BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Шыкоўны падарунак катарцам ад Лукашэнкі: 25 га лесу пад Мінскам і суседзі з КДБ

10.08.2014
Шыкоўны падарунак катарцам ад Лукашэнкі: 25 га лесу пад Мінскам і суседзі з КДБ
fress.co
Зямля вакол Дубраўскага вадасховішча, якая стане рэзідэнцыяй арабаў, ужо абгароджана.

 9 ліпеня 2012 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб перадачы Дзяржаве Катар зямельных участкаў для будаўніцтва рэзідэнцыі і паляўнічых вальераў", піша "Наша Ніва".

Кіраўнік краіны загадаў падарыць арабам надзелы ў Смалявіцкім і Лагойскім раёнах. Паколькі замежнікі не могуць валодаць беларускай зямлёй, Катару давалі яе ў арэнду на 99 гадоў. Указ быў выдадзены з грыфам "для службовага карыстання", таму ў агульны доступ не трапіў.

Абмен зямельнымі ўчасткамі між краінамі часам практыкуецца, аднак невядома, які падарунак быў зроблены Беларусі ў адказ.

Мінаблвыканкам выдзеліў "участак для будаўніцтва і эксплуатацыі рэзідэнцыі" ў красавіку 2013. І вось цяпер катарцы пачалі патрохі асвойваць выдзеленыя землі. Як аказалася, ім дасталася 25 гектараў на беразе Дубраўскага вадасховішча.

Гэты вадаём быў створаны 30 гадоў таму як рэзерв для Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Вакол яго з цягам часу пабудавалі дачныя пасёлкі, а на пясчаных пляжах улетку адпачываюць сотні сталічных жыхароў.

Паварот на Дуброву знаходзіцца на 25-м кіламетры трасы М3 "Мінск-Віцебск". За кошт пагорыстага рэльефа з дарогі не бачна ні возера, ні будоўлі.

Кіламетр дарогі па бетонных плітах - і перад вачыма адкрываецца від на раскурочаны лес. З дзясятак старожак абстаўлены будаўнічай тэхнікай, аднак актыўнасці не відаць.

Падрадчыкам першага этапу будаўніцтва стала кампанія "Маналіт груп". Яе рабочыя закапалі апоры для будучага высачэзнага плота.

Пашпарта аб’екта на будоўлі не відаць. Ахоўнікі тлумачаць, што замоўцы перадумалі і адмовіліся ад ранейшага праекта. Цяпер дакументацыя нібыта пераробліваецца.

Катарцаў чакае цікавае суседства. Летась літаральна за сто метраў ад іх быў створаны яшчэ адзін дачны пасёлак. Садовае таварыства "Багута-2" налічвае каля 40 надзелаў зямлі на беразе вадасховішча. Новыя гаспадары яшчэ не паспелі дабудаваць свае палацы. "Багута-2" - далёка не просты пасёлак.

Сярод уласнікаў зямлі - спрэс 30-40-гадовыя мужчыны, імёны якіх невядомыя ні грамадству, ні інтэрнэту. Некаторыя з іх зарэгістраваныя ў будынку Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Дый старшыня садовага таварыства - начальнік аддзела галоўнага ўпраўлення КДБ.

А вялікае поле паміж трасай і катарскім лесам належыць прафесару Пятру Сінкевічу - гэта адзін з уласнікаў гандлёва-забаўляльнага комплекса "Экспабел".

Зямлю каля Дубраўскага вадасховішча - а гэта амаль 48 гектараў! - яму выдзелілі для вядзення фермерскай гаспадаркі. Сінкевіч атрымаў яе ў пажыццёвае валоданне з правам перадачы ў спадчыну.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео