BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Павал Севярынец: Адказныя за тое, што ў краіне ёсць палітвязні - мы, беларусы

14.11.2013 Сяргей Коўш, ЕўраБеларусь
Павал Севярынец: Адказныя за тое, што ў краіне ёсць палітвязні - мы, беларусы
У той час, як ледзьве не ўсе беларускія дэмакратычнывя сілы лічацца “праеўрапейскімі” (хіба што за выключэннем камуністаў), паасобку ў гэтым шэрагу стаіць Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.

 Некаторыя сябры БХД неаднаразова заяўлялі: яны крытычна ставяцца да сучаснай Еўропы і сённяшніх еўрапейскіх каштоўнасцяў. БХД, як хрысціянская і кансерватыўная партыя, не можа прыняць палітыку Еўрасаюза ў цэлым у дачыненні да сэкс-меншасцяў, аднаполых шлюбаў, і ў нечым — да мігрантаў.

 
У той жа час, калі ў 2010 годзе Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра тое, што БХД не збіраецца ў Еўропу, гэта выклікала скандал. Павал Севярынец запатрабаваў ад палітыка публічных прабачэнняў. Але гэта было, як кажуць, “даўно і няпраўда”.
 
Якое стаўленне ў БХД зараз да Еўропы і еўрапейскіх каштоўна,сцяў Службе iнфармацыi "Еўрабеларусі" распавёў Павал Севярынец.
 
— Павал, шмат казалася пра тое, што Беларуская хрысціянская дэмакратыя неяк адрываецца ад еўрапейскіх каштоўнасцяў. Прынамсі, некаторыя сябры БХД сцвярджаюць, што такая Еўропа і такія каштоўнасці, з звышліберальнымі адносінамі да сэкс-меншасцяў, да мігрантаў, да аднаполых шлюбаў, Беларусі не патрэбная…
 
— Асацыяцыя з Еўрапейскім Саюзам не супярэсчыць праграмным устаноўкам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Нагадаю, што асацыяцыя з ЕС — гэта пэўны пакет у першую чаргу эканамічных і палітычных установак і законапраектаў.
 
 
Што тычыцца меншасцяў і аднаполых шлюбаў, то ў самім Еўрасаюзе ёсць розны падыход да гэтых пытанняў. Тут мы можам узгадаць і Літву, і Вугоршчыну, і Польшчу, і Аўстрыю, дзе пазіцыя правых партый, правацэнтрысцкіх партый, пазіцыя хрысціянскіх дэмакратаў і мясцовых урадаў, напрыклад, баварскага ўраду, яна блізкая да пазіцыі БХД.
 
Таму тут мы не бачым праблемы. Асацыяцыя з Еўрапейскім саюзам для БХД прымальная. Зразумела, непрымальнае для нас толькі выкручванне рук, змяненне праграмных установак, альбо патрабаванне: “Праводзьце гей-парады, і тады мы дамо вам крэдыты”. Ясна, што мы людзі са сваёй годнасцю, мы людзі са сваім светапоглядам, мы людзі са свімі каштоўнасцямі, і шантажа мы не прымем: ні з боку Расіі, ні з боку Брусэлю.
 
Але і самі еўрапейцы маюць рознадум’е і рознагалоссі на гэты конт. Таму думаю, што ціску з боку Еўропы на Беларусь не будзе.
 
Наша пазіцыя вельмі простая — мы ідзем у адзіную Еўропу для таго, каб пашыраць там хрысціянскія каштоўнасці разам з суседзямі з Украіны, Літвы, Польшчы... Бо там хрысціянскі паказчык вельмі моцна праглядаецца ў палітыцы. Мы таксама лічым, што адраджэнне Еўропы як супольнасці адбудзецца на фоне хрысціянскіх каштоўнасцяў. І мы гатовыя прыкладаць да гэтага ўсе свае намаганні. Мы — еўрааптымісты, і адначасова — хрысціянскія дэмакраты.
 
— Зараз шмат кажуць пра саміт Усходняга партнерства ў Вільні. Што вы чакаеце ад гэтай падзеі, якое месца Беларусь павінна заняць на гэтым саміце?
 
— Спадзяюся, і мы вядзем над гэтым працу, што Беларусь будзе прадстаўленая саміце Усходняга партнерства супольнай заявай беларускіх дэмакратычных сілаў. Не буду пакуль казаць, што гэта за дакумент, але думаю, што яго змогуць падтрымаць і большасць еўрапейскіх палітыкаў, якія збяруца ў Вільні. Калі гэта адбудзецца, і адзіны голас Беларусі, адна каманда з боку беларускіх дэмакратычных сілаў заявіць пра імкненне да асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, а еўрапейскія палітыкі гэта падтрымаюць, гэта будзе ўжо сур’ёзнай перамогай і самой Беларусі, і стратэгіі адзінства бел арускай апазіцыі.
 
— Чым Еўропа можа дапамагчы дэмакратычнай Беларусі зараз? Гэта ўжо пытанне хутчэй, да цябе не як да ідэолага беларускай хрысціянскай дэмакратыі, а да неаднаразовага палітвязня…
 
— Еўропа можа дапамагчы толькі сваёй прынцыповай пазіцыяй па пытанні вызвалення палітвязняў, тактыкай “мяккай сілы” і ўвогуле, уплывам на Беларусь. Калі Украіна падпіша дамову аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам, Беларусь будзе мець дзве з паловай тысячы кіламетраў мяжы з Еўропай, і толькі тысячу кіламетраў мяжы з Расіяй.
 
Уплыў Еўропы ў такім разе ўзрасце адназначна. Пытанне толькі, на якую велічыню ён узрасце.
 
У той жа час я лічу, што не варта абавязваць Еўропу адказваць за лёсы беларускіх палітвязняў. Адказныя за тое, што ў краіне ёсць палітвязні, і што намі кіруе Лукашэнка,  - мы, беларусы. Калі б ціск на рэжым быў бы у самой краіне, то і Еўрасаюзу было б лягчэй вызначацца з дапамогай. У тым ліку, і ў пытанні з вызваленнем палітычных закладнікаў.
 
Мая пазіцыя — не перакладаць адказнасць за дзеянні рэжыму на народ. Я падтрымліваю адрасныя санкцыі для адказных за рэпрэсіі , але супраць эканамічных санкцый для ўсёй краіны.
 
— Шмат хто кажа пра прагматычную пазіцыю Еўропы ў дачыненні Беларусі, пра еўрапейскі “realpolitik”. Дык пытанне, ў якім сэнсе ўзрасце ўплыў Еўропы на Беларусь? Ці не атрымаеце вы адваротнае пажаданаму?
 
— На мой погляд, “real politik” пачынае віраваць у еўрапейскай палітыке, калі да ўлады ў еўрапейскіх краінах прыходзяць левыя. Я з вялікай павагай стаўлюся да правацэнтрысцкіх партыяў Еўропы, якія ў першую чаргу трымаюцца каштоўнасцяў, і мы імкнемся стаць сябрамі Народнай партыі Еўропы.
  
Я бачу так, што, калі сыходзяць урады, скіраваныя на хрысціянскую дэмакратыю і кансерватызм, а на змену ім прыходзяць больш ліберальныя ўрады альбо ўвогуле левыя, мы і маем гэтую вось прагматыку. Ад гэтага нікуды не дзецца.
 
Але беларусам трэба мець на ўвазе, што гэта як вецер, альбо іншая стыхія. Вецер дзьме з Захаду альбо з Усходу, але мы мусім, нягледзячы на гэта, рабіць сваё. І калі мы будзем рабіць сваё, толькі тады ўжо мы можам прасіць еўрапейцаў нас падтрымаць. Мы не можам спадзявацца на еўрапейцаў, яны не зробяць для нас цуду альбо прыгажосці. Еўрапейцы могуць нам проста дапамагчы.
 
Бо лёс Беларусі вырашаецца не ў Брусэлі і не ў Маскве. А тут, у Беларусі.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео