BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пра сітуацыю ў Беларусі дыскутавалі ў падкамітэце па правах чалавека Еўрапарламенту

19.06.2013
Пра сітуацыю ў Беларусі дыскутавалі ў падкамітэце па правах чалавека Еўрапарламенту
Дыскусія аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі адбылася ў падкамітэце па правах чалавека Еўрапейскага парламенту. Удзел у ёй узялі беларускія праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Алена Танкачова.

Прадстаўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Уладзімір Лабковіч і кіраўнічка Цэнтру прававой трансфармацыі Алена Танкачова выкладалі сваё бачанне і крытыкавалі праект дакумента Еўрапарламента па Беларусі, над якім працуе еўрадэпутат Юстас Палецкіс, піша Радыё Свабода.

Уладзімір Лабковіч пярэчыў меркаванню, выказанаму ў праекце спадара Палецкіса наконт пэўнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Ён паведаміў, што 10-ці грамадскім арганізацыям, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю, было адмоўлена. Лабковіч прыгадаў, што ў мінулым годзе быў асуджаны Алесь Бяляцкі, офіс кіраванай ім арганізацыі «Вясна» быў сканфіскаваны, у турме Бяляцкі адчувае ціск, ціснуць таксама і на іншых палітвязняў, часам да іх ужываюцца і катаванні.

Алена Танкачова падкрэсліла, што Беларусь адмаўляецца супрацоўнічаць з ААН, спецыяльным дакладчыкам ААН, рабочай групе ААН было адмоўлена ў магчымасці наведаць краіну.

Танкачова заявіла, што праваабаронцы падзяляюць ацэнкі, якія ўтрымліваў даклад адмысловага дакладчыка ААН пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі Міклаша Харасці, пры гэтым, паводле яе, ацэначны дакумент, над якім працуе спадар Палецкіс, выклікаў у праваабарончай супольнасці вялікую дыскусію. Праваабаронца выказала ўдзячнасць спадару Палецкісу за адкрытасць да абмеркавання.

Аднак, на думку Танкачовай, некарэктны быў спосаб параўнання цяперашняй сітуацыі з пікам рэпрэсій у снежні 2010 году.

Акрамя таго, кіраўнічка Цэнтру прававой трансфармацыі сказала, што праваабарончыя арганізацыі маюць агульную пазіцыю – што зняццё абмежаванняў, якія Еўропа наклала на ўрад Беларусі, да вызвалення ўсіх палітвязняў будзе разглядацца як палітычная непаслядоўнасць з боку еўрапейскіх інстытутаў. Яна падкрэсліла, што такое рашэнне можа быць прынятае Еўропай з нейкіх іншых чыннікаў, але няма падставаў прымаць яго з прычыны нібыта паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Юстас Палецкіс падзякаваў за дыскусію, ён паведаміў, што ў ліпені дэлегацыя Еўрапарламенту мае намер наведаць Беларусь. Паводле яго, за апошнія 10 гадоў была толькі адна дэлегацыя, якая наведала Мінск. Палецкіс сказаў, што падчас магчымага візіту ў Беларусь будзе гатовы задаць пытанні ўладам Беларусі наконт справаздачы прадстаўніка ААН у правах чалавека ў Беларусі.

Таксама еўрадэпутат сказаў: “Ніхто ня мае медычнага рэцэпту, як палепшыць сітуацыю. Вынікам дыскусіі можа стаць знаходжанне выхаду з існага становішча. Дэлегацыя, якая, магчыма, паедзе ў Мінск, будзе дамагацца магчымасці сустрэцца з палітычнымі вязнямі. Палітычныя вязні – гэта першы прыярытэт. Мы ніколі не забудзем пра сітуацыю ў Беларусі, і мы ніколі не пагодзімся з тымі еўрапейскімі палітыкамі, якія кажуць, што Беларусь страчаная для Еўропы і што мы павінны канцэнтравацца на іншых краінах. Не, мы павінны яшчэ больш увагі надаваць Беларусі, каб палепшыць сітуацыю".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео