BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Лукашэнка імкнецца не падпарадкоўвацца знешнепалітычнай лініі Расіі

23.04.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Лукашэнка імкнецца не падпарадкоўвацца знешнепалітычнай лініі Расіі
Свой взгляд
uainfo.org
Нейтралітэт у расійска-ўкраінскім канфлікце сведчыць, што беларускія ўлады не падтрымліваюць сілавыя дзеянні Расіі ва Украіне і разглядаюць іх як ускосную пагрозу сабе, сваёй самастойнасцi.

 Уся палітычная частка паслання Лукашэнкі народу i парламенту, якое прагучала ўчора, была пабудавана на ўзаемаадносінах у трохкутніку Беларусь-Украіна-Расія. Усе часцей і часцей Лукашэнка праецыруе ўкраінскія падзеі на Беларусь і персанальна на сябе.  Пра ЗША Лукашэнка толькі заікнуўся, а пра Еўразвяз успамінаў і таго менш. Пра “варожыя НДА і пятую калону” ён згадаў мімаходзь.

Аднак пагрозу расійскай агрэсіі Аляксандр Лукашэнка прагаварыў вельмі дэталёва. Што за гэтым стаіць? Пасланне да народа і парламента для Службы iнфармацыi "ЕўраБеларусi" аналізуе дырэктар інстытута “Палітычная сфера” (Літва) Андрэй Казакевіч.
 
- Аляксандр Лукашэнка выступае супраць федэралізацыі Украіны і сам разумее, што «нашым братам-расіянам не падабаецца пазіцыя, якую я заняў». Ці можна лічыць яе прынцыповай супярэчнасцю палітыкі Масквы і Мінска да Украіны?
 
- Думаю, так. Супярэчнасці тычацца не толькі федэралізацыі Украіны, але і статусу  Крыма (дэ-юрэ, а не толькі дэ-факта), прызнання легітымнасці новай улады ва Украіны, стаўлення да прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ва Украіне.
 
Такім чынам, па пэўных, дастаткова важных пунктах, існуюць істотныя адрозненні ў афіцыйнай пазіцыі Расіі і Беларусі.
 
-Чаму так адбываецца?
 
-  Відавочна, Лукашэнка спрабуе заняць у расійска-ўкраінскім канфлікце пазіцыю актыўнага нейтралітэту і,  зыходзячы з уласных меркаванняў, не падпарадкоўвацца знешнепалітычнай лініі Расіі.
 
Прычын можна назваць некалькі. Украіна з’яўляецца важнай для Беларусі, і значнае пагаршэнне стасункаў можа мець вельмі негатыўныя наступствы для нашай краіны. Больш за тое, нейтральная пазіцыя пакідае больш магчымасцяў для манеўраў ды  лавіравання ў заходнім накірунку. Сённяшняя пазіцыя дазваляе Беларусі вывесці свае адносіны з Еўрасаюзам і ЗША з кантэксту эскалацыі канфлікту паміж Расіяй і Захадам.
У рэшце рэшт,  гэтая пазіцыя сведчыць, што Беларусь у прынцыпе не адабрае сілавыя дзеянні ва Украіне, і разглядае іх як ускосную пагрозу сабе, сваёй самастойнасці і палітычнай будучыні.
 
-З аднаго боку, Лукашэнка аб’яўляе,  што “мы будзем з Расіяй”, з іншага - «нас пужаюць, што заўтра Пуцін прыйдзе сюды, захопіць. Адкуль бы хто ні прыйшоў, мы будзем за сваю краіну змагацца”. Значыць, Лукашэнка ўспрымае ўсур’ёз пагрозу анэксіі Беларусі?
 
- Мне падаецца, гэтыя словы – у сваёй аснову рытарычная гульня, але безумоўна зараз такія сцэнары разглядаюцца. Не думаю, што Лукашэнка ставіцца да іх як да рэальнай пагрозы сённяшняга дня. Тым не менш, Расія перайшла пэўную мяжу, змяніла сродкі сваёй палітыкі ў дачыненні да  партнёраў і праціўнікаў, дэманструе гатоўнасць выкарыстоўваць прымус і ўзброеную сілу, правакаваць гвалтоўныя паўстанні і г.д. У пэўных абставінах увесь гэты арсенал можа быць скарыстана супраць Беларусі. Гэта – пагроза,  якая патрабуе свайго адэкватнага асэнсавання і рэагавання. У прамове Лукашэнка імкнуўся пазначыць, што так проста Беларусь узяць не атрымаецца.
 
- І раней, і некалькі разоў падчас паслання Лукашэнка заяўляў, што выступае супраць федэралізацыі Украіны. Якую пагрозу нясе федэралізацыя Украіны для Беларусі, персанальна для Лукашэнкі?
 
-  Прамой пагрозы персанальна Лукашэнку федэралізацыя Украіны не ўяўляе. Але федэралізацыя азначае дэстабілізацыю Украіны, а таксама знікненне Украіны як цэласнага суб’екта. Сёння Беларусь зацікаўленая, мець аднаго надзейнага партнёра на поўдні у асобе адзінай Украіны, а не рыхлы кангламерат рэгіёнаў. З адным суб’ектам прасцей дамаўляцца, цэласную Украіну больш зручна выкарыстоўваць як адносную супрацьвагу Расіі ў рэгіёне. Федэралізацыя будзе значыць пашырэнне магчымасцяў Расіі ўплываць на рэгіён і звужэнне прасторы знешнепалітычнага манеўра для Беларусі.  
 
Акрамя гэтага, выказванне супраць федэралізацыі – гэта пэўная “саступка” украінскаму боку, ключавы і выразны элемент самастойнай пазіцыі Лукашэнка па гэтым пытанні.
 
- Лукашэнка ходзіць па лязу брытвы, спрабуючы дагадзіць і Расіі, і з Украінай не пасварыцца. Называючы Расію «адзіным саюзнікам», ён тут жа рытарычна ўсклікае: «Як я магу не прызнаваць цяперашнюю ўладу ў Украіне, якая сёння дзейнічае?!» Якую выгаду з расійска-ўкраінскіх супярэчнасцяў ён спрабуе атрымаць?
 
- Прамая выгада непраглядаецца. Хутчэй мае месца імкненне змякчыць уплыў на Беларусь новых канфліктаў, што паўстаюць у рэгіёне. Па-першае, нейтральная пазіцыя ў канфлікце не пагаршае стасункі з Захадам ва ўмовах крызісу адносін апошняга з Расіяй. Па-другое, такая пазіцыя паказвае, што Беларусь аўтаматычна не падпарадкоўваецца палітыкі Расіі і нават гатова супраціўляцца ціску (пры гэтым, праўда, ідэя інтэграцыі не ставіцца пад пытанне). Па-трэцяе, сярэдняя пазіцыя дазваляе захаваць нармальныя стасункі з Украінай і нават разлічваць на нейкія пасярэдніцкія функцыі.
 
-Лукашэнка зноў гаварыў пра неабходнасць рассекчы гордзіеў вузел праблем у адносінах з ЕС. Ці разглядае ён пацяпленне стасункаў з Еўропай як страхоўку ад магчымай агрэсіі Расіі? Ці гэта чарговая спроба запусціць геапалітычныя арэлі?
 
-Адно другому не пярэчыць. Патрэбна процівага Расіі, асабліва на фоне ўкраінскіх падзеяў і магчымага падпісання пагадненняў па стварэнню Еўразійскага эканамічнага саюза, што можа яшчэ больш абмежаваць беларускі суверэнітэт. Гэтыя пагрозы ажыўляюць інтарэс беларускіх ўладаў да ўстанаўлення больш трывалых кантактаў з Захадам.
 
Трэба заўважыць, што новы “паварот да Еўропы” рыхтаваўся дастаткова даўно, яшчэ да падзеяў ва Украіне, і  Беларусь хоча захаваць пазітыўную дынаміку ў заходнім накірунку, але без нейкіх саступак са свайго боку.
 
 -Ці азначае, што напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2015 года афіцыйны Мінск хоча вярнуць адносіны з ЕС да ўзроўню 2009-2010 гадоў?
 
-Прынамсі, ёсць трэнд на паляпшэнне стасункаў. Тут прысутнічае не толькі палітычная, але і эканамічная логіка. Еўропа мае рынкі, якія могуць быць выратавальнымі для асобных галін вытворчасці. Еўропа – гэта крыніца танных крэдытных рэсурсаў. Еўропа – моцная эканамічная сіла, паляпшэнне стасункаў з якой магло б падлячыць і беларускую эканоміку.
 
Дарэчы, калі казаць пра будучую прэзідэнцкую  кампанію, варта адзначыць,  што ў розных частках прамовы Лукашэнкі  можна заўважыць пэўнае “заігрыванне” з праеўрапейскім, нацыянальна арыентаваным электаратам. Лукашэнка кажа пра “крытыкаў улады”, пра тое, што і яны мусяць аб’яднацца супраць знешніх пагрозаў. Адсылаючы да праблем у стасунках з суседзямі, Лукашэнка пазіцыянуе сябе як асобу, што аб’ядноўвае ўсю нацыю. Сваю палітычную кар’еру Лукашэнка пачынаў як лідар прарускай/савецкай часткі грамадства, арыентаванай на постсавецкую інтэграцыю. Але ў апошнія гады (першыя прыкметы недзе з 2008 года) відавочная імкненне ўладаў выйсці па-за межы традыцыйнага палітычнага падзелу, што склаўся ў другой палове 1990-х – рынак-антырынак, арыентацыя на Расію ці Еўропу, выбар нацыянальнай ці савецкай ідэнтычнасці – і ўключацца ў палітычную гульню ва ўсіх сектарах беларускага грамадства.
  
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео