BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў:Не факт, што жорсткая палітыка да Беларусі ўплывае на сітуацыю ў краіне

10.01.2013
Андрэй Ягораў:Не факт, што жорсткая палітыка да Беларусі ўплывае на сітуацыю ў краіне
О нас в медиа
Палітолаг Андрэй Ягораў не выключае, што Еўрасаюз і ЗША будуць спрачацца наконт краінаў "Усходняга партнёрства".

Такое меркаванне дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі , сябра рады кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Андрэй Ягораў выказаў у каментары "Еўрарадыё".

Нагадаем, што кіраўнік амерыканскай праваабарончай арганізацыі Freedom House Дэвід Крэмер прапанаваў не запрашаць беларускія ўлады на віленскі саміт "Усходняга партнёрства" ў лістападзе. Ягораў ахарактарызаваў Крэмера як паслядоўнага прыхільніка жорсткай крытыкі беларускага рэжыму.

Ягораў: "Як бачыць сітуацыю кансорцыюм "ЕўраБеларусь", то мы не маем ніякіх доказаў таго, што больш жорсткая палітыка да Беларусі ўплывае на сітуацыю ўнутры Беларусі і што Еўрасаюз такімі крокамі можа прымусіць беларускі рэжым да зменаў".

Ягораў ухваляе цяперашнюю пазіцыю Еўрасаюзу, які не выключае Беларусь з агульнаеўрапейскіх працэсаў, але абмяжоўвае кантакты да вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. Уключанасць у еўрапейскія працэсы палітолаг называе неабходнай для будучага развіцця Беларусі.

Палітолаг не выключае, што Еўрасаюз і ЗША будуць спрачацца наконт краінаў "Усходняга партнёрства".

Ягораў: "Інтарэсы Еўрапейскага Саюза ў краінах суседства моцна адрозніваюцца ад інтарэсаў, якія тут ёсць у Злучаных Штатаў. Таму, натуральна, тут могуць быць і будуць разыходжанні. Але ж Злучаныя Штаты ў дадзеным выпадку не будуць настойваць на нейкіх зменах стратэгіі ЕС наконт Усходняга партнёрства, бо гэта сфера геапалітычнага ўплыву Еўрапейскага саюзу". 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео