BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Літва – толькі адзін з удзельнікаў перамоўнага працэсу Беларусі і ЕС

17.04.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Літва – толькі адзін з удзельнікаў перамоўнага працэсу Беларусі і ЕС
Нармалізацыя стасункаў з Еўрапейскім саюзам падчас старшынства Літвы ў гэтай арганізацыі будзе залежыць ад гатовасці беларускага боку ісці на пэўныя саступкі.

Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч, каментуючы заяву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, зробленую ім падчас прыняцця даверчых грамат у пасла Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса.

“Разлічваем, што літоўскае старшынства ў ЕС у другой палове 2013 года стане перыядам актыўнай нармалізацыі беларуска-еўрапейскіх стасункаў”, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Мне падаецца ,што такія хады з боку беларускай улады – гэта спроба намацаць нейкую аснову для дыялога, - заўважыў Андрэй Казакевіч. – І гэта быў зварот не да Літвы, а да Еўрапейскага саюзу ўвогуле. Натуральна, што працэс нармалізацыі будзе ўключаць у сябе кансультацыі не толькі з Літвой, але і з іншымі краінамі Еўрасаюзу. І ад гэтых кантактаў шмат у чым будзе залежыць поспех гэтых працэсаў, у якіх Літва будзе толькі адным з удзельнікаў”.

На думку палітолага, шмат што будзе залежыць ад таго, наколькі беларускі бок будзе гатовы ісці на нейкія саступкі для нармалізацыі сітуацыі, а не проста казаць пра гэта.

Шантаж, як мадэль знешнепалітычных паводзінаў

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка спрабаваў звязаць палітычныя стасункі паміж Беларуссю і Літвой з эканамічным супрацоўніцтвам дзвюх краінаў. Ці не выглядае такая пастаноўка пытання, як сваеасаблівы шантаж у дачыненні да літоўскага боку?

“Выглядае, - пагадзіўся Андрэй Казакевіч. – Беларусь стала выкарыстоўвае такую мадэль знешнепалітычных паводзінаў, спрабуючы ў розных сітуацыях ужываць нейкія рычагі шантажу. Такія захады выкарыстоўваюцца, напрыклад, у дачыненні да Расіі, калі ідзе гаворка пра пашырэнне супрацоўніцтва з ейнымі геапалітычнымі супернікамі, альбо ў дачыненнях з Украінай, калі ў якасці інструманту выкарыстоўваецца дамова па мяжы”.

“Беларускія ўлады паказваюць, што для літоўскага будуць нейкія наступствы, калі ён не будзе сябе паводзіць правільна, больш уважліва ставіцца да беларускіх інтарэсаў”, - заўважыў эксперт.

Разам з тым, такая палітыка, на думку Андрэя Казакевіча, наўрад ці можа вырашальным чынам паўплываць на дзеянні літоўскага боку: “Канешне, для Літвы страты могуць быць істотнымі. Але, у любым выпадку, яны ні ў якім разе не будуць больш значнымі, чым выгоды ад супрацоўніцтва з ЕС і еўраатлантычнымі структурамі. Таму магчымасьць ціснуць нейкім чынам тут даволі абмежаваная”.

“Калі казаць непасрэдна пра праблему Клайпедскага порту, то яшчэ пытанне, хто больш у выніку згубіць: Літва ці Беларусь, - працягнуў палітолаг. - Бо, калі яна пачне выкарыстоўваць іншыя парты, гэта можа прывесці проста да павелічэння танспартных выдаткаў. Таму нельга казаць, што гэта вельмі моцны механізм для ціску”.

На думку Андрэя Казакевіча, пытанне Клайпедскага порту можа быць скарыстанае пэўнымі лабісцкімі групамі ўнутры Літвы, як аргумент таго, што трэба мяняць палітыку ў дачыненні да Беларусі. “Такія палітычныя сілы ў Літве ёсць. Але ўсё гэта можа толькі неяк лакальна паўплываць на агульную сітуацыю, а не змяніць яе карэнным чынам”, - падкрэсліў ён.

Наколькі моцныя “знешнія аковы”?

Таксама ў сваім звароце да пасла Літвы беларускі прэзідэнт заклікаў гэтую краіну “скінуць аковы знешняга ўздзеяння” пры пабудове палітыкі да Беларусі. Дык ці сапраўды літоўская палітыка ў адносінах да Беларусі вызначаецца пад уздзеяннем ЕС? Альбо афіцыйны Вільнюс кіруецца ў адносінах з Мінскам у першую чаргу нацыянальнымі інтарэсамі?

Андрэй Казакевіч лічыць, што праўду трэба шукаць дзесьці паміж гэтымі супрацьлегласцямі.

“У пэўнай ступені, натуральна, літоўская палітыка адносна Беларусі мусіць быць у рэчышчы еўрапейскай палітыкі. Яна мусціь узгадняць свае дзеянні па беларускім пытанні, прынамсі, з Польшчай і Германіяй. Але застаецца пэўная прастора для манёўра. І яна, у прынцыпе, Літвой скарыстоўваецца. Калі паглядзім на развіццё палітычных і эканамічных стасункаў нашых краін за апошнія 10 год, то бачна, што Літва вельмі часта спрабавала заняць спецыяльную пазіцыю ў дачыненні да Мінска, быць пасярэднікам, краінай, якая разумее беларускія справы”, - нагадаў палітолаг.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео