BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Штэфан Фюле: ЕС не спрабуе заключыць здзелку з уладамі Беларусі

12.05.2013
Штэфан Фюле: ЕС не спрабуе заключыць здзелку з уладамі Беларусі
Еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле заявіў, што ніякіх спробаў заключыць здзелку з беларускімі ўладамі з боку Еўрасаюзу няма.

“Якую здзелку, пра што? Правілы гульні вельмі ясныя. І наша прапанова вельмі ясная. Вы вызваляеце палітзняволеных, вы праводзіце іх рэабілітацыю, і мы гатовыя да супрацы, і не толькі на шматбаковым узроўні, але і на двухбаковым”,- заявіў Штэфан Фюле ў размове з Радыё Свабода.

“Я не ведаю, ці беларускія грамадзяне ведалі, што якраз напярэдадні апошніх прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года краіны-сябры Еўрасаюзу дасягнулі пагаднення што да палітыкі ў дачыненні да Беларус, гэтак званы “сумесны прамежкавы план”. Упершыню мы дамовіліся па ўсеабдымным падыходзе, які ўключаў усе адпаведныя сферы, што менавіта Еўрасаюз мог прапанаваць сваім партнёрам. І мы думалі, што гэта будзе падмуркам для двухбаковых перамоваў з уладамі пасля свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў”, - адзначыў Еўракамісар.

“Але тое, што мы пабачылі на выбарах і пасля, прымусіла краіны- сябры Еўрасаюзу замарозіць гэты план. І вельмі шкада! Бо ўпершыню Еўрасаюз не проста рэагаваў на дзеянні прэзідэнта Лукашэнкі, а выступіў са сваімі ўласнымі ідэямі і прапановамі, у тым ліку – са структурай узаемаадносінаў на ўзроўні міністраў, рабочай камісіі, падкамітэтаў, - распавёў Штэфан Фюле. – Гэта быў рэальны план. Ён нікуды не знік! Яго патэнцыял выкарыстоўваецца. Дыялог пра мадэрнізацыю ёсць у пэўным сэнсе адлюстраваньнем гэтага плану. Не паўнавартасным адбіткам, але калі беларускія ўлады зробяць крокі да вызваленьня палітвязьняў, мы будзем гатовыя праз «Дыялог аб мадэрнізацыі» паглыбіць і пашырыць наш дыялог. Але паўнавартасная нармалізацыя адносінаў, нашае вяртанне да першапачатковага “сумеснага прамежкавага плану”, каб усталяваць нашыя дачыненні на ўзмацненні пазіцыі Беларусі ў Еўрасаюзе – усё гэта магчымае толькі пасля вызвалення ўсіх палітзняволеных і іх рэабілітацыі. Не можа ні пра што быць ніякай здзелкі”.

Еўракамісар выказаўся за тое, каб выключыць міністразамежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея са спісу асобаў, якім забаронены ўезд у Еўрасаюз:

“Мы вельмі высока цэнім тое, што пасля цяжкага і складанага перыяду ў адносінах паміж Беларуссю і адной з краінаў Еўрасаюзу, Швецыяй, шведскія дыпламаты змаглі вярнуцца ў Мінск. Мая асабістая думка, што гэтыя крокі, разам з канструктыўнымі намаганнямі міністра замежных спраў Макея ў дачыненні з Еўрасаюзам і яго ўстановамі, павінны стварыць надзейны падмурак для таго, каб краіны-сябры ЕС прыпынілі дзеянне візавай забароны для міністра Макея альбо знялі яго імя з гэтага сьпісу. Ён павінен быць асобай, з якой мы вядзем перамовы. Яго папярэднік не быў у забароненым спісе, і гэта дазваляла нам працягваць прагматычныя дыскусіі і адносіны з уладамі. Я вельмі спадзяюся, што рашэнне будзе прынятае краінамі-сябрамі Еўрасаюзу. Я вельмі спадзяюся, што міністр Макей будзе ўдзельнічаць у сустрэчы міністраў Еўрасаюзу і краінаў-сяброў Усходняга партнёрства ў ліпені. І я вельмі спадзяюся, што гэтае ўзаемадзеянне наблізіць нас да таго, пра што мы гаворым. Каб, нарэшце, разарваць гэтае заганнае кола дачыненняў з Беларуссю і будаваць іх далей дзеля велізарнай перспэктывы”

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео