BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

З гістфака Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі дацэнта Іну Соркіну

12.01.2014
З гістфака Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі дацэнта Іну Соркіну
Фото pawet.net
Рэпрэсіі кіраўніцтва вну супраць выкладчыкаў па палітычных матывах працягваюцца.

Кандыдата гістарычных навук, дацэнта Іну Соркіну звольніла Рада факультэта гісторыі, турызму і камунікацыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на інфармацыю на сайце Гарадзенскай бібліятэкі ў Фэйсбуку. 

Дацэнт мае тыдзень, каб падаць апеляцыю на рашэнне Рады. Цягам месяца апеляцыя будзе разгледжана рэктарам і Радай універсітэта.

"Няма іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць (іначай назваць нельга) з універсітэта навукоўца і выкладчыка, якая мае 70 навуковых публікацыяў за апошнія пяць год. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з працы аўтара выдатнай манаграфіі "Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX стст. Не існуе іншых прычын, акрамя палітычных, выкідаць з універсітэта калегу, якая даводзіла несправядлівасць і шкоднасць для беларускай навукі і прэстыжу ўніверсітэта звальнення гісторыкаў Вячаслава Шведа і Андрэя Чарнякевіча", - адзначаюць калегі ў паведамленні.

Як і Швед, і Чарнякевіч, Соркіна належала да кагорты найлепшых знаўцаў гісторыі Беларусі.

Дакладныя матывіроўкі звальнення Соркінай яшчэ невядомыя, сама яна адмаўляецца ад каментароў. Яна нават не хацела, каб інфармацыя пра звальненне разыходзілася, пакуль не будзе разгледжана апеляцыя.

Былы кіраўнік Гродзеншчыны Сямён Шапіра ў свой час прызнаў, што звольніць Чарнякевіча загадаў асабіста ён. Пры гэтым, па словах Шапіры, "чорны спіс" навукоўцаў і прафесуры склаў для яго КДБ.

 

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео