BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Праблемы памiж ЕС i Беларусью агульныя, прапановы дзеянняў – розныя

29.10.2013 Служба iнфармацыi "ЕўраБеларусi"
Улад Вялічка: Праблемы памiж ЕС i Беларусью агульныя, прапановы дзеянняў – розныя
фота "ЕўраБеларусi"
Учора, 28 кастрычнiка, у Вільне пачала працу канферэнцыя "Стратэгіі будучай палітыкі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі".

 У пэўным сэнсе канферэнцыя з’яўляецца заменай Мінскаму Форуму, правядзенне каторага ў штогадовым рэжыме стала немагчымым пасля палітычных рэпрэсій 2010 году.

Сваімі ўражаннямі ад вiленскага мерапрыемства падзяліўся старшыня Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка:

- Нягледзячы на планы арганізатараў па залучэнні да ўдзелу ў канферэнцыі прадстаўнікоў афіцыйных беларускіх уладаў (у папярэдняй праграме значыліся кіраўнік МЗС Уладзімір Макей і яго намесніца сп. Купчына) у зале не было ніводнага прадстаўніка афіцыйнага Мінска.

Першая дыскусія на тэму "Беларусь і Еўразвяз: агульныя чаканні і ідэі" пакінула супярэчлівае ўражанне. З аднаго боку быў падняты шэраг важных для будучага пытанняў: адсутнасць доўгатэрміновай стратэгіі ЕС у дачыненні да Беларусі, падзенне Беларусі ў парадку дня Усходняга партнёрства, супярэчлівасць інструментаў, якія ўжываюцца з боку ЕС, слабасць і некансалідаванасць пра-еўрапейскіх сіл унутры Беларусі.

У той жа час на першай дыскусіі не атрымалася пайсці глыбей за пастаноўку гэтых пытанняў у накірунку пошуку рашэнняў. У аўдыторыі канферэнцыі існуе кансэнсус наконт кола праблем і нізкай ацэнкі стану беларуска-еўрапейскіх стасункаў напярэдадні Саміта. Аднак падыходы да пабудовы дзеянняў прагучалі розныя. З боку прадстаўнікоў ЕС асноўным агучаным падыходам стала “strategic patience”, у той жа час абсалютная большасць прысутнічаючых у зале беларускіх удзельнікаў выказаліся за пра-актывную, а не рэактывную стратэгію ЕС, крокі, якія ЕС можна зрабіць у аднабаковым парадку, нягледзячы на незацікаўленасць у такіх стасунках афіцыйнага Мінска і не чакаючы згоды ад іх.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео