BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Юстас Палецкіс: Беларускія ўлады могуць вырашыць пытанне палітвязняў

20.03.2013
Юстас Палецкіс: Беларускія ўлады могуць вырашыць пытанне палітвязняў
Дакладчык па Беларусі Еўрапейскага парламенту Юстас Палецкіс у адным з інтэрвью назваў праблему вызвалення палітвязняў галоўнай паміж Мінскам і Бруселем.

З 18 па 21 сакавіка Палецкіс знаходзіцца ў Менску, дзе збірае матэрыялы для свайго дакладу на пленарным паседжэнні дэпутатаў Еўрапарламенту.

Праблему вызвалення палітвязняў дакладчык па Беларусі назваў «пытаннем з пытанняў». Спадар Палецкіс у інтервью Радые Свабода сказаў, што ўздымаў гэтую праблему на ўсіх сустрэчах, найперш з афіцыйнымі беларускімі чыноўнікамі:

«Гэта сапраўды пытанне з пытанняў. І цяпер, наколькі я зразумеў, Мінск не з’яўляецца болей закасцянелым і негатовым рашаць гэтыя пытанні. На мой погляд, гэта цалкам магчыма. Але калі і як гэта адбудзецца, пакуль вельмі цяжка сказаць».

На пытанне аб удакладненні пра рэабілітацыю палітвязняў дакладчык па Беларусі адказаў наступнае:

«Я большай часткай меў размовы з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Болей, чым з афіцыйнымі асобамі. У іх таксама вельмі розныя думкі. Адны кажуць, што патрабаваць рэабілітацыі нерэальна. Іншыя кажуць, што павінны быць абавязкова і вызваленне, і рэабілітацыя. Мусіць, тут сапраўды ёсць над чым падумаць».

«Я казаў пра неабходнасць патрабавання з боку Еўрасаюзу і яго структураў да беларускіх уладаў аб абавязковай рэабілітацыі палітвязняў», — заявіў «Свабодзе» старшыня Аб’яднанай грамдзянскай партыі Анатоль Лябедзька, які сустракаўся з Юстасам Палецкісам сам-насам.

Анатоль Лябедзька:

«Ён хацеў чуць прапановы, якія б маглі быць да гэтага дакладу. Мая галоўная думка — высілкі і намаганні канцэнтраваць не на тым, што кансервуе сытуацыю, а на тым, што яе мяняе. Гэта азначае, што трэба канцэнтравацца не на маленькіх, дробных пытаннях, а ўсё ж такі сфакусавацца на галоўных. А гэта — вызваленне і рэабілітацыя палітычных вязняў, вольныя, справядлівыя выбары, плян мадэрнізацыі для Беларусі».

Спадар Палецкіс сказаў «Свабодзе», што ўжо ў наступным месяцы ён прадставіць першы праект свайго дакладу аб сітуацыі ў Беларусі. Гэта будзе невялікі тэкст памерам чатыры машынапісныя старонкі.
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео