BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Бітва за Украіну – прынцыповая для Расіі

03.12.2013 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Бітва за Украіну – прынцыповая для Расіі
фота korrespondent.net
Калі Украіна здолее павярнуць у Еўропу, то гэта стане велізарным стымулам для еўраінтэграцыі ўсяго рэгіёна.

Падзеі ва Украіне, а таксама магчымыя наступствы еўрарэвалюцыі для рэгіёна Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" каментуе дырэктар Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера”, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) Андрэй Казакевіч.

-Віленскі саміт закончыўся еўрарэвалюцыяй ва Украіне, якая пагражае змяніць геапалітычную расстаноўку сіл на кантыненце. Якія шансы мае ўкраінская рэвалюцыя, каб дайсці да лагічнага фінала?

-Мне падаецца, што адразу сур’ёзных вынікаў цяжка чакаць. Хутчэй за ўсё, мы ўбачым істотную мабілізацыю апазіцыі, у якой, прынамсі, зараз з’явіўся канкрэтны праціўнік. Натуральна, што гэта мабілізацыя будзе скарыстана пад час бліжэйшых выбараў і новая сітуацыя значна павялічвае шанцы апазіцыі на посмех.

-Ці можна казаць, што менавіта адмова Януковіча падпісаць пагадненне ад асацыяцыі з Еўрасаюзам стала спускавым кручком для ўкраінскіх падзей?

-Менавіта так. Пэўнае напружанне ва ўкраінскім грамадстве існавала і дагэтуль. Але калі казаць менавіта пра апазіцыю, то нейкага стрыжня, агульнай ідэі, канкрэтнага ворага, калі заўгодна, ёй не хапала. Гэта адчувалася па палітычных працэсах апошняга года, як мінімум. Зараз гэта ўсё з’явілася, дзякуючы не зусім разумным дзеянням Януковіча, бо ён мог абыграць сітуацыю больш карэктна і пісьменна, мог не пераходзіць пэўную мяжу, што прывяло да ўсплёску палітычнай актыўнасці, да мабілізацыі значнай колькасці насельніцтва. Цяпер з’явіліся фактары, якія гуляюць супраць Януковіча і спрыяюць актывізацыі апазіцыйнай дзейнасці.

-Украінскі кіраўнік ужо патэлефанаваў старшыне Еўракамісіі Барозу. Гэта можа быць як манеўр, якім Януковіч хоча адцягнуць увагу ды выйграць час (свае візіты ў Кітай, а затым у Расію Януковіч так і не адмяніў) , так і спроба даць заднюю хаду падзеям. Да якой версіі схіляецеся вы?

-Безумоўна, Януковіч адчувае, што дапусціў пэўную памылку, павёўшы сябе дастаткова груба ў адносінах да Еўрапейскага Саюза. Ягонае тэлефанаванне Барозу – спроба неяк выправіць сітуацыю, бо яна пачала набываць некантралюемыя формы.

Але гэта не той крок, які здольны рэальна пераламаць сітуацыю ўнутры краіны. Адмова падпісваць пагадненне пра асацыяцыю стала нагодай, фактарам для мабілізацыі насельніцтва, але не першапрычынай. Узнікшае на гэтай глебе процістаянне перарастае ва ўнутрыпалітычны канфлікт, а не канфлікт еўрапейскай інтэграцыі. Але цяпер ужо ні тэлефанаванні, ні рацыянальная аргументацыя адмовы ад падпісання пагаднення (пагрозы для ўкраінскай эканомікі, напрыклад), не здолеюць аказаць станоўчы эфект на ўнутрыпалітычную сітуацыю. Прынамсі, у кароткатэрміновай перспектыве, таму што змена пазіцыі кіраўніцтва Украіны адбылася занадта рэзка, і відавочна, гэта змена была прадыктаваная Масквой. Гэта стварае вельмі негатыўны фон, асабліва для тых украінцаў, якія паслядоўна непрыхільна ставяцца да ідэі інтэграцыі з Расіяй.

-Ці магчыма адыграць сітуацыю да ўзроўню Віленскага саміту? Ці ўжо немагчыма?

-Няма нічога немагчымага, але гэта зрабіць скаладана, дый патрэбны час, - месяцы, калі не гады. Еўрапейская працэдура дастаткова бюракратызаваная, прадугледжвае доўгія перамовы, падрыхтоўку. Але калі выкананы патрабаванні, працэдура, то чакаецца, што бакі мусяць гуляць па правілам, інакш яны проста падрываюць да сябе давер. Украінскае кіраўніцтва фактычна парушыла ўстаноўленыя правілы гульні, можна нават сказаць падманула чаканні. Таму я не думаю, што вяртанне дасамітаўскага стану можа адбыцца хутка. Вяртанне да сітуацыі падпісання пагаднення аб асацыяцыі для дзейснага кіраўніцтва (калі яно захавае ўладу) будзе патрабаваць часу.

Акрамя гэтага, трэба згадаць, што адмова ад падпісання на прамую звязана з пазіцыяй Расіі, і нельга скідваць з рахункаў гульню Масквы. Любыя спробы вярнуць сітуацыю могуць сутыкнуцца з супрацьдзеяннем усходняга суседа Украіны.

-Як далёка Расія гатова зайсці, каб не выпусціць са сваіх абдымкаў Украіну?

- Вельмі складанае пытанне, бо яно завязанае не толькі на рацыянальных момантах, але і на персанальных.

Відавочна, што праект еўразійскай інтэграцыі, у свой час агучаны Пуціным, які цяпер спрабуюць рэалізаваць на постсавецкай прасторы, губляе сэнс без Украіны. Калі не будзе Украіны, Еўразійскі эканамічны саюз не набярэ дастатковага людскога, эканамічнага патэнцыялу. Таму “бітва за Украіну” – прынцыповая для Расіі. На яе Расія гатова пакласці пэўную частку сваіх сіл, энергіі, фінансавых рэсурсаў. Але не думаю, што пойдзе далей за эканамічны шантаж, за абяцанні эканамічнай дапамогі, за пэўнае ўмяшанне ва ўнутраныя справы праз падтрымку тых ці іншых палітычных сіл. Гэта стандартны набор дзеянняў, якія Расія выкарыстоўвае да сваіх суседзяў. Не думаю, што расійскае кіраўніцтва будзе рызыкаваць сваёй уласнай эканамічнай, фінансавай стабільнасцю дзеля Украіны, рабіць зусім рызыкоўныя і радыкальныя захады. Але апрацаваныя сродкі, яка падаецца, будуць выкарыстоўвацца напоўніцу. І, як паказвае прыклад Беларусі і Арменіі, такія сродкі працуюць.

Фінал Віленскага саміта я б ацаніў як значную тактычную знешнепалітычную перамогу Расіі. Яшчэ месяцы чатыры назад абсалютная большасць экспертаў выказвалася за тое, што Украіна падпіша пагадненне аб асацыяцыі; той факт, што Расія ў такі кароткі тэрмін здолела пераламаць сітуацыю на сваю карысць, можна лічыць яе дасягненнем.

-Якім чынам украінская рэвалюцыя можа адбіцца на лёсе Усходняга партнёрства?

-Натуральна адаб’ецца. Калі рэвалюцыя прывядзе да змены ўлады, то вяртанне ў зыходную кропку, пра якую мы гаварылі, адбудзецца аўтаматычна. Прыход да ўлады празаходніх, праеўрапейскіх сіл актывізуе працэс еўраінтэграцыі. І гэта цалкам зменіць сітуацыю, у тым ліку ў і праекце Усходняга партнёрства, дзе Украіна таксама адыгрывае ключавую ролю. Калі Украіна пераключаецца на Еўропу, то і ўвесь рэгіён атрымае значныя стымулы для еўрапейскай інтэграцыі.

Калі “расійскі” вектар знешняй палітыкі Украіны атрымае перавагі, асабліва калі Украіна сапраўды далучыцца да мытнага саюзу і г.д., то гэта можа прывесці да фактычнага знікнення Усходняга партнёрства, пераўтварэнне яго ў фікцыю: з шасці краін-удзельніц у працэсе могуць застануцца толькі дзве, Грузія і Малдова. Стасункі з іншымі Еўропа будзе вымушаны развіваць у фармаце ЕС-Расія/Мытны саюз, што у прынцыпе і з’яўляецца стратэгічнай мэтай Расіі.

Такі сцэнар таксама дастаткова верагодны, калі ўкраінскія падзеі не прывядуць да змены ўлады. І наадварот: калі ўкраінская “рэвалюцыя” будзе даведзеная да лагічнага завяршэння, то гэта зрушыць маятнік у бок еўрапейскай інтэграцыі ў рэгіёне.

-Гэта азначае, што ўкраінскія падзеі непазбежна ўплываюць і на Беларусь…

-Так, украінскія падзеі тым ці іншым чынам на Беларусі адаб’юцца. Як канкрэтна, мы прадказаць не можам.

Калі Украіна далучаецца да Мытнага саюза, то ў трохкутніку Беларусь-Расія-Казахстан з’яўляецца дастаткова моцны гулец, які прыдасць новую дынаміку “еўразійскім” многім працэсам. Калі Украіна цалкам пераключаецца на еўраінтэграцыю, то ўсе ўсе еўразійскія ініцыятывы ператвараюцца ў стварэнне для Расіі невялікай лаяльнай “перыферыі”, што будзе мець велізарныя наступствы для Беларусі, у тым ліку – і эканамічныя.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео