BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрей Казакевіч: Беларусі неабходна шукаць баланс паміж адносінамі з Расіяй і ЕС

14.06.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Андрей Казакевіч: Беларусі неабходна шукаць баланс паміж адносінамі з Расіяй і ЕС
Расія гатовая спакойна ставіцца да паляпшэння стасункаў Беларусі і Еўрапейскага саюзу, але не змірыцца з разбурэннем сваіх інтэграцыйных праектаў і зніжэннем уласнага вайсковага патэнцыялу.

Такую думку выказаў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” дырэктар Iнстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Нагадаем, падчас сустрэчы са старшынём расійскай Дзяржаўнай думы Сяргеем Нарышкіным прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць больш актыўна развіваць стасункі з Еўрапейскім саюзам, але не ў шкоду асноўнаму саюзніку – Расіі.

“Самой Беларусі невыгоднае траплянне пад поўны кантроль Расіі. Таму што гэта азначае і страту ўлады, і магчымасці для манёўра. Таму, як і іншыя краіны рэгіёна (напрыклад, тая ж Украіна), Беларусі неабходна шукаць нейкі баланс паміж адносінамі з Расіяй і ЕС. Толькі такі баланс можа даваць пэўную устолівасць нашай дзяржаве”, - сказаў Андрэй Казакевіч.

Менавіта як сігнал таго, што Беларусь будзе спрабаваць шукаць такі баланс у знешнепалітычных адносінах, і варта разглядаць гэтую заяву прэзідэнта краіны, лічыць эксперт.

Безумоўна, у пэўнай ступені такія пошукі балансу могуць супярэчыць інтарэсам Расіі, прызнаў ён. “Хаця і сама Расія гатовая да таго, што Беларусь будзе такі баланс падтрымліваць, калі ёй самой будуць гарантаваныя пэўныя стратэгічныя рэчы, – адзначыў палітолаг. – Менавіта па пэўных стратэгічных пытаннях паміж Расіяй і Беларуссю можа весціся дыскусія”.

Але дзе пралягая мяжа ў супрацы з Захадам, якую расійскі бок будзе імкнуцца не даць пераступіць афіцыйнаму Мінску?

“Мяжа гэтая рухомая, – заўважыў Андрэй Казакевіч. – На сёння непрымальным для Расіі быў бы выхад Беларусі з еўразійскіх інтэграцыйных праектаў. Таксама непрымальным было б пашырэнне інстытуцыянальнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і НАТА. Праблемы ў дачыненні з Расіяй могуць узнікнуць, калі будзе пастаўленае пытанне аб спыненні вайсковага супрацоўніцтва з Расіяй, аб статусе расійскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўсё будзе ўспрынята, як несяброўскія крокі”.

Такім чынам, падсумоўваючы, можна заўважыць, што непрымальнымі для Расіі будуць разбурэнне ейных інтэграцыйных планаў ды аслабленне вайсковага патэнцыялу.

Андрэй Казакевіч дапусціў, што, апроч расійскага напрамку, заява Аляксандра Лукашэнкі была скіраваная і еўрапейскім палітыкам, “каб паказаць, што Беларусь разглядае для сябе Еўропу, як важнага партнёра ў палітыцы, і не будзе цалкам ісці ў фарватары палітыкі Расіі”.

Аднак ці азначае гэта, што пасля словаў Лукашэнкі  Еўропе можна чакаць і нейкіх крокаў, дзеянняў ад беларускіх уладаў?

“Могуць быць і крокі, - прыпусціў эксперт. – Некаторыя прыкметы гэтага заўважныя. І пэўнае паляпшэнне стасункаў зараз верагоднае. Хаця не трэба чакаць нейкіх рэзкіх і незваротных крокаў, якія істотна паўплываюць на сітуацыю ў Беларусі ды афіцыйную і неафіцыйную арганізацыю стасункаў паміж нашай краінай і Еўропай”.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео