BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Фёдараў: Еўропа не будзе губляць свой твар

07.03.2013
Андрэй Фёдараў: Еўропа не будзе губляць свой твар
Еўрапейскі саюз не будзе падвышаць узровень кантактаў з Беларуссю, пакуль не будуць выкананыя пастаўленыя раней перад афіцыйным Мінскам умовы.

Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў палітолаг Андрэй Фёдараў.

У размове з “Еўрарадыё” старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька заявіў пра наяўнасць у яго інфармацыі аб зняцці забароны чыноўнікам Савета Еўропы на кантакты з беларускімі ўладамі.

“У мяне ёсць інфармацыя, што нібыта здымаецца забарона для вышэйшых чыноўнікаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і самога Савета Еўропы на кантакты з беларускімі ўладамі. Гэта такая сітуацыя лібералізацыі”, - заявіў палітык.

Палітолаг Андрэй Фёдараў адзначыў, што ў Савеце Еўропы асноўным працоўным органам з’яўляецца Парламенцкая асамблея. “Заўсёды на гэтым узроўні Беларусь абмярковаецца. Што меў на ўвазе Анатоль Лябедзька, я не чуў і сказаць нешта з гэтай нагоды пакуль што не магу”, - адзначыў палітолаг.

Што тычыцца падвышэння ўзроўню кантактаў з Беларуссю з боку Еўрапейскага саюзу, то, на думку, Андрэя Фёдарава, сітуацыя тут “даволі простая”“Умовы выстаўленыя – перш за ўсё, вызваленне палітзняволенных. І наколькі я разумею, пакуль гэтая ўмова не будзе выкананая, падвышаць узровень кантактаў не варта. Бо гэта пакажа, што Еўропа не прытрымліваецца сваіх асноўных прынцыпаў. Такім чынам, яна згубіць свой твар. Таму наўрад ці гэта адбудзецца”, - прадказаў эксперт.

А вось на больш нізкім узроўні рознага кшталту праблемы павінны абмяркоўвацца. “Усё ж такі, Беларусь і Еўрасаюз мяжуюць паміж сабой. І без узаемадзеяння па нейкіх тэхнічных пытаннях ім было б вельмі цяжка суіснаваць”, - заўважыў Андрэй Фёдараў.

Адносна запрашэння прадстаўніка беларускіх уладаў на саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў лістападзе гэтага году ў Вільні, палітолаг прапанаваў адштурхоўвацца ад пазіцыі, заяўленай уладамі Літвы. Згодна з гэтай пазіцыяй, Беларусь будзе запрошаная на саміт, а ўзровень прадстаўніцтва нашай краіны будзе вызначацца тымі абставінамі, якія будуць існаваць на момант, калі такое запрашэнне будзе дасылацца.

“І думаю, менавіта, з гэтай пазіцыі будзе дзейнічаць Еўрасаюз у цэлым. Беларусь будзе запрошаная на саміт (калі за гэты час не адбудзецца нічога надзвычайнага). А вось узровень запрашэння будзе залежыць ад паводзінаў беларускага боку”, - сказаў Андрэй Фёдараў.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео