываловіч

З прапановай падтрымаць намер Фралова ўзяць удзел у выбарчай кампаніі выступіў грамадскі актывіст, былы дэпутат жодзінскага гарсавета Аляксандр Валчанін

«Наступныя выбары на фоне ўскладнення эканамічнага крызісу ў краіне, росту карупцыі і ўцёкаў з Беларусі галоўнага капіталу — кваліфікаваных кадраў вымушаюць нас не быць абыякавымі. Мы не можам больш спадзявацца на штатных змагароў за светлую будучыню народа з апазіцыйнага асяроддзя, абцяжараных працэдурамі выбару адзінага кандыдата. Гэты працэс можа зацягнуцца надоўга, і ў выніку ён пазбавіць нас часу на актыўную агітацыйную кампанію і прывядзе да чыста фармальных вынікаў, без рэальнага аб`яднання намаганняў», — сказаў ён. 

Валчанін падкрэсліў: «Сітуацыя вымушае вылучыць на ўдзел у выбарах генерала Фралова, грамадзянская пазіцыя і палітычныя погляды якога нам добра вядомыя даўно»

Падтрымаў ініцыятыву аб вылучэнні Фралова кандыдатам у прэзідэнты старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Аляксандр Камароўскі.

«Ведаючы Валерыя Фралова як сапраўднага патрыёта Беларусі, чалавека гонару, годнасці і палітычнага прафесіяналізму, прапаноўваю прыкласці ўсе намаганні для вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь», — сказаў ён.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валерый Фралоў аб рашэнні вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе заявіў у чэрвені 2014 года.

«Адзіны кандыдат — гэта не панацэя. Дай бог, каб такое адбылося, але я ў гэта слаба веру», — сказаў ён.

На думку палітыка, лепшай перадвыбарнай стратэгіяй было б вылучэнне некалькіх кандыдатаў, «кампетэнтных у розных сферах».

«А потым напярэдадні выбараў паглядзець на рэйтынгі, зняцца на карысць чалавека з найвышэйшым рэйтынгам, запрасіць сваіх прыхільнікаў прагаласаваць за яго і такім чынам выйсці на рэальнага адзінага», — дадаў ён. 

Фралоў ужо вылучаўся ў прэзідэнты ў 2006 годзе, але змог сабраць крыху больш за 58 тысяч подпісаў пры неабходных для рэгістрацыі 100 тысячах.

Сам Фралоў растлумачыў гэта недахопам фінансавання. Тады палітык падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты ад сваёй партыі Аляксандра Казуліна.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео