BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Еўрасаюз разгледзіць скаргі беларусаў наконт шэнгенскіх візаў

02.04.2013
Еўрасаюз разгледзіць скаргі беларусаў наконт шэнгенскіх візаў
Еўракамісія праводзіць апытанне грамадзянаў, атрымаўшым візы на кароткі тэрмін у перыяд апошніх трох гадоў.

Пры разглядзе працэдуры выдачы кароткачасовых шэнгенскіх візаў Еўракамісія хоча ўлічыць думку іх атрымальнікаў. «Ідэя палягае ў тым, каб мадэрнізаваць візавую палітыку, і кансультацыя з грамадзкасцю павінна паспрыяць зменам у слушным кірунку», паведамляецца на сайце Еўракамісіі.

Камісія мае на мэце прапанаваць папраўкі да Візавага кодэксу, развіваць і мадэрнізаваць агульную візавую палітыку. Таму яна хоча пачуць меркаванні максімальна шырокага кола карыстальнікаў агульнай візавай палітыкі: як фізычных асобаў, так і супольнасцяў і арганізацый.

Кіраўніца «Офіса за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі Вольга Стужынская сказала карэспандэнту Свабоды:

«Вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі ўдзельнічалі ў дадзеным апытанні і выказваліся наконт тых цяжкасцяў, з якімі яны сутыкаюцца пры атрыманні шэнгенскіх візаў. Нават у сітуацыі, калі няма палітычнай волі беларускага кіраўніцтва, каб распачаць дыялог з ЕС па дамовах аб візавай фасілітацыі і рэадмісіі, некаторыя палажэнні Візавага кодэксу могуць быць змененыя і дазволяць увесці, напрыклад, больш гнуткія інструменты што да перыяду разгляду заявак, спрасціць фармуляры і скараціць спіс дакумэнтаў, якія патрабуюцца на дадатак да самой заяўкі.

Вядома, такія магчымыя спрашчэнні — не такая мера, якая прывяла б да поўнага вырашэння візавай праблемы. Але, тым не менш, паскарэнне і спрашчэнне працэдуры афармлення візы дакладна дапамагло б нашым грамадзянам больш своечасова і эфэктыўна планаваць свае паездкі ў краіны Шэнгенскай дамовы.

На мой погляд, Еўрапейская камісія вельмі сур’ёзна паставіцца да вынікаў дадзенага апытання. Сярод іншых мэт, якія паўплывалі на ініцыяванне апытання, ёсць і эканамічная. Згодна з тэкстам прэс-рэлізу Еўракамісіі ад 7 лістапада мінулага году, краіны ЕС намераныя прыкладаць больш намаганняў, каб павялічыць колькасць турыстаў, якія іх наведваюць — гэта ўклад у эканоміку і адзін са сродкаў барацьбы з наступствамі эканамічнага крызісу».

Візавы кодэкс і агульная візавая палітыка тычацца толькі кароткатэрміновых візаў («шэнгенскія візы» на 90/180 дзён) і ўжываюцца ў 22 краінах-сябрах ЕС (Бэльгія, Чэская Рэспубліка, Данія, Германія, Эстонія, Грэцыя, Іспанія, Францыя, Італія, Латвія, Літва, Люксэмбург, Вугоршчына, Мальта, Нідэрлянды, Аўстрыя, Польшча, Партугалія, Славенія, Славаччына, Фінляндыя і Швэцыя) і чатырох асацыяваных дзяржавах (Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія і Швайцарыя).
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео