BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: Пры сённяшніх лічбах улады могуць адчуваць сябе ўпэўнена

04.01.2013 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: Пры сённяшніх лічбах улады могуць адчуваць сябе ўпэўнена
фото Deutsche Welle
Рост праеўрапейскіх і аслабленне прарасійскіх настрояў у беларускім грамадстве можна патлумачыць супадзеннем па часе эканамічнага крызісу з уцягваннем краіны ў еўразійскія інтэграцыйныя праекты.

 Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў кіраўнік Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч.

Па выніках снежаньскага апытання Незалэжнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў (НІСЭПД), пры неабходнасці выбару паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленнем у Еўрасаюз за першы варыянт выказаліся 37,7%, а за другі 43,4% рэспандэнтаў.
 
“Гэтыя дадзены можна патлумачыць толькі тым, што ў пэўнай ступені існуючае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў масавай свядомасці звязваецца менавіта з аднаўленнем рознага кшталту інтэграцыйных праектаў і пашырэннем супрацы з Расіяй”,- адзначыў Андрэй Казакевіч.
 
Атрымалася так, што беларускія ўлады мелі пераважна празаходнюю арыентацыю тады, калі эканамічная сітуацыя была больш-меньш стабільная, заўважыў эксперт. І якраз з пачаткам крызісу адбылося вяртанне да ідэяў інтэграцыі, саюзу і г.д.
 
Разам з тым, як лічыць палітолаг, казаць пра тое, што ў Беларусі сфармавалася ўстойлівая праеўрапейская большасць, пакуль рана: “Калі прасачыць за дынамікай настрояў людзей на працягу некалькіх гадоў, то мы можам заўважыць, што ёсць групы людзей, якія вагаюцца паміж рознымі варыянтамі, і ў адных сітуацыях выказваюцца за інтэграцыю з Еўропай, а ў іншых могуць выказвацца на карысць інтэграцыі з Расіяй”.
 
Безумоўна, сярод тых людзей, якія падтрымліваюць ідэю еўрапейскай інтэграцыі, некаторыя маюць дастаткова ўстойлівыя перакананні. “Калі паглядзець вынікі сацыялагічных апытанняў за апошняе дзесяцігоддзе, гэтую колькасць можна дастаткова дакладна зафіксаваць. Для гэтых людзей еўрапейскі выбар звязаны з каштоўнасцямі, іх уяўленнем пра стратэгічнае развіццё краіны, нейкімі культурнымі рэфлексамі і г.д.”,- заўважыў суразмоўца “ЕўраБеларусі”. Доля такіх сталых прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў беларускім грамадстве складае каля 25-30% ад насельніцтва.
 
Разам з тым, падчас апошняга апытання НІСЭПД у “еўрааптымісты” запісаліся і прадстаўнікі іншай, меньш стабільнай часткі грамадства. “І прыхільнасці гэтых людзей могуць мяняцца ў залежнасці ад эканамічнай сітуацыі, узмацнення прапагандысцкіх мерапрыемстваў ды іншых знешніх фактараў”,- заўважыў Андрэй Казакевіч.
 
На думку палітолага, улічваць праеўрапейскія настроі грамадства беларускія ўлады будуць, хутчэй, не ў стратэгічных дзеяннях, а ў рыторыцы: “Будуць больш звяртаць на гэта ўвагу, больш падкрэсліваць у публічных прамовах”.
 
Аднак істотна паўплываць на паводзіны афіцыйнага Мінску ў дачыненнях з Еўрасаюзам праеўрапейскія настроі беларусаў наўрад ці змогуць, падкрэсліў эксперт. “Рэальная знешняя палітыка Беларусі пабудаваня зусім на іншых прынцыпах і не прадугледжвае ў вялікай ступені ўліку меркавання грамадзянаў. І сённяшняя арыентацыя на Расію тлумачыцца нейкімі прагматычнымі прычынамі: існуе ізаляцыя з боку Захаду, выкліканая пэўнай палітычнай сітуацыяй. Думаю, такая логіка і надалей будзе вызначальнай”,- сказаў ён.
 
Таксама, нагадаў суразмоўца, трэба разумець, што за еўрапейскую інтэграцыю выказваюцца не 95% і не 80% грамадзянаў. “Пры сённяшніх лічбах улады могуць адчуваць сябе ўпэўнена”,- лічыць Андрэй Казакевіч.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео