BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Еўрапейскія структуры не пойдуць на саступкі Беларусі

17.12.2013 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Еўрапейскія структуры не пойдуць на саступкі Беларусі
Вызваленне палітвязняў носіць сімвалічны характар, але яно стане сігналам гатоўнасці беларускіх уладаў да дыялогу з Еўрасаюзам.

 Двойчы за апошнія паўмесяца афіцыйны Мінск заклікаў Еўрасаюз да дыялогу. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 29 лістапада на Вільнюсскім самміце Усходняга партнёрства выказаў гатоўнасць пачаць перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму і рэадмісіі. Узамен на зняццё санкцый з боку Еўрасаюза.

16 снежня аналагічную заяву зрабіў і беларускі кіраўнік, прымаючы вярыцельныя граматы ў замежных амбасадараў. І Лукашэнка падкрэсліў, што “мяч на вашым баку”.

Што стаіць за падобнымі заявамі афіцыйнага Мінска: дыпламатычны этыкет ці нешта большае? Сваю думку на гэты конт Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў дырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.
 
- “Мы гатовы на любыя крокі ў плане нармалізацыі нашых стасункаў” з Еўрасаюзам, заявіў сёння Лукашэнка, прымаючы вярыцельныя гарматы ў шэрага амбасадараў замежных дзяржаў. Ці варта шукаць асаблівы сэнс у словах беларускага кіраўніка?
 
- Трэба сказаць, што за апошнія паўгода гэта не першая заява такога кшталту, якія можна разглядаць як заклік ці дэманстрацыя гатоўнасці Беларусі да наладжвання нармальных стасункаў з Еўрасаюзам. Гэта пацвярджае, на маю думку, і прысутнасць беларускай урадавай дэлегацыі на Вільнюсскім самміце Усходняга партнёрства.
Заяву саму па сабе варта расцэньваць як станоўчы момант. Гэта жаданне прамацаць аснову дыялогу, нармалізацыі стасункаў з Еўрасаюзам. Аднак працэс упіраецца ў дэталі.
 
Нават пры наяўнасці палітычнай волі і жаданні супрацоўніцтва не можа развівацца па ўсім спектры пытанняў і праблемаў, якія існуюць у двухбаковых дачыненнях.
 
- “Да нас не можа быць ніякіх прэтэнзій у плане нармалізацыі гэтых стасункаў. Мяч на вашым баку”, - падкрэсліў Лукашэнка. Між тым ЕС чакае ад Мінска вызвалення палітвязняў. Хто ж, у рэшце рэшт, дабярэцца да мяча і ўдарыць па ім?
 
-Я, хутчэй, схіляюся да пазіцыі Еўрапейскага саюза. Каб пачаць нармальны дыялог, беларускія ўлады мусяць вырашыць праблему палітвязняў. Вызваленне палітычных зняволеных не звязана з вялікімі фінансавымі ці палітычнымі выдаткамі, таму Еўрасаюз і настойвае на гэтым патрабаванні, якое мусіць стаць адпраўной кропкай у нармалізацыі стасункаў.
 
Беларускія ўлады ведаюць, як гэта робіцца - падобнае праходзілі ў 2008-2009 гадах, напярэдадні палітычнай адлігі 2010 года.Еўрапейскія структуры будуць чакаць менавіта гэтага сігналу.
 
- Рэцэпт “чыстай экономікі”, які прапануе афіцыйны Мінск, непрыдатны для лячэння беларуска-еўрапейскіх стасункаў. І тым не менш Лукашэнка настойліва, раз за разам, прапуне Еўрасаюзу адмовіцца ад сваіх партабаванняў і развіваць эканамічныя адносіны. На што ідзе разлік?
 
- Думаю, гэта нармальная пазіцыя на перамовах. Афіцыйнаму Мінску, безумоўна, хацелася б дабіцца адмены палітычнага складніку. Адзіны шанец пазбавіцца палітычнага складніка - паўтараць гэты тэзіс пастаянна.
 
Аднак беларускім уладам давядзецца ўлічваць палітычны складнік, хочуць яны таго ці не хочуць. Паўтаруся: вызваленне палітвязняў не цягне за сабой істотных фінансавых і палітычных выдаткаў. Вызваленне палітвязняў для Еўрасаюза з’яўляецца сімвалічным крокам, і без яго наўрад ці магчымы рух да нармалізацыі адносінаў.
 
- Вы лічыце, што без вызвалення палітвязняў адлігі ў беларуска-еўрапейскіх стасунках не відаць?
 
- Малаверагодна, што еўрапейскія структуры пойдуць на саступкі Беларусі. Вызваленне палітвязняў носіць сімвалічны характар, і яно стане сігналам пра гатоўнасць беларускіх уладаў да дыялогу.
 
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео