BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінск не збіраецца спрашчаць візавы рэжым з ЕС

20.03.2013
Мінск не збіраецца спрашчаць візавы рэжым з ЕС
У гадавых выніках праграмы Еўрапейскай палітыкі суседства, якія прадставіў Еўрасаюз у сваім дакладзе, адзначаецца, што Беларусь ідзе насустрач еўрапейскаму узаемадзеянню маленькімі крокамі.

Даклад прадставілі ў Брусэлі вярхоўны камісар Еўрасаюзу па замежных справах Кэтрын Эштан і камісар па справах пашырэння і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле, паведаиляе Радыё Свабода. Аўтары дакладу прыйшлі да высновы, што краіны Ўсходняй Еўропы ідуць чым далей рознымі шляхамі. Малдова, Грузія і Арменія працягваюць дэмакратычныя рэформы, праведзеныя тут выбары, як правіла, адпавядалі міжнародным стандартам. Парламенцкія выбары ва Ўкраіне былі адзначаныя шэрагам недахопаў і адышлі ад раней дасягнутых стандартаў. Азербайджану рэкамендуецца больш паслядоўна выконваць свае абавязкі ў галіне дэмакратыі, у тым ліку выбарчых працэсаў. Выбары ў Беларусі, адзначаецца ў дакладзе, адбываліся на агульным фоне рэпрэсій.

На цяперашнім этапе дапамога Еўрасаюзу Беларусі абмежаваная ў маштабах і факусуецца непасрэдна ці ўскосна на падтрымцы патрэбаў насельніцтва і дэмакратызацыі. Улічваючы складаную палітычную сытуацыю ў краіне і санкцыі, накладзеныя на кіраўніцтва і часткова на дзяржсектар эканомікі, еўрапейская праграма партнёрства робіць акцэнт на ўдзеле грамадзянскай супольнасці і ў той жа час захоўвае тэхнічны кантакт з беларускай адміністрацыяй, прынамсі, на мясцовым узроўні.

У дакладзе адзначаецца, што на праграмы двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі на працягу 2007-2011 было выдзелена 43 млн. еўра і ў пэрыяд 2012-2013 гадоў 28,5 млн. еўра. Беларусь удзельнічае ў асноўным у праектах галіны аховы навакольнага асяродздзя, адукацыі і транспамежнага супрацоўніцтва. У той жа час Беларусь застаецца выключанай з сыстэмы еўрапейскіх гандлёвых прэфэрэнцый (пастанова дзяржаў-сябраў ЕС, прынятая на падставе сур’ёзных і сыстэматычных парушэнняў Беларуссю асноўных стандартаў Міжнароднай арганізацыі працы ўступіла ў сілу ў 2007 годзе.)

У чэрвені 2011 году Камісія ЕС прапанавала Беларусі пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі ў інтарэсах насельніцтва ў цэлым. Пакуль беларускія ўлады не адгукнуліся на прапанову. І пры адсутнасці адказу, 23 сакавіка і 15 кастрычніка 2012 году Рада замежных спраў вітала намер дзяржаў-сябраў ЕС у аднабаковым парадку забяспечыць аптымальнае выкарыстанне існуючых гнуткіх магчымасцяў, якія дае візавы кодэкс. Гэта ў прыватнасці, магчымасці адмяніць візы або зменшыць іх кошт для пэўных катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Аўтары дакладу таксама робяць акцэнт на апошняй прапанове, агучанай год таму еўракамісарам Штэфанам Фюле — Дыялог па мадэрнізацыі. Гэты дыялог уключае абмен поглядамі і ідэямі паміж прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і дзяржавамі Еўрасаюзу. На думку дакладчыкаў, дыялог спрыяе нармалізацыі адносін паміж ЕС і Беларуссю, а таксама вызначае курс рэформаў і мадэрнізацыі ў інтарэсах беларускага народу.
 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео