BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Змянілася фармулiроўка наконт правоў чалавека ў Беларусі

09.07.2013
Змянілася фармулiроўка наконт правоў чалавека ў Беларусі
Камітэт міжнародных спраў Еўрапейскага парламенту ў другім чытаньні разгледзеў 8 ліпеня справаздачу па Беларусі.

Яе падрыхтаваў сябра Еўрапарламенту, спецыяльны дакладчык па Беларусі, дэпутат з Літвы Юстас Палецкіс.

Абмеркаваньне праекту справаздачы па Беларусі цягнулася паўтары гадзіны. Адразу па заканчэньні дыскусіі Юстас Палецкіс сказаў беларускай Свабодзе:

«Сёньняшняе абмеркаваньне прайшло канструктыўна. Калі першы раз былі ўсплёскі эмоцыяў і гарачыя дыскусіі, то цяпер усе выступоўцы падтрымалі тое, што ім прапанавалі. Гэта — кампрамісныя прапановы.

Мае калегі зразумелі і падтрымалі галоўную ідэю гэтага дакумэнту — нельга Еўразьвязу паварочвацца сьпінаю да Беларусі. Нягледзячы на ўсе складанасьці, нягледзячы на тое, што становішча з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі, мякка кажучы, няважнае, трэба не аслабляць увагу да гэтай краіны, а наадварот, умацоўваць. Напярэдадні саміту ў Вільні ў лістападзе ёсьць шанец, няхай і невялікі, зрабіць крок па шляху дыялёгу з афіцыйным Менскам. Але толькі пры ўмове, якая выразна акрэсьлена ў справаздачы — вызваленьні і рэабілітацыі палітычных вязьняў».

Я спытаў спадара Палецкіса, у якім выглядзе цяпер зафіксавана ў дакуменце палажэньне пра нібыта змяненьне ў лепшы бок сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі падчас 2012 году? На гэта спэцдаклдачык адказаў так:

«Гэта была першапачатковая вэрсія. І я ўжо падкрэсьліваў, што тыя дзьве з паловай старонкі былі толькі рамкі. А пасьля былі 292 дапаўненьні еўрапарламентароў. І цяпер гэта змянілася непазнавальна. Тэза пра тое, што змянілася сiтуацыя з правамі чалавека перафармулявана непазнавальна. Цяпер гаворыцца пра цяжкое становішча з правамі чалавека. Але адначасова цытуецца, па статыстыцы «Вясны», колькасьць асуджаных паводле палітычных матываў зменшылася. Але цяпер тлумачыцца, што гэтыя лічбы вынік атмасфэры запалохваньня і рэпрэсіяў».

Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч згадвае пра сваю сустрэчу са спадаром Палецкісам у Брусэлі паўтара месяца таму. Тады, пасьля публікацыі першага варыянту справаздачы, было шмат крытычных заўваг. І ня толькі з боку беларускай апазыцыі, але і ад многіх калегаў спадара Палецкіса ў Еўрапарламенце. Калегі спэцдакладчыка падалі больш за 300 дапаўненьняў і прапановаў, — адзначае Аляксей Янукевіч:

«Крытыка была дастаткова адзінадушная. Яна тычылася перадусім ацэнкі прагрэсу з правамі чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе. І беларуская грамадскасць, і частка еўрадэпутатаў ацаніла гэта як занадта вялікае дапушчэньне. Таксама крытычна былі ўспрыняты некаторыя прапановы спадара Палецкіса па разьвіцьці дыялогу з беларускімі ўладамі. І ня тое што спадар Палецкіс паабяцаў, што будзе ўносіць зьмены ў гэты даклад, але ён сказаў, што ўлічыць гэтую рэакцыю, гэтыя думкі».

У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра чарговую рэзалюцыю па сытуацыі ў Беларусі,— падкрэсьлівае палітолаг Андрэй Фёдараў:

«Мы ведаем, што гэтых рэзалюцыяў было прынята ўжо каля чатырох дзясяткаў. І бачым, што ад гэтага становішча ня надта моцна змянілася ў Беларусі.

З другога боку, гэта сведчаньне таго, што Еўропа, перадусім Еўрапарламент, які займае актыўную пазыцыю, не забываецца пра Беларусь і адсочвае сытуацыю ў нашай краіне. Так што лічыць гэта панацэяй ні ў якім разе не выпадае. Але і казаць, што гэта абсалютна нічога ня варта, мне падаецца няправільным».

Праект справаздачы будзе выстаўлены на пленарнае паседжаньне восеньскай сесіі Еўрапарламенту.

Сваю справаздачу спадар Палецкіс зрабіў па выніках паездкі ў Менск 18–21 сакавіка. Пазней, 24 траўня, падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце радыё Свабода Юстас Палецкіс прызнаў: фармулiроўка пра «паляпшэнне сiтуацыі з правамі чалавека» ў ягонай справаздачы сапраўды няўдалая і будзе змененая.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео