BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Макей і Штэфан Фюле правялі перамовы ў Тбілісі

13.02.2013
Уладзімір Макей і Штэфан Фюле правялі перамовы ў Тбілісі
У межах другого раўнда нефармальных дыялогаў дзяржаваў-удзельніц ініцыятывы “Усходняе партнерства” адбыліся перамовы паміж міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і еўракамісарам Штэфанам Фюле.

“Беларусь з’яўляецца адным з нашых партнёраў. Але, на жаль, трэба адзначыць, што Беларусь з’яўляецца нашым адзіным партнёрам, з якім мы не маем заканадаўчай базы для моцных двухбаковых стасункаў, як з іншымі партнёрамі”, - сказаў еўракамісар у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле падчас прэс-канферэнцыі па выніках перамоваў, перадае Радыё Свабода.

Таксама прадстаўнік ЕС сказаў наступнае:

"Ну і яшчэ трэба адзначыць той відавочны факт, што існуе адмысловая палітыка Еўрасаюзу ў адносінах да Беларусі, абапёртая на трох слупах. Еўрасаюз працягвае падтрымліваць сваю пазіцыю, заснаваную на прынцыпах, на якія абапіраецца ўсё Усходняе партнёрства. У такіх абставінах Еўрасаюз можа толькі раз-пораз падкрэсліваць, што для Беларусі існуе перспектыва поўнага развіцця адносінаў, якім карыстаюцца іншыя нашы партнёры. Перадумовай для гэтага развіцця з’яўляецца вызваленне палітвязняў. Адначасова мы развіваем дыялог аб мадэрнізацыі — гэта адно з пытанняў, якое мы маем намер абмеркаваць з міністрам [Макеем — РС]. Гэта магчымасць ангажаваць прадстаўнікоў беларускага ўраду на рабочым узроўні у дыялог аб тым, якім чынам Еўрасаюз мог бы дапамагчы ў мадэрнізацыі Беларусі. Гэты дыялог цяпер мы праводзім з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі".

У адказ кіраўнік беларускай дыпламатыі выклаў сваё бачанне месца Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнёрства» і ролі яе стасункаў з Еўарсаюзам:

“Ад самага пачатку мы былі раўнапраўным партнёрам ва „Ўсходнім партнёрстве“. Мы застаемся ў гэтай ініцыятыве і будзем заставацца, пакуль, я й не ведаю, што можа здарыцца. Ведаеце, у нашых адносінах з Еўрасаюзам ёсць пэўныя праблемы, але я думаю, што нам трэба вырашыць гэтыя праблемы спакойным чынам у адкрытым дыялогу. І я спадзяюся, што такі дыялог адбудзецца ў нас заўтра са спадарыняй Эштан і камісарам Штэфанам Фюле. Я думаю, што не ізаляцыя, а ангажаванасць у еўрапейскі інтэграцыйны працэс можа дапамагчы нашай краіне стаць дэмакратычнай і заможнай. Гэта наша пазіцыя”. 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео