BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Генадзь Бураўкін: Воля ўкраінцаў да свабоды выклікае ў мяне толькі захапленне і павагу

14.12.2013 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Генадзь Бураўкін: Воля ўкраінцаў да свабоды выклікае ў мяне толькі захапленне і павагу
Менавiта нежаданне ўлады Украiны прыслухацца да народнага голасу прывяло да яе цяперашняга процістаяння з грамадствам.

 Аднак паэт, грамадскі дзяяч, былы прадстаўнік Беларусі пры ААН Генадзь Бураўкін спадзяецца, што не толькі ва ўкраінскага народа, але і ў палітыкаў хопіць розуму “застацца адзіным вялікім еўрапейскім народам”.

Сваiм бачаннем украінскіх падзеяў ен падзялiўся са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

- Што адбываецца ва Украіне? Калі адкінуць убок палітыку і зірнуць на сітуацыю па-чалавечы, чаму Украіна паўстала супраць улады?
 
- Адкінуць палітыку ніяк не атрымліваецца, бо яна вылазіць з кожнага кутка.
 
Украінская ўлада палічыла, што можа абсалютна не лічыцца з народнымі настроямі, воляй украінцаў пры вызначэнні далейшага лёсу краіны. Улады палічылі, што могуць самі вырашаць -куды краіне ісці, як ісці і навошта ісці.
 
Калі грамадскасць выказала нязгоду з палітыкай украінскага кіраўніцтва, улада вырашыла пайсці па сілавым шляху вырашэння праблемы. У любой дзяржавы, нават ва Украіны, сілаў на некоторыя рэчы хапае; розуму, магчыма, не стае, а вось сілы – хапае. Украінцы палічылі што нікому, нават сваёй уладзе, не дазволена прыніжаць іхні гонар і годнасць, не дазволена пазбаўляць права самастойна вырашаць свой лёс, права жыць па цывілізаваных мерках. Менавіта такія розныя падыходы і сутыкнулі ўладу і народ.
 
У адстойванні сваіх правоў апазіцыя, грамадскасць, Майдан выбраў бясспрэчна мірны шлях: выступалі на мітынгах, спявалі песні, грэліся каля кастра. Што б ні казалі, але грамадскасць выбарала мірны шлях, улада выбрала сілу.
 
Спроба разагнаць Майдан прывяла да зацяглага і досыць жорсткага супрацьстаяння.
 
Воля ўкраінцаў да свабоды і незалежнасці выклікае ў мяне толькі захапленне і павагу. Дай Бог, каб украінскае процістаянне вырашылася толькі ў мірных рамках і толькіна карысць народа. Майдан змагаецца не толькі за сваю будучыню, але за лёс Беларусі.
 
- Як можна ацаніць паводзіны ўкраінскіх уладаў? Удзень Віктар Януковіч кліча апазіцыю і грамадства на агульнанацыянальны дыялог, а ўночы сілавікі разганяюць Майдан?
 
- Гэта не дзіва дзіўнае. Украінскія падзеі блізкія да таго, што мы ўжо бачылі і ў Расіі, і ў Беларусі. Гэта тое, што называюць паводзінамі постсавецкай улады, якая не прывыкла паважліва і з разуменнем адносіцца да сваіх грамадзянаў.
 
Вядома, падобныя паводзіны ўладаў выклічуць абсалютна процілеглую рэакцыю. Калі прэзідэнт кажа адно, робіць другое, а думае невядома што…
 
- Чаму Януковіч ператвараецца ў Лукашэнку? Украіна ідзе тым жа шляхам, які прайшла Беларусь у 2009-2010 гадах: пацяпленне з Еўропай скончылася крывавай нядзеляй 19 снежня, пасля якой краіна аказалася ў мёртвых абдымках Расіі. Беларускім шляхам, толькі крыху павольней, крочыць і Украіна.
 
- Пра тое трэба пытацца ва ўкраінцаў, хто там жыве, хто днюе і начуе на Майдане.
 
Я б сказаў усё ж, што ўкраінскі варыянт больш мяккі, ва Украіне прысутнічае больш свабодаў (і ў СМІ, і на Майдане). Лукашэнка дзейнічаў прасцей, нахабней і больш жорстка, ён спецназаўскім ботам раздавіў Плошчу. Падзеі ва Украіне развіваюцца па больш мяккім сцэнары. Таму я б не ставіў знак роўнасці паміж беларускай Плошчай і ўкраінскім Майданам.
 
Хаця глыбінныя прычыны – адны і тыя ж, вытокі процістаяння бяруць пачатак з адной вяршыні.
 
- Якую ролю адыгрывае Расія ва ўкраінскіх падзеях?
 
- Маскоўская дыпламатыя ды палітыкі старанна адхрышчваюцца ад датычнасці да ўкраінскіх падзеяў. Але паводзіны расійскіх СМІ дужа скаардынаваныя, сінхронныя, што відно няўзброеным вокам. Пазіцыя расійскіх СМІ і выказванні некаторых палітыкаў адназначна сведчаць за тое, што маскоўскі след ва ўкраінскіх падзеях прысутнічае, і след гэты не самы лепшы.
 
Прэтэнзіі Расіі на стварэнне новай імперыі, новага Савецкага Саюза відавочна паўпплывалі на Украіну.
 
- Чым можа закончыцца сённяшняе процістаянне? Ці існуе пагроза развалу Украіны на дзве часткі, як мяркуюць многія аналітыкі?
 
- Я не хацеў бы задумвацца пра такія рэчы. Спадзяюся, што розуму хопіць не толькі ўкраінскаму народу, але і ўкраінскім палітыкам, застацца адзіным вялікім еўрапейскім народам. 

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео