BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Беларусы больш не хочуць быць Расіяй

24.01.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Валянцін Акудовіч: Беларусы больш не хочуць быць Расіяй
Ва ўмовах незалежнай Беларусі ўплыў прарасійскіх арганізацый і рухаў будзе паступова змяншацца.

 Такую думку ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў філосаф Валянцін Акудовіч.

Нават за першыя 20 год незалежнасці, калі сувязі з Расіяй заставаліся даволі моцнымі, у Беларусі так і не была створаная ніводная палітычная партыя, якая б выступала за тое, каб наша краіна стала часткай Расіі.

“Гэта, дарэчы, вельмі дзіўна, - адзначыў Валянцін Акудовіч. -  Бо сацыялогія паказвае, што амаль 40% выступае за шчыльная стасункі з Расіяй. То бок электаральная база, безумоўна, ёсць. І разам з тым ні адзін з палітыкаў не адважыўся яе скарыстаць”.
 
Прычынаў такому стану можа быць шмат. Галоўную з іх філосаф бачыць у наступным: “Хутчэй за ўсё, ген самастойнасці, ген незалежнасці знаходзіцца недзе ў глыбіні бальшыні беларусаў. Ён не праяўляецца ў іх фармальна – бо яны могуць адмоўна ставіцца да мовы, могуць быць за саюз з Расіяй у самых розных фарматах. Але яны не адгукаюцца на тое, каб зноў стаць часткай Расіі”.
 
Яшчэ адзін істотны на думку суразмоўцы момант палягае ў тым, што беларуская ўлада не падтрымлівае такія ініцыятывы, таму што “Аляксандр Лукашэнка сам хоча кантраляваць свае стасункі з Расіяй, быць самым вялікім прарасійскім палітыкам”. Зразумела, што мяжа “прарасейскасці” пралягае на ўзроўні, бяспечным для захавання ўлады дзейсным беларускім кіраўніком.
 
Аднак, падкрэсліў Валянцін Акудовіч, асоба Аляксандра Лукашэнкі – не галоўная перашкода для развіцця ў Беларусі прарасійскіх арганізацый: “Бо ён гатовы быў (пры ўмове, што яму дадуць шапку Манамаха) зрабіць гэты здрадніцкі крок адносна Беларусі. А галоўнае, што беларусы ўжо больш не хочуць быць Расіяй”.
 
Лагічна, што ў такіх умовах ніякай будучыні ў прарасійскіх арганізацый на Беларусі няма. “Таму што кожны год, ды нават кожны месяц, незалежнасці яе мацуе. Дзе ж вы бачылі, каб грамадства нейкай з незалежных краінаў раптам пачало рух назад ад незалежнасці? Такога ў гісторыі няма і не будзе”, - спрагназаваў філосаф.
Ён дапушчае магчымасць перыядычнага з’яўлення новых прамаскоўскіх арганізацый ды ініцыятываў. “Але мацнець і пашырацца гэты рух не будзе”, - сказаў суразмоўца. Ён лічыць, што вяртанне Беларусі ў палітычны дыскурс Расіі магчымае толькі пры ўмове нейкай інтэрвенцыі. Больш за тое, самой Расіі зараз нецікавая Беларусь у якасці тэрыторыі для далучэння. Хутчэй, усходняя суседка абмяжуецца прывязваннем Беларусі ў іншай форме, як, напрыклад, Мытны саюз. Агулам жа “Беларусі ўжо наканавана заставацца незалежнай”, лічыць Валянцін Акудовіч.
 
“Безумоўна, Крэмль ніколі добраахвотна не саступіць Беларусь, - заўважыў філосаф. – Але я не думаю, што ён будзе гэта рабіць праз стварэнне і падтрымку нейкіх прарасійскіх арганізацый. Хутчэй гэта будзе рабіцца праз эканамічны, дыпламатычны, фінансавы ціск”.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео