BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наста Палажанка: Моладзь вернецца на вуліцы

27.03.2013 Пётр Кухта, ЕўраБеларусь
Наста Палажанка: Моладзь вернецца на вуліцы
Актывістаў зараз трэба берагчы, акумуляваць сілы ды ідэі - а час для вуліц хутка вернецца, заяўляе жонка палітвязня і лідэра "Маладога фронту", намесніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка.

Намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка распавяла Службе інфармацыі "ЕўраБеларусі", чаму моладзевыя актывісты апошнім часам рэдка заўважаныя ў арганізацыі і ва ўдзеле ў вулічных акцыях і калі чакаць іх вяртання.

- Зараз моладзь усё роўна імкнецца прысутнічаць на вуліцах, але гэта атрымоўваецца ўсё цяжэй і цяжэй апошнім часам, паколькі рэпрэсіўны апарат не спіць - і, напрыклад, актывісты "Маладога Фронту" за мінулы год знаходзiлicя за кратамi больш за 100 сутак. Гэта вельмі многа, так ніколі не было. І пры гэтым няма ніякіх правілаў гульні - людзі сядзяць за тыя акцыі, у каторых удзельнічалі, за тыя, у каторых не ўдзельнічалі, альбо за тыя акцыі, у якіх удзельнічалі сябры арганізацыі, але забіралі тых, хто нават не прысутнічаў у Менску.

- То бок, уладам удалося дасягнуць сваёй мэты? "Зачысціць" вуліцы ад палітычна актыўнай моладзі?

- Зразумела, што мяняюцца пэўным чынам правілы гульні. Магчыма, нехта хоча спыніць навогул моладзевую вулічную дзейнасць, але я перакананая, што гэта ня ўдасца. Проста ёсць зараз нейкі час, калі моладзь разумее, што лепш пераадрасоўваць свой патэнцыял і свае рэсурсы, свае сілы на нейкую іншую працу, іншыя накірункі дзейнасці. Але я не думаю, што ў Беларусі моладзь з вуліцы сыйдзе. Не, проста ёсць пэўны час, ёсць пэўны год, калі ёсць сэнс падумаць над нейкімі іншым фарматам работы. Акумуляваць свой патэнцыял, акумуляваць новую моладзь і галоўнае - не спыняцца. Якія б формы дзейнасці ты не мяняў, галоўнае - быць сапраўды прынцыповым у сваёй дзейнасці, прынцыповым у пазіцыі да таго, што адбываецца ў краіне. Але я, безумоўна, прыхільнік таго, што актывістаў трэба берагчы, бо гэта прыватныя лёсы, жыцці, якія з вялікай доляй верагоднасці потым пераўтвараюцца ў трагедыі, калі людзей выключаюць з універсітэтаў, пазбаўляюць працы і г.д. Безумоўна, ёсць тыя сітуацыі, калі ты рызыкуеш і ты ахвяруеш. І гэта, часцей за ўсё, пераснальны выбар кожнага маладафронтаўца, кожнага моладзевага актывіста, калі яны ўсё роўна, нягледзячы на ўсю сітуацыю, выходзяць на вуліцы. Але ёсць той час, калі ёсць цікавасць займацца нейкімі іншымі падзеямі. Але вуліца ёсць, яна нікуды не падзенецца. Пакуль у Беларусі не адбудуцца перамены - моладзь будзе выходзіць на вуліцу.

- Вы кажаце пра тое, што "ёсць пэўны год". Гэта умоўная перыядызацыя?

- Так, гэта умоўны тэрмін. Усё залежыць ад сітуацыі ў краіне, правіл гульні. Зараз шмат што робіцца ў такім вось падпольным фармаце. Проста, як паказаў час так званай лібералізацыі, ёсць моманты, калі правілы гульні кардынальна мяняюцца. І гэтага нельга прапусціць. А каб не прапусціць, трэба рыхтавацца і быць гатовым у неабходны момант.
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео