BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Каларадскіх жукоў душаць і не заўважаюць

07.05.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Валянцін Акудовіч: Каларадскіх жукоў душаць і не заўважаюць
Пакуль Расія застаецца імперыяй, яна будзе несці пагрозу Беларусі і ўсяму навакольнаму свету.

 Беларусь захліснула мода на георгіеўскія стужкі, хаця пасля развязвання вайны з Украінай гэтыя стужкі колеру каларадскіх жукоў беларусы ўспрымаюць як сімвал баратазабойчай вайны. Аднак сетка гіпермаркетаў “Евроопт” адкрыта распаўсюджвае георгіеўскія стужкі, плоцячы распаўсюднікам па 25 тысяч за гадзіну; не хаваецца і ProStore, які належыць Юрыю Чыжу, прыдворнаму бізнесмену Лукашэнкі.

Ліберальна-дэмакратычная партыя, якая, відаць, спіць і бачыць незалежную Беларусь у складзе Расіі, таксама далучылася да гэтай кампаніі. Відавочна, што не адзін беларускі "аксёнаў" выпаўзе на свет Божы, калі Расія надумае паглынуць Беларусь, ператварыўшы яе ў губерню ці край.

Хіба не георгіеўскія стужкі азнаменавалі вакханалію сепаратызму, якую ўвесь свет назірае сёння на паўднёвым усходзе Украіны?
 
Расія, захапіўшы Крым, разбурыла старадаўні міф пра “славянскае братэрства”. Ніколі больш украінец не зможа падаць руку рускаму чалавеку, які стаў у ягоных вачах агрэсарам і забойцам. А як жа беларусам жыць па суседстве з Расіяй, якая ў любое імгненне можа ўварвацца і ў наш дом з аўтаматам наперавес?
 
На гэтае пытанне Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусі" паспрабавала знайсці адказ разам з філосафам, пісьменнікам і культуролагам Валянцінам Акудовічам.
 
- Беларусь трапіла ў складаную сітуацыю. Вайна ідзе не ў нас  і не з намі. Але пастка, у якую патрапілі мы, можа аказацца больш небяспечнай за вайну Расіі з Украінай. Немагчыма сказаць, наколькі Лукашэнка зможа прадэманстраваць свой талент, каб мы выбраліся з гэтай пасткі з найменшымі стратамі. Якім бы адметным палітыкам Лукашэнка ні быў, як бы ні славіўся здольнасцю грэбсці пад сябе, пад сваю ўладу, ніякія таленты не дапамогуць, калі Расія возьме Украіну.
Расійска-ўкраінская вайна не азначае, што Крэмль прытарочыць Беларусь да сябе наўпрост, увёўшы ў краіну войскі. Гэта можна зрабіць абсалютна іншымі спосабамі і сродкамі. Пры гэтым Масква нават можа пакінуць нейкі фармальны статус – ці вобласці, ці рэспублікі.
 
Скажу проста: калі Украіна прайграе – прайграем і мы, выстаіць Україна – акрыяем і мы. Таму – слава Украіне!
 
- Апошнія апытанні НІСЭПІ паказваюць, што пасля пачатку крымскай вайны ў Беларусі ўзмацняюцца  прарасійскія настроі. За аб’яднанне Беларусі з Расіяй выступаюць 28% рэспандэнтаў. Чым патлумачыць самазнішчальнае жаданне беларусаў?
 
- Усе гэтыя апытанкі (хто імкецца ў Расію,  хто – у Еўропу) убаюкалі нашую пільнасць і свядомасць. Баюся, гэтіыя апытанкі носяць надзвычай абстрактны характар і не адлюстроўваюць рэальных настрояў, якія могуць узнікнуць у надзвычайнай сітуацыі.
 
- Сацыёлагі расійскага «Левада-центра» правялі агульнарасійскае апытанне грамадскай думкі,  згодна з якім палова апытаных хацела б бачыць пашырэнне тэрыторыі Расіі за кошт далучэння зямель з рускамоўным насельніцтвам, у тым ліку і Беларусі. Як трэба разумець гэты сігнал беларусам?
 
-Паводле гэтай апытанкі, больш за ўсё рускамоўнае насельніцтва ўціскаюць ва Украіне (62 %), у Літве, Латвіі, Эстоніі ды Грузіі, менш за ўсё – у Беларусі (4 %) і ў Арменіі (5 %). Заўважце: Беларусь знаходзіцца на апошнім месцы па ўціску рускамоўнага насельніцтва. Значыць, падставаў далучаць Беларусь да Расіі няма аніякіх. Але калі Пуцін вырашыць аднаўляць Расійскую імперыю, ці Савецкі Саюз, то мімаходзь і Беларусь можна вярнуць у лона новай старой імперыі.
 
Пакуль Расія будзе заставацца імперыяй, датуль яна будзе ўяўляць пагрозу для нас.
 
- Бацыла сепаратызму ўжо вітае над Беларуссю ў выглядзе георгіеўскіх стужак, якія ўжо асацыююцца выключна з расійскай агрэсіяй. Геогіеўскія стужкі распаўсюджваюць гіпермаркеты “Евроопт” ды ProStore, да гэтай кампаніі далучылася ЛДП (пра розныя румолы ды русі маўчу). Фактычна Лукашэнка сам узгадаваў “пятую калону”, якая прадасць з патрахамі і яго, і Беларусь. Што можам проціпаставіць разгулу імперскага шалу мы, беларусы?
 
- Я не палітык, не маю рэцэптаў. Хаця мяне вельмі раздражняюць каларадскія жукі, якія паўзуць на нас адусюль. Але каларадскія жукі – сезонная з’ява: сезон заканчваецца – і яны адкідваюць лапкі ўгору. Галоўнае, каб яны не зжэрлі ўсё, што расце на нашай зямлі за сезон.
 
Рух “За свабоду”, які заклікае беларускую ўладу забараніць георгіеўскія стужкі, робіць толькі рэкламу гэтай мярзоце. Што робяць вяскоўцы з каларадскімі жукамі на полі? Іх душаць і не заўважаюць.
 
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео