BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксей Янукевіч: У беларускай і ўкраінскай незалежнасці адзін вораг – расійскі імперыялізм

25.03.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Аляксей Янукевіч: У беларускай і ўкраінскай незалежнасці адзін вораг – расійскі імперыялізм
Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 25 сакавіка шэсця і мітынгу з нагоды Дня Волі – чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

 Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 18.00 каля кінатэатра “Кастрычнік”, затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 запланаваны мітынг.

Арганізатарамі акцыі выступілі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні руху “За свабоду” Алесь Лагвінец , лідэр аргкамітэта Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч і член прэзідыума Беларускай сацыял -дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч.

Святкаванне Дня Волі сёлета пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай і з асуджэннем расійскай агрэсіі ў гэтай краіне. Акцыя пачнецца выкананнем гімна БНР “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, тэкст якога аргкамітэт прапануе ўсе ўдзельнікам вывучыць загадзя.
 
Пра асаблівасці сёлетняга Дня Волі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказаў адзін з заяўнікаў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
 
- Арганізатары Дня Волі прасілі плошчу Незалежнасці, але іх, па традыцыі, паслалі на Бангалор. На што спадзяваліся, просячы плошчу Незалежасці?
 
- На фоне расійска-ўкраінскай вайны мы хацелі праверыць – можа, разуменне неабходнасці кансалідацыі нацыі перад выклікамі перамагае жаданне ўладаў ціснуць на апанентаў? На гэтым фоне незалежасць Беларусі набывае настолькі важнае значэнне, што мы палічылі неабходным заявіць дастойнае месца для правядзення Дня Волі. Хаця надзеяў і спадзяванняў мы ад пачатку не мелі, таму і папярэдзілі грамадскасць, што ўлады, хутчэй за ўсё, не дазволяць заяўлены фармат акцыі.
 
7 сакавіка мы падалі заяўку на правядзенне Дня Волі, а ўжо 10 сакавіка Мінгарвыканкам даў адмоўны адказ. Аднак унас хапіла часу падаць новую заяўку і атрымаць дазвол.
 
- Дзень Волі пройдзе пад знакам салідарнасці з Украінай. Цяжка дэманстраваць сваю салідарнасць Украіне ва ўмовах, калі рэжым фактычна прызнаў права Расіі на ўкраінскі Крым, а ў выпадку спрэчных сітуацый пагражае выступіць на баку Крамля. Як беларусы, насуперак рэжыму, могуць паказаць сваю салідарнасць?
 
- Сапраўды, заявы Лукашэнкі 23 сакавіка выглядаюць як падтрымка дзеянняў Расіі. Кажу гэта са шкадаваннем. Аднак я б не сказаў, што Лукашэнка прызнаў права Расіі на Крым; ён прызнаў, што дэ-факта Крым належыць Расіі, а вось па праву ці не – пра гэта ён змоўчаў, каб не абвастраць стасункі з Украінай. Гэта, праўда, не дапамагло: 24 сакавіка Украіна адклікала свайго амбасадара з Мінска.
 
Складана выказваць салідарнасць з народам Украіны ва ўмовах, калі дэмакратычных актывістаў штрафуюць і садзяць за салідарнасць. Аднак Дзень Волі – дазволенае мерапрыемства, і ёсць магчымасць паказаць, што вялікая частка народа Беларусі падтрымлівае ўкраінскі народ. У беларускай і ўкраінскай незалежнасці адзін вораг – расійскі імперыялізм. Калі імперская Расія пайшла на адкрыты ваенны захоп Крыма, то ў Беларусі гэтая пагроза пакуль прыхаваная.
 
Мы ўздымалі праблему прысутасці расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі і неабходнасці іх вываду з нашай тэрыторыі і ў часе мясцовых выбараў, будзем падымаць яе і пасля Дня Волі.
 
- На фоне расійска-ўкраінскай вайны стала відавочна, што Беларусь страчвае сваю незалежнасць, ператварыўшыся ў расійскі плацдарм. Ці адрэагуе Дзень Волі на пагрозы расійскай анексіі?
 
- Кожны Дзень Волі мы гаворым: трэба спыняць усе гульні ў “саюзную дзяржаву”, у Мытны саюз, ва ўсе інтэграцыйныя аб’яднанні, дзе дамінуе Расія – гэта смяротна небяспечна для беларускага суверэнітэту і нашай незалежнасці. Сёлетні Дзень Волі не абыйдзе бокам гэтую пагрозу.
 
У Беларусі дамінуе расійская эканоміка, расійскія СМІ, якія апошнія месяцы распаўсюджваюць непрыхаваную нахабную хлусню пра падзеі ва Украіне і замбуюць не толькі расіян ды ўкраінцаў, але і беларусаў.
 
У Беларусі размешчаныя расійскія вайсковыя базы. 13 сакавіка шэсць расійскіх знішчальнікаў Су-27 і тры ваенна-транспартныя самалёты з авіяцыйна тэхнічным персаналам прызямліліся на аэрадроме ў Бабруйску, а 23 сакавіка Лукашэнка папрасіў у Расіі яшчэ 24 самалёты.
 
Небяспека страты незалежнасці надзвычай высокая, ступень залежнасці Беларусі ад Расіі наблізілася да крытычнай рысы. Адна з галоўных мэтаў Дня Волі – выказаць салідарнасць з Украінай, з украінскім народам. Але асноўны лейтматыў Дня Волі – неабходнасць захавання незалежнасці і суверэнітэту, неабходнасць еўрапейскай інтэграцыі ды выхад з усіх інтэграцыйных аб’яднанняў, дзе дамінуе Расія.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео