BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Партыя БНФ патрабуе вызвалення Змітра Каспяровіча

18.07.2013
Партыя БНФ патрабуе вызвалення Змітра Каспяровіча
Партыя "рашуча пратэстуе супраць арышту свайго сябра, бо лічыць яго абсалютна неправамерным нават з пункту гледжання сучаснага беларускага заканадаўства".

16 ліпеня ў цягніку “Мінск – Вільнюс” быў затрыманы, а пасля змешчаны пад адміністратыўны арышт сябра Партыі БНФ, былы кандыдат у дэпутаты палаты прадстаўнікоў ад Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч. Афіцыйнай падставай для затрымання і зняволення сталася нібыта не адбытае да канца адміністрацыйнае спагнанне, да якога Каспяровіч быў прысуджаны яшчэ напярэдадні Дня волі ў сакавіку 2008 года.

Партыя БНФ рашуча пратэстуе супраць арышту свайго сябра, бо лічыць яго абсалютна неправамерным нават з пункту гледжання сучаснага беларускага заканадаўства, гаворыцца ў заяве партыі.

Згодна з артыкулам 13.6. Працэсуальна-выканаўчага кодэксам аб адміністратыўных правапарушэннях (у рэдакцыі што дзейнічала на момант правапарушэння і да 28 снежня 2009 года), не падлягае выкананню пастанова аб накладанні адміністратыўнага спагнання, калі яна не было прыведзеная ў выкананне на працягу трох месяцаў з дня ўступлення пастановы ў законную сілу. Менавіта гэтая норма дзейнічала у час арышта Каспяровіча ў 2008 годзе і на яе падставе тэрмін выканання адміністратыўнанага арышту Каспяровіча даўно скончаны. Выкарыстанне ў дачыненні да справы Каспяровіча артыкула 13.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях у рэдакцыі, што была ўведзеная 28 снежня 2009 года і дзейнічае цяпер, ёсць незаконным і супрацьпраўным прыкладам зваротнага выкарыстання нормаў заканадаўства.

"Мы разглядаем гэты супрацьзаконны выпадак як помсту ўладаў Змітру за яго актыўную грамадзянскую і палітычную пазіцыю, у тым ліку праяўленую і падчас г. зв. “выбараў” у Палату прадстаўнікоў у 2012 г., а таксама як спробу запалохаць усё палітычна актыўнае беларускае грамадства. Асаблівага цынізму дзеянням уладаў дадае той факт, што сучасны стан здароўя Каспяровіча патрабуе сталага нагляду ўрачоў і лекавання адмысловымі медпрэпаратамі, што ва ўмовах адміністратыўнага арышту забяспечыць немагчыма", - гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым, Партыя БНФ патрабуе неадкладнага вызвалення Змітра Каспяровіча і пакарання супрацоўнікаў МУС, павінных у яго незаконным затрыманні і зняволенні.

Партыя БНФ звяртаецца да органаў пракуратуры з патрабаваннем ужыць захады пракурорскага рэагавання дзеля спынення незаконнага арышту Каспяровіча паводле пастановы, тэрмін выканання якой даўно мінуў.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео