BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Мясцовыя саветы выконваюць функцыі, не прапісаныя ў законах і Канстытуцыі

23.03.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Мясцовыя саветы выконваюць функцыі, не прапісаныя ў законах і Канстытуцыі
фота telegraf.by
Сення ў Беларуси - дзень выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў. Добра вядома, што ў нас прымаць удзел у галасаваннi безсэнсоўна – усе роўна абраныя будуць кандыдаты, якiя найбольш прыемны ўладам.

 Але навошта наогул патрэбны саветы? Якую яны выконваюць ролю i хто ў iх трапляе?

 
Эксперты Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Літва) прасачылі эвалюцыю абласных саветаў у Беларусi ў 1999-2014 гадах i прыйшлi да высновы, что  ролю мясцовых саветаў у жыцці рэгіёнаў няварта недаацэньваць.
 
Склад саветаў мае “алігархічны” характар: практычна поўнасцю дамінуюць кіраўнікі прадпрыемстваў ці арганізацыяў (75-90%), намеснікі кіраўнікоў ці кіраўнікі структурных падраздзяленняў складаюць 8-18%, а людзі, якія не займаюць кіраўнічых пасадаў, як правіла, прадстаўленыя толькі 1-2 асобамі на Савет. Таксама сярод дэпутатаў дамінуюць жыхары абласных цэнтраў, у той час як рэгіёны апынаюцца недапрадстаўленымі.
 
Даследчыкі канстатуюць, што за апошні час у абласных Саветах скарацілася прадстаўніцтва інстытутаў дзяржаўнага кіравання, але вырасла значэнне вытворчага сектару. Пры гэтым адбылося крытычнае падзенне прадстаўніцтва ад сельскай гаспадаркі.  Гэта таксама можа сведчыць пра істотныя палітычныя змены на карысць “бізнесу” (як дзяржаўнага, так і прыватнага) на рэгіянальным узроўні.
 
23 сакавіка ў Беларусi праходзяць чарговыя  мясцовыя выбары. Напярэдадні галасавання вынікі даследавання ў інтэрв’ю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” падвёў дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
 
- Чаму мясцовыя Саветы не варта ўспрымаць як дэкаратыўныя структуры? Насамрэч ніводзін мясцовы савет не прымае рашэнняў, бо з’яўляецца прыдаткам вертыкалі.
 
- Гэтую памылку дапускаюць многія беларускія аналітыкі, калі ўспрымаюць мясцовыя саветы выключна як фармальныя структуры. Але іх значэнне як раз у адваротным: стварэнне нефармальных каналаў лабіравання, а таксама камунікацыі “эліты” на рэгіянальным узроўні. 
 
Некаторыя органы маюць уплыў, бо маюць паўнамоцтва, а іншыя – таму што складаюцца з уплывовых людзей. Аналіз паказвае, што дэпутаты абласных саветаў прадстаўляюць тое, што можна назваць рэгіянальнай “элітай”: гэта дырэктары прадпрыемстваў, бюрактары, часам нават прадпрымальнікі. Гэта сведчыць, што савет функцыянуе як механізм лабіравання інтарэсаў, а таксама пляцоўка камунікацый унутры эліты, абмену ідэямі, інфармацыяй. Усё гэта  ў канчатковым выніку ўплывае на рашэнні, што прымаюцца выканкамамі.
 
Натуральна, існуюць рашэнні на якія нельга паўплываць, але дастаткова вялікая частка дазваляе тое ці іншае лабіраванне. Акрамя таго “мясцовыя” могуць сабатаваць некаторыя рашэнні цэнтра, што здараецца не так і рэдка.  Па гэтай прычыне я б не ставіў абласныя саветы па-за межы рэальнай палітыкі ў рэгіёнах, сваё значэнне яны маюць.  
 
-Вы прыйшлі да высновы, што абласныя саветы носяць алігархічны характар. Абласныя саветы – гэта, хутчэй, аб’яднанне  чырвонага дырэктарату, так бы мовіць, клуб па інтарэсах. Чаму ж вы ставіце знак роўнасці паміж мясцовымі дэпутатамі – дырэктарамі і  алігархамі?
 
- Пад “алігархам” я разумею не чалавека, які валодае прыватным бізнесам і праз гэта ўплыве на ўладу. Такое разуменне пашырана ў публічнай прасторы, але не з’яўляецца дакладным. Я схільны выкарыстоўваць першаснае значэнне слова – чалавек далучаны да ўлады, які мае пэўную самастойнасць у прыняцці грамадсказначных рашэнняў. Калі група людзей, якая ўплываюць на ўладу абмежаваная і невялікая, то можна весці размову пра “алігархію”. Таму варта заўважыць, у абласных саветах няма звычайных, “простых” людзей, актывістаў, прадстаўнікоў грамадскасці (як тое было нават у савецкія часы) – больш чым на 90% мясцовыя саветы складаюць дырэктары прадпрыемстваў, кіраўнікі дзяржаўных структур, старшыні калгасаў  – гэта людзі, якія рэальна ўплываюць падзеі ў рэгіёне, у той ці іншай ступені вызначаюць яго развіццё.
 
 - Дзіўна, што беларускі алігархат на 75-90% з’яўляецца дзяржаўным. А дзе ўсе беларускія прыватнікі, іначай –  “вашывыя блохі”?
 
- Пакуль што іх прадстаўніцтва не значнае. Паглядзім, можа нешта зменіцца пасля гэтых выбараў. Але варта адзначыць, што колькасць прыватнікаў паступова, хоць і нязначна, расце. Чаму так? Магчыма, дзве прычын асноўныя. Па-першае, не так шмат прыватных прадпрыемстваў, здольных параўнацца па ўплыву з дзяржаўнымі. Па-другое, і гэта відаць галоўнае, – палітычная сістэма Беларусі выбудоўвалася такім чынам, каб прыватны бізнес не дапускаць да палітыкі. Трэба сказаць, што дагэтуль такая структура ўлады трывае. Па-ранейшаму дамінуе меркаванне, што прыватнікаў лепш у палітыку не пускаць – ад іх будзе больш праблем: узнікнуць пагрозы дэцэнтралізацыі ўлады, з’явіцца больш выклікаў. З другога боку прыводзяцца больш рацыянальныя аргументы: вырасце карупцыя, узрасце магчымасць лабіравання прыватных інтарэсаў.
 
- А куды падзеліся настаўнікі ды медыкі, якія і праводзяць кожную выбарчую кампанію, на свае плечы ўскладаюць адказнасць за фальсіфікацыі?
 
- Па вынікам даследавання, яны маюць сваю квоту, але ўвогуле іх прадстаўніцтва не значнае. У абласных саветах яны складаюць каля 10-15% ад агульнай масы дэпутатаў. Прычым, натуральна, гэта не шараговыя настаўнікі ды медыкі, але дырэктары: школ, ВНУ, бальніц і так далей – бюракраты ад настаўніцтва і медыцыны.
 
Але у прынцыпе гэта група нязначная, вядучая роля адводзіцца тым, хто рэальна звязаны з пераразмеркаваннем рэсурсаў, кантралюе частку “валавога прадукту” рэгіёну, Групы, якія не маюць вялікага значэння з пункту гледжання размеркавання ўлады, фінансаў, рэсурсаў, - практычна не прадстаўлены ў абласных саветах.
 
- Кажуць, што спісы дэпутатаў мясцовых саветаў рыхтуюцца гады за тры да самых выбараў. Цяжка зразумець такую ўвагу да гэтага дзяржаўнага інстытута, які фактычна не адыгрывае ніякай ролі ў кіраванні краінай. Нездарма зусім нядаўна ЦВК хацеў ліквідаваць ніжэйшае звяно мясцовых саветаў.
 
- Думаю,  дакладныя спісы фарміруюцца куды бліжэй да выбараў – максімум год, хутчэй за ўсё менш. Тры гады – вялікі тэрмін: сёння ты дырэктар, а праз тры гады… практычна не магчыма прадказаць. Усё такі пастаянна ідзе тая ці іншая ратацыя, а дадзеным выпадку больш важны не чалавек, але яго пасада.
 
- Ці не з’яўляюцца  мясцовыя саветы лішнім звяном у сістэме дзяржаўнай улады?

- Думаю, усё-такі не. Натуральна, яны не выконваюць тых функцый, якія запісаны ў законах ды Канстытуцыі. Асноўная функцыя мясцовых саветаў – быць пляцоўкай для камунікацыі “эліты” (уплывовых кіраўнікоў) у межах рэгіёна,  механізмам лабіравання інтарэсаў мясцовых групаў, і ў пэўнай ступені – механізмам кансалідацыі рэгіянальных эліт. Гэтыя функцыі,  найбольш важныя, не прапісаныя ў законах і Канстытуцыі, але гэтак адбываецца на практыцы. 

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео