BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Аляксандр Мілінкевіч выказаўся за “дарожную мапу” збліжэння Беларусі і ЕС

11.03.2013
Аляксандр Мілінкевіч выказаўся за “дарожную мапу” збліжэння Беларусі і ЕС
Дыялог паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю можа прывесці да змяншэння рэпрэсій і павелічэння праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве.

Такое меркаванне старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выказаў падчас дыскусіі аб паглыбленні адносін Еўрасаюзу з іншымі краінамі на ўсходнім кірунку, якая адбылася у межах сустрэчы лідараў і кіраўнікоў нацыянальных дэлегацый Еўрапейскай народнай партыі. Сустрэча праходзіла 7-8 сакавіка ў Афінах.

У сваёй прамове падчас дыскусіі Аляксандр Мілінкевіч зазначыў, што ў выніку эканамічных праблем, у тым ліку праз пагаршэнне пазіцый на расійскім рынку, улады Беларусі вымушаны аднаўляць стасункі з Еўрапейскім саюзам, бо для Беларусі важна павелічэнне экспарту ў краіны ЕС і пошук мадэрнізацыйных тэхналогій, піша прэсавая служба Руху “За Свабоду”.

Беларускі палітык заявіў, што ў беларускім урадзе ёсць міністры, якія разумеюць неабходнасць эканамічнай лібералізацыі і прыватызацыі: “Аднак Аляксандр Лукашэнка стрымлівае структурныя рэформы. Спробы ж мадэрнізацыі пры захаванні жорскага камандна-адміністрацыйнага кантролю наўрад ці прывядуць да плённых вынікаў”.

“Нягледзячы на тое, што цяперашнія ўлады Беларусі паказалі сябе непаслядоўным і складаным партнёрам і што патэнцыял дыялогу паміж ЕС і Беларуссю вельмі абмежаваны, тым не менш ён можа прывесці да змяншэння рэпрэсій, павелічэння праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве, пашырэння вакна магчымасцяў для грамадзянскай супольнасці, а таксама лібералізацыі эканамічнага жыцця. Любы пазітыўны крок у бок Захаду лепш, чым крокі, што вядуць да ўзмацнення залежнасці ад Расіі і страты суверэнітэту”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Слушным лідару Руху “За Свабоду” ўяўляецца “ажыццяўленне дыялогу праз ”дарожную мапу” пакрокавага збліжэння, дзе галоўная мэта – заваёвы розумаў і сэрцаў беларусаў”. Напрыклад, праз спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС па прыкладзе Польшчы і Літвы: “Апошнімі гадамі, нягледзячы на самаізаляцыю рэжыму, колькасць паездак беларусаў у краіны ЕС вырасла ў некалькі разоў. Гэта прынесла эканамічныя выгады нашым суседзям і не прывяло да ўсплёску нелегальнай міграцыі”.

Мілінкевіч назваў і іншыя кірункі дапамогі з боку Еўрасаюзу: “Вельмі важна пашырыць стыпендыяльныя праграмы ЕС для беларускіх студэнтаў і праграмы падрыхтоўкі беларускіх спецыялістаў у розных галінах – яны стануць у будучым праваднікамі рэформаў. Неабходна шырокая падтрымка з боку ЕС малога і сярэдняга бізнэсу. Таксама вельмі важна падтрымліваць праекты па развіцці беларускай ідэнтычнасці і культуры”.

Гэта, на думку старшыні Руху “За Свабоду”, “паспрыяе адкрытасці беларускай эканомікі і грамадства, прывядзе ў будучым і да палітычных трансфармацый”.

Разам з тым асабліва Мілінкевіч падкрэсліў, што “бясспрэчнай перадумовай для дыялогу застаецца вызваленне ўсіх палітычных зняволеных”.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео