BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Лiтве будзе створана парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь»

27.03.2013
У Лiтве будзе створана парламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь»
Эгідзіюс Варэйкіс, ініцыятар групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сойме Літвы
Сваю дзейнасць парламенцкая група пачне ў найбліжэйшы час ў Сойме Літвы. Гэтае пытанне было вырашана ў час канферэнцыі «Што для Беларусі можа зрабіць Літва ў часе яе старшынёўства ў Еўрасаюзе».

Ініцыятар групы, парламентар Эгідзіюс Варэйкіс сказаў карэспандэнту Свабоды:

«Парламенцкія групы па сувязях з Беларуссю існавалі ў розных фарматах раней. У Сойме 2004-2008 былі дзве групы: адна – «За дэмакратычную Беларусь», другая, як назваў яе мой калега па партыі Саўлюс Печулюнас – «група за сувязі з хаця б якой Беларуссю дзеля хаця б якой эканамічнай карысці». У мінулым Сойме была група з такой самай назвай «За дэмакратычную Беларусь», дзе ў якасці падгрупаў прысутнічалі абодва накірункі. Адным дэпутатам рупіла дэмакратызацыя Беларусі, іншым – мінэральныя ўгнаеньні з Беларусі. Мы паспрабуем стварыць групу «За дэмакратычную Беларусь» цяпер. Могуць быць і фармальныя цяжкасці, але, я думаю, усё атрымаецца, неабходны фармальны мінімум – 10 прыхільнікаў, – мы набярэм іх лёгка. Сёння мы вырашылі такую групу стварыць».

Канферэнцыя ў Літоўскім Сойме прайшла ў рамках «Беларускага тыдня» з нагоды Дня Волі. У канферэнцыі ўзялі удзел беларускія палітыкі і актывісты, палітолагі, праваабаронцы, літоўскія парламентары, а таксама беларускія і літоўскія дыпламаты: прэсавы прадстаўнік амбасады РБ у Літве Герман Пузырны і віцэ-міністр МЗС Літвы Андрус Крывас.

Станіслаў Шушкевіч, які браў удзел у канферэнцыі, сказаў, што Літва добра інфармаваная аб сытуацыі ў Беларусі, таму яе старшынёўства у Еўрасаюзе можа быць плённым для Беларусі: «Непахісным павінна быць адно: вызваленне і рэабілітыцыя ўсіх палітвязняў. Што можна зрабіць для Беларусі? Літва павінна паказаць добры прыклад. Літва – найбольш дасведчаная краіна ў сэнсе таго, што адбываецца у Беларусі, усю інфармацыю аб праўдзівай сытуацыі ў Беларусі яна мае».

Вызваленне палітвязняў не павінна быць прадметам гандлю ў дачыненнях Еўрасаюзу з афіцыйным Мiнскам, адзначалі беларускія актывісты і палітолагі ў сваіх выступах. Марына Адамовіч, жонка палітвязня, экс-кандыдата ў прэзiдэнты Міколы Статкевіча, сказала, што ад «траўня мінулага году яна ўвесь час чуе ад еўрапейскіх палітыкаў, што яе муж і іншыя палітвязні вось-вось будуць на волі – але палітвязні застаюцца за кратамі».

Эмануэліс Зінгерыс з парламенцкага камітэту замежных спраў Літвы, падкрэсліваў, што ні Еўрасаюз, ні Літва не павінны даць сябе падмануць «імітацыяй зменаў» з боку рэжыму ў Беларусі.

«Я думаю, што 28 лістапада (Трэці саміт дзяржаваў Усходняга партнёрства запланаваны ў Вільні 28-29 лістапада 2013 году) мы здолеем паказаць, што дэмакратычная апазiцыя Беларусі мае права прадстаўляць беларускі народ. Мы спрабуем тут, не маючы вялікіх рэсурсаў і пад пастаянным ціскам, – я маю на ўвазе Клайпедскі порт, – пад пастаянным ціскам трымаць разам з беларусамі іх бел-чырвона-белы сцяг і чакаем часу, калі ваш народ, які фактычна належыць да Еўропы, а не да ўсходу, будзе далучаны да еўрапейскай супольнасці паўнавартасна».

«За Беларусь ідзе вайна, — сказаў Эгідзіюс Варэйкіс. – Мы, Еўрасаюз хацелі б бачыць Беларусь ва «Усходнім партнёрстве», разам з еўрапейскай супольнасцю. Расiя – супраць гэтага. Так ці будзем мы змагацца? Ці адступім і хай застаецца беларуска-літоўская мяжа нечым падобным на непрыступную крэпасць, на жалезную заслону між намі і суседзямі? Я лічу – змагацца трэба. Таму і прапаноўваю аднавіць парламенцкую групу сувязяў з дэмакратычнай Беларуссю, за дэмакратычную Беларусь».

Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрюс Крывас сказаў, што умова поўнага вызвалення палітвязняў - толькі першы магчымы крок для Беларусі:

«Усходняе партнэрства – гэта пытанне каштоўнасцяў. Старшынёўства Літвы ў Еўрасаюзе – кароткі эпізод у гісторыі супольнасці і ў гісторыі Ўсходняга партнёрства, але для нас, для Літвы гэта мае важнае значэнне і, натуральна, мы жадаем выкарыстаць гэта дзеля спрыяння дэмакратыі і дабрабыту нашых суседзяў. Аднак мяч цяпер – на баку беларускіх уладаў. Яны ведаюць, што ім трэба зрабіць».
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео