BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Колькi засталося "сядзець" беларускiм палітвязням?

06.07.2013
Колькi засталося "сядзець" беларускiм палітвязням?
Палітвязні не выходзяць на волю ўжо больш за год. Да кастрычніка свабоду могуць пабачыць адразу чацвёра.

 Гайдукова асудзілі літаральна на днях і праваабаронцы адразу ж прызналі яго новым беларускім палітзняволеным. Аднак на волю ён можа выйсці адным з першых і без усякіх прашэнняў. Здарыцца гэта можа ўжо ў верасні. Калі ж умоўна-датэрміновага вызвалення не адбудзецца, то дадому Гайдукоў павінен трапіць у траўні наступнага года, паведамляе Еўрарадыё.

А першым з палітвязняў на свабодзе родныя чакаюць Змітра Дашкевіча. З-за муроў гродзенскай турмы ён павінен выйсці 28 жніўня. Прынамсі, у гэты дзень скончыцца яго другі тэрмін.

Пра патэнцыйную небяспеку Еўрарадыё расказвае яшчэ адзін палітвязень — Павел Севярынец. Цяпер ён знаходзіцца на так званай “хіміі” у Брэсцкай вобласці. Свабоду атрымаць павінен 19 кастрычніка. Але пра вызваленне разважае асцярожна. Гаворыць, што працягнуць яго тэрмін можна праз любую драбязу.

“Працягнуць тэрмін можна за некалькі парушэнняў. Дастаткова двух, а пасля трэцяга ўжо будзе адпраўка на зону. Парушэнні могуць быць любымі, як і спосабы ціску”.

Сярод парушэнняў — непаслушэнства ў адносінах з адміністрацыяй пасялення, спазненні і п’янства. І калі алкаголь сустаршыня БХД не ўжывае прынцыпова, то ад іншых парушэнняў не застрахаваны.

Прыкладна ў адзін час з Севярынцам на волю павінен выйсці анархіст Аляксандр Францкевіч — яго тэрмін заканчваецца ў верасні. У красавіку 2014 года павінен вызваліцца Мікалай Аўтуховіч а ў снежні 2014 — паплечнік Дашкевіча Эдуард Лобаў. Наступны на чарзе — анархіст Мікалай Дзядок. Ён павінен вызваліцца ў сакавіку 2015 года.

У лютым 2016 павінен вызваліцца старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі. А пад канец 2016 года, у снежні, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч. Яго жонка Марына Адамовіч гаворыць, што можа бачыцца з мужам не больш за два разы на год.

“Турэмны рэжым у прынцыпе дазваляе не больш дзвюх сустрэч на год. У строгім рэжыме — адна сустрэча. Вось Мікола так сядзеў і там была адна сустрэча. А цяпер, калі нічога не адбудзецца, то Мікола будзе мець права на дзве”.

Апошняя такая сустрэча адбылася некалькі дзён таму — 2 ліпеня. На ёй Статкевіч паведаміў, што не будзе пісаць прашэння аб памілаванні нават калі яго аб гэтым папросяць усе грамадзяне краіны.

Апошнімі з палітвязняў на волю павінны выйсці анархісты. У студзені 2018 года заканчваецца тэрмін у Яўгена Васьковіча і Арцёма Пракапенкі, а ў лістападзе — у анархіста Ігара Аліневіча. Праўда, да таго часу ў Беларусі ўжо пройдуць новыя прэзідэнцкія выбары і колькасць зняволеных па палітычных прычынах мае ўсе шансы павялічыцца.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео