BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Марына Адамовіч: Калі рабілі феерверк для Міколы, уся турма раўла "Жыве Беларусь!"

12.08.2014 Алена Барэль, ЕўраБеларусь
Марына Адамовіч: Калі рабілі феерверк для Міколы, уся турма раўла "Жыве Беларусь!"
Личности
protivpytok.org
Сення, 12 жніўня, беларускаму палітвязню Міколе Статкевічу спаўняецца 58 год. Свой дзень народзінаў ён сустракае ў магілёўскай турме, але віншаванні туды ляцяць з усіх куткоў Беларусі.

 Напярэдадні свята карэспандэнт Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з жонкай палітвязня Марынай Адамовіч.

- Марына, якім чынам вы павіншуеце свайго мужа, што падрыхтавалі для яго?

- Мікола ў турме. А там мажлівасці вельмі абмежаваныя. Ён пазбаўлены магчымасці атрымліваць бандэролі і перадачы, таму сёння сюрпрызы такога кшталту немажлівыя. Мы будзем рабіць іншыя віншаванні.

- Ведаю, што любы беларус можа павіншаваць Міколу Статкевіча, калі патэліць з гарадскога тэлефона па нумару 166 і прадыктуе адрас магілёўскай турмы, дзе ён знаходзіцца (212011, Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4, Статкевічу Мікалаю Віктаравічу). Гэта вельмі добрая маральная падтрымка для вязня. Хто яе прыдумаў?

- Я ўжо нават не памятаю, калі ўзнікла гэтая ідэя тэлеграм па тэлефоне, дастаткова даўно. Мне здаецца, я знайшла яе ў Фэйсбуку і ўжо сама як мага больш растыражавала.

- Пра што вам пісаў у апошніх лістах муж?

- Акурат у апошні час з лістамі ўзнікла праблема. Рэальна ўвесь мінулы месяц лісты затрымліваліся і канфіскоўваліся. Калі раней канфіскоўвалі зрэдку, то зараз - кожны другі ліст! Таму ў мяне мала мажлівасцяў ліставання…

Але ў тых лістах, што прыходзяць, Мікола піша пра падзеі, якія адбываюцца ва Украіне. Вельмі шмат піша пра беларускую сітуацыю, пра тое, што звязана з наступнымі выбарамі, з пакутлівымі спробамі апазіцыі вызначыцца з фарматам удзелу ў наступных выбарах.
Безумоўна, вельмі шмат піша пра асабістае.

- Ці распавядае ён пра стан свайго здароўя?

- Ён ніколі не скардзіўся на здароўе. Але я маю спадзяванне, што гэта адпавядае рэчаіснасці. Ён вельмі актыўна займаецца спортам, прысвячае гэтаму зусім нямала часу. Нават нядаўна ў адным з лістоў ён напісаў, што працягвае займацца фізкультурай і не адмяніў заняткі ў сувязі са спёкай, але крышачку паменшыў іх інтэнсіўнасць.

- Днямі ўлады разгледзiлі пытанні пра амністыю каля 4,5 тысячаў вязняў Беларусі, у выніку на волю выйдуць 1 114 чалавек. Ці магчымая амністыя без прашэння пра памілаванне для Міколы Статкевіча?

- Для Міколы выхад прынамсі па гэтай амністыі немажлівы. Артыкулы, па якіх сядзяць ён і астатнія палітвязні, абсалютна свядома выключаныя з амністыі. Таму такі варыянт мы не разглядаем.

Але, канешне, надзея памірае апошняй, я ўвесь час спадзяюся на вызваленне Міколы…

opendemocracy.net

- Такога тэрміна як "палітзняволены" ў законе пра амністыю "няма і быць ня можа", патлумачыў журналістам яшчэ ў траўні міністр МУС Ігар Шуневіч. Паводле ягоных словаў, пад амністыю трапляюць тыя, хто здзейсніў злачынства, якое не ўяўляе "вялікай грамадскай небяспекі". Вынікае, што Статкевіч не трапляе пад амністыю, бо ўяўляе "пагрозу" для грамадства?

- Па-першае, Мікола знаходзіцца ў турме, а турма практычна ніколі не трапляе пад амністыю. Бываюць выняткі, але яны рэдкія і тычацца менавіта нейкіх юбілеяў.

А што тычыцца грамадскай небяспекі, то, я думаю, тут нават няма пра што казаць… Грамадскую небяспеку ўяўляюць тыя людзі, якія выкарыстоўваюць суд як інструмент для прыгнечання іншадумства ў краіне, а не тыя людзі, якія спрабуюць выказаць сваю пазіцыю мірнымі сродкамі.

- Зразумела, што з турмы шмат чаго не напішаш праз цэнзуру. Але ці ведаеце вы з іншых крыніц пра тое, як ставіцца да вашага мужа турэмнае кіраўніцтва?

- Я не ведаю, як яны па-чалавечы да яго ставяцца, але я вельмі добра разумею, што ў значная ступені - гэта людзі паднявольныя. І не магу спадзявацца на тое, што, калі паступяць нейкія злачынныя загады, яны іх не выканаюць…

- Сёлета ў сакавіку Мікола Статкевіч дамогся перавода ў адзіночную камеру з мэтаў бяспекі. Наколькі часта да вашага мужа ў камеру падсаджваюць кагосьці з зэкаў для правакацыяў?

- Спосаб падсаджвання суседзяў у камеру заўсёды выкарыстоўваецца дзеля ціску на вязняў, і не абавязкова палітычных. Да Міколы неаднаразова падсаджвалі вельмі розных суседзяў, якія сапраўды ўяўлялі пагрозу не толькі ягонаму здароўю, але і жыццю.

Калісьці даўно, на спатканні, ён мне сказаў: патрываю яшчэ колькі, але як сітуацыя не зменіцца, папрашуся ў "адзіночку".

Такія вось выпрабаванні былі… Але апошнія некалькі год Мікола сядзіць з адным і тым жа суседам.

- Чаму, на ваш погляд, улады выпусцілі Міколу Аўтуховіча, які, як і Статкевіч, уяўляе пагрозу для рэжыму?

- Даруйце, але ён адсядзеў з ліхвой за сваё "неверагоднае" абвінавачванне, за захоўванне пяці патронаў - пяць з паловай год ад званка да званка. Тут пытанне, чаму трымалі?

- Ваш шлюб быў заключаны ў сценах калоніі ў снежні 2011 года. Лёс жонкі вязня і пакутлівае чаканне цягам шасці год - на гэта пойдзе не ўсялякая жанчына. Што дапамагае чакаць?

- У дадзеных умовах гэта быў адзіны спосаб захаваць мажлівасць дапамагаць Міколе. Таму што адсутнасць афіцыйнага штампа вельмі эфектыўна скарыстоўвалася супраць нас, як толькі прысуд набыў законную сілу.

Я думаю, гэта натуральны спосаб для таго, каб дарагому і роднаму чалавеку дапамагчы. Ніякіх іншых варыянтаў для мяне проста не існавала.

tut.by

Хачу дадаць, што я вельмі ўдзячная ўсім тым людзям, арганізацыям, якія падтрымліваюць нашых хлопцаў. Для іх вельмі важна адчуваць, што пра іх не забыліся! І гэта вельмі важна для нас, буду казаць за сябе.

І, нарэшцэ, гэта вельмі важна для тых, хто ўтрымлівае палітвязняў. Незалежна ад таго, атрымліваюць ці не хлопцы лісты падтрымкі, але ж гэта ўсё бачаць турэмшчыкі, і гэта не дазваляе апошнім рэалізоўваць свае ідэі і планы ў поўным аб’ёме.

udf.by

Калі чалавек мае падтрымку грамадства, гэтая інфармацыя вельмі хутка распаўсюджваецца сярод усіх зняволеных турмы і таксама неяк палягчае сітуацыю.

Ніколі не забудуся, калі Мікола трапіў у магілёўскую турму і сустракаў там свой Дзень народзінаў. Яму салютавалі нашыя сябры і паплечнікі, то бок учынялі феерверк. І калі сыходзілі адтуль, былі ўражаныя: уся турма раўла "Жыве Беларусь!". Таму што для зняволеных вельмі важна, што сярод іх - людзі, якія пакутуюць за Беларусь.

Даведка "ЕўраБеларусі"

У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Мінска прысудзіў палітыка і экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міколу Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня. У студзені 2012 года ўмовы адбыцця пакарання змянілі на больш жорсткія.

Мікола Статкевіч - апошні з асуджаных за Плошчу, які застаецца за кратамі. Палітвязень адмовіўся пісаць прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео