BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пасол Эстоніі пакідае Беларусь. Афіцыйны Мінск ім задаволены, апазіцыя - расчараваная

01.08.2014
Пасол Эстоніі пакідае Беларусь. Афіцыйны Мінск ім задаволены, апазіцыя - расчараваная
Яак Ленсмэнт, які з 2010 году ачольваў дыпламатычную місію Эстоніі ў Беларусі, прызначаны паслом сваёй краіны ў Японіі.

На развітанне спадара Ленсмэнта прынялі намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына і міністар Уладзімер Макей. Спецыялісты ў міжнародных справах адразу звярнулі на гэта ўвагу. Рэдка бывае, каб з паслом, які пакідае краіну, да таго ж які прадстаўляў у Беларусі краіну, што ўваходзіць у НАТО, з павагай развіталіся і намеснік міністра і сам міністр. Гэта прызнанне таго, што праца спадара Ленсмэнта ў Беларусі была, на думку афіцыйных уладаў, плённай, піша Радыё Свабода.

А вось у апазіцыі пра былога пасла Эстоніі іншае ўражанне. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа:

"Гады тры-чатыры таму ў Беларусі працавала вельмі моцная і прафесійная каманда паслоў. Менавіта каманда! Рэгулярна, звычайна па аўторках, праводзіліся сустрэчы дыпламатаў з прадстаўнікамі апазіцыі. На іх выпрацоўваліся калегіяльныя рашэнні. На акцыях апазіцыі раней можна было бачыць картэж дыпламатычных аўтамабіляў з дзяржаўнымі сцяжкамі.

І гэта стала праблемай для ўлады. Яна зрабіла ўсе, каб выціснуць гэтых дыпламатаў з Беларусі. Каго праз скандалы, каго нейкім іншым чынам. Фактычна за мяжу пайшло пасланне, каго беларускі бок хацеў бы бачыць у Беларусі. Гэта павінны быць нейкія гандлёвыя прадстаўнікі, напрыклад, Вэнспілсу, Клайпеды... Яны не павінны займацца пытаннямі правоў чалавека, свабодаў, а павінныя рэгулярна хадзіць у адміністрацыю прэзідэнта альбо МЗС і ў лепшым выпадку рабіць нешта ў сферы эканомікі.

Амбасадар Эстоніі з гэтай кагорты. Ён, хутчэй, не прадстаўнік краіны Эстонія, а прадстаўнік нейкіх гандлёвых структур. Спадар амбасадар Эстоніі - гэта той від дыпламта, якога і хоча бачыць у Беларусі афіцыйны Мінск".

Новы пасол Эстоніі ў Беларусі ўжо прызначаны. Гэта Маіт Мартынсон. Ён нарадзіўся ў 1969 годзе. Скончыў эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Працаваў у апараце МЗС, быў першым сакратаром у пасольстве Эстоніі ў ЗША, а таксама займаў пасады пасла ў Кітаі ды Ірландыі. Ірландыя і была апошнім месцам яго працы, пачынаючы з 2010 году.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео