BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Брусэлі пройдзе канферэнцыя па Беларусі

09.04.2013
У Брусэлі пройдзе канферэнцыя па Беларусі
Канферэнцыя па Беларусі з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага парламенту, Еўракамісіі дыпламатаў і навукоўцаў пройдзе 9 красавіка ў Брусэлі.

Канферэнцыю ініцыявала Еўрапейская народная партыя, якая мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарлямэнце, піша Радыё Свабода.

Ад імя беларускай апазіцыі даклад пра сітуацыю ў краіне зробіць старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. З мінскага аэрапорту лідэр АГП паведаміў карэспандэнту «Свабоды», што канферэнцыя па мадэрнізацыі Беларусі — добрая мажлівасць даслаць вестку еўрапейскім дэпутатам і чыноўнікам:

«Я буду гаварыць пра трохкрокавую стратэгію. Першы крок — вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў. Другі — свабодныя і сумленныя выбары. Трэці — план мадэрнізацыі для Беларусі.

Асобным файлам пойдзе інфармацыя пра заяву „Намэнклатурная прыватызацыя як пагроза эканамічнаму сувэрэнітэту Беларусі“ дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13 склікання, прынятую 15 сакавіка бягучага году. Дакумент надзвычай важны, які закранае інтарэсы ўсіх жыхароў Беларусі. Таму патрэбна, каб пра гэта ведалі не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі».

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч таксама ўдзельнічае ў гэтай імпрэзе: «Для бальшыні еўрапейцаў, якія клапоцяцца аб незалежнасці Беларусі, відавочна, што вельмі важным з’яўляецца аднаўленне дыялогу. Еўропа выступае за дыялог, але пры гэтым ніхто не ставіць пад сумнеў, што яго пачаткам павінна стаць вызваленне палітвязняў. Гэта нават не абмяркоўваецца.

На канферэнцыі будзе абмяркоўвацца і план мадэрнізацыі для Беларусі. Некаторыя ставяцца да яго скептычна, некаторыя яго хваляць. Асабіста я лічу, што гэта вельмі важная магчымасць паказаць, якой мае быць Беларусь».

Сярод тых, хто прадстаўляе Беларусь у Брусэлі ад імя грамадзянскай супольнасці, — дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Ён таксама лічыць, што еўрапейскі план мадэрнізацыі вельмі карысны для Беларусі:

«Праблема тут у выкарыстанні гэтага дакументу і ў тым, хто можа ім скарыстацца. На сённяшні час беларуская дзяржава ўхіляецца ад кантактаў з Еўрасаюзам. Яна фактычна не ўдзельнічае ў дыялогу па мадэрнізацыі і значна абмяжоўвае патэнцыял гэтага інструменту. З другога боку, удзел у гэтым палітычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці з розных прычынаў таксама не вельмі інтэнсіўны.

І тут трэба памятаць, што „Ўсходняе партнёрства“ і еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі — гэта адзіная палітычная сувязь Беларусі з Еўраейскім Саюзам як наднацыянальнай структурай, якая яднае 27 краінаў Еўропы. І калі яе парваць, то гэта не паспрыяе разьвіццю Беларусі ні ў кароткачасовай, ні ў доўгатэрміновай перспектыве».

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео