BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Мілінкевіч: Усходняе партнёрства паспяхова нейтралізуецца Крамлём

14.03.2013
Аляксандр Мілінкевіч: Усходняе партнёрства паспяхова нейтралізуецца Крамлём
Аб’яднанай Еўропе патрэбны сур’ёзны аналіз усходняй палітыкі, бо тут назіраюцца негатыўныя паразныя тэндэнцыі, заявіў лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

"Павінна быць распрацавана і рэалізавана новая стратэгія - дзеля пашырэння дэмакратыі і стабільнасці на кантыненце. Геапалітычная сітуацыя мяняецца на горшае: замацоўваецца антыдэмакратычны і постімперскі рэваншызм. Еўрасаюзу патрэбна грунтоўная стратэгія канкрэтных захадаў, а не рыторыкі. Не словы пра пачуцці, а супольныя дзеянні", - сказаў Аляксандр Мілінкевіч на закрытым саміце Еўрапейскай народнай партыі, на які з'ехаліся лідары многіх краін ЕС і еўрасаюзаўскіх структур.

У прыватнасці, у саміце ўзялі ўдзел старшыня Еўрапейскага савета Херман ван Рампей, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, прэм'ер-міністр Швецыі Фрэдрык Рэйнфельт, прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ды іншыя, паведмаляе прэсс-служба Руху “За Свабоду”.

Даводзіцца канстатаваць, сказаў лідар Руху "За Свабоду", што праграма Усходняе Партнёрства не нашмат прасунулася ў сваім ажыццяўленні: "Крэмль паспяхова нейтралізуе гэтую ініцыятыву, не шкадуючы вялікіх рэсурсаў на ангажаванне ў сваю сферу ўплыву. У Расіі энергія абслугоўвае палітыку, у Еўразвязе палітыка часта служыць энергіі".

На думку Мілінкевіча, ва ўсіх дзяржавах Усходняга Партнёрства сёння адбываюцца падобныя працэсы: "Еўропы тут становіцца не больш, а менш. Масква ўжо ажыццяўляе паўзучую контррэвалюцыю ў Грузіі і Малдове, якія было задэкларавалі паварот да ЕС, і намагаецца незваротна прывязаць да сябе краіну-сатэліт Беларусь. Расійскія грошы з поспехам пачынаюць прыватызоўваць уладу на постсавецкай прасторы і нават уплываць на палітычныя працэсы ў краінах – новых сябрах Еўрасаюзу".

Прычына паразаў усходняй палітыкі – "у разнастайнасці і непаслядоўнасці стратэгій ЕС, у Расіі ж - адна ясная стратэгія супрацьдзеяння еўрапеізацыі і дэмакратызацыі былых савецкіх рэспублік". Апрача таго, лічыць Аляксандр Мілінкевіч, "часта перасцярогі наконт рэваншысцкай палітыкі Крамля ўважаліся за русафобства і канспіралогію. Але сёння сітуацыя ілюструе, што гэта былі слушныя апасенні наконт неэфектыўнасці захадаў ЕС і наконт недаацэнкі контрзахадаў Масквы, якая адбудоўвае імперыю, дзе камунізм заменяць алігархі".

Мілінкевіч заявіў, што на саміце Уcходняга Партнёрства увосень гэтага года неабходна захаваць шанцы перадусім Грузіі, Украіны і Малдовы на асацыяцыю і еўраінтэграцыю, нягледзячы на негатыўныя перамены апошняга часу ў гэтах краінах.

З Беларуссю больш складаная сітуацыя: "Тут варта спрыяць лібералізацыі і еўрааптымізму насельніцтва і ўладных эліт, захаваць “смак Еўропы”.

Важны элемент паслядоўнай стратэгіі ЕС ва ўсходнім накірунку – цярпенне, адзначыў лідар Руху: "Змена постсавецкага менталітэту патрабуе змены некалькіх пакаленняў, цыклы еўрапрагрэсу і рэгрэсу могуць паўтарацца, але ЕС не павінен у складаныя перыяды краінаў "шасцёркі" з Усходняга Партнёрства казаць: не хочаце з намі – да пабачэння!"

Між тым, падкрэсліў Мілінкевіч, аднаўленне імперыі не толькі запавольвае ўсталяванне дэмакратыі ў нашай частцы Старога кантынента, перакройвае ягоную мапу, але шкодзіць і самой Маскве: "Бесперспектыўная ідэя яшчэ больш аддаляе Расію ад еўрапейскай цывілізацыі і вядзе да супрацьстаяння з ёй. Разам з тым, зразумела, што без дыялогу з Крамлём не абысціся. Збліжэнне ЕС і Масквы патрэбна, але не любым коштам. Яно павінна ладзіцца на празрыстых прынцыпах прагматычных стасункаў і з захаваннем каштоўнасцяў Аб’яднанай Еўропы"

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео