BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апазiцыя супраць расiйскай авiябазы ў Беларусі

24.04.2013
Апазiцыя супраць расiйскай авiябазы ў Беларусі
Лідэры апазiцыйных партый і рухаў у адзiн госас пратэстуюць супраць размяшчэння расiйскай ваеннай авiябазы. Яны заклiкаюць звярнуцца да Канстытуцыi, дзе напiсана аб нэйтральным статусе Беларусі.

На сустрэчы ў Мiнску з Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расiі Сяргей Шайгу паведаміў пра намер Расiі размясціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Сёлета плануецца размясціць першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў. Да таго ж, паводле дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна ўжо ў 2014 годзе Расiя паставіць у Беларусь чатыры дывізіёны «С-300» для абароны паветранай прасторы, перадае "Радыё Свабода".

Старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч лічыць гэтыя дамоўленасці вялікай небяспекай для Беларусі. На яго думку, гэта не ўмацаванне абароназдольнасці, а пагроза. Бо Беларусь павінна захоўваць статус нейтральнай дзяржавы, як гэта запісана ў Канстытуцыі:

Аляксандар Мілінкевіч «І нам ваенныя блокі, асабліва сёння, абсалютна непатрэбныя. Але гэта расплата за тое, што мы маем падарункі ў выглядзе танных нафты і газа, расiйскія рынкі даступныя. Не бывае бясплатных падарункаў у такіх адносінах. Таму я лічу, што гэта вельмі кепска. Асабліва мяне здзіўляюць словы Шайгу пра тое, што гэта праявы братэрскіх пачуццяў, і яны збіраюцца бараніць. Таму гэта проста рэалізацыя маскоўскага плану па ўмацаванні ваеннай магутнасці. На жаль, краіна губляе свой суверэнітэт. І эканамічны, калі прадае адной краіне сваю эканоміку. А палітычны вось такімі крокамі. На жаль, пагроза вялікая».

На думку былога вайскоўца-палітработніка, маёра ў запасе, актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Сяргея Вазняка, гэта цалкам лагічны крок, паколькі існуе Саюзная дзяржава і Дамова аб калектыўнай бяспецы. І гэта трэба не Беларусі, а менавіта Расiі, таму што яна быццам бы адсоўвае мяжу крыху на Захад, у бок, так бы мовіць, верагоднага праціўніка:

Сяргей Вазняк «Больш гэта ў інтарэсах Расiі, паколькі Расiя мяркуе, што з боку НАТО для яе ёсць пагроза. То бок Расiі гэта трэба. Беларусі з вайсковага пункту гледжання — не вельмі. Але дзяржава будзе атрымліваць нейкія грошы за здачу ў арэнду, бо знаходжанне замежных вайсковых базаў прыносіць нейкія капейкі ў казну. Думаю, гэта ніколі не спатрэбіцца, бо НАТО не збіраецца нападаць на Расiю. Гэта пытанне не столькі вайсковае, колькі палітычнае».

Партыя Беларускага Народнага Фронту выступіла са зваротам, асноўным тэзiсам якога тое, што расiйскія знішчальнікі на нашай зямлі — пагроза для кожнага беларуса. Працягвае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч:

Аляксей Янукевіч «Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расiйскіх вайсковых базаў не толькі супярэчыць нацыянальным інтарэсам і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, як нэйтральнай дзяржавы, але і ставіць пад пагрозу бяспеку кожнага беларуса.

Расiя перайшла да адкрытых, непрыхаваных дзеянняў, скіраваных на ператварэнне Беларусі ў буферную зону па абароне сваіх інтарэсаў. Як шмат разоў бывала за апошнія 200 гадоў, Крэмль хоча за кошт жыццяў беларусаў гарантаваць свой спакой і бяспеку.

Мы не пакінем гэтую справу і будзем усімі даступнымі негвалтоўнымі сродкамі пратэставаць супраць размяшчэння расiйскіх знішчальнікаў на беларускай зямлі і супраць іх знаходжання ў беларускім небе».
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео