BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзяржаўны суверэнітэт атрымала Беларусь 24 гады таму

27.07.2014
Дзяржаўны суверэнітэт атрымала Беларусь 24 гады таму
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Дзень незалежнасці з гэтай нагоды адзначаўся да 1996 года.

 Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце 27 ліпеня 1990 года прыняў Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая ўваходзіла ў склад СССР, піша Наша Ніва.

З 1991-га па 1996 год да гэтай даты было прымеркавана галоўнае нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці.

У жніўні 1991 дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

У снежні 1991 года ў беларускіх Віскулях кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 года аб утварэнні СССР.

Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года.

Улетку 1994 года ў Беларусі прайшлі першыя прэзідэнцкія выбары. Менш чым праз год пасля перамогі на іх Аляксандра Лукашэнкі, 14 мая 1995-га, у краіне прайшоў ініцыяваны ім рэферэндум, па выніках якога была змененая дзяржаўная сімволіка, а руская мова атрымала статус другой дзяржаўнай.

Дата галоўнага дзяржаўнага свята была зменена па выніках яшчэ аднаго рэферэндуму, праведзенага 24 лістапада 1996.

Дзень незалежнасці сталі адзначаць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 26 ліпеня актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" (зарэгістраванае ў Латвіі) вывесілі бел-чырвона-белы сцяг каля будынка гарвыканкама ў Дзяржынску (Мінская вобласць).

Акрамя таго, на гарадскіх афішах і прыпыначных пунктах былі расклееныя плакаты "За незалежную Беларусь!", "Беларусь - не Расея!".

"Тым самым мы павіншавалі горад з гадавінай абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг - гістарычная сімволіка нашай краіны, гэта сцяг свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай дзяржавы, гэта памяць пра вялікае ВКЛ. Для кожнага сапраўднага беларуса гэта святая і велічная сімволіка", - прыводзіць прэс-служба арганізацыі словы аднаго з удзельнікаў акцыі. Інфармацыя пра затрыманні не паступала.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео