BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лешак Шарэпка: Лібералізацыя візавых правіл ЕС залежыць ад беларускага боку

07.12.2012
Лешак Шарэпка: Лібералізацыя візавых правіл ЕС залежыць ад беларускага боку
Фота: svaboda.org
Лібералізацыя правілаў візавага руху паміж Еўрасаюзам і Беларуссю залежыць ад беларускага боку, заявіў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка.

Падчас адкрыцця новага офісу пасольства Польшчы на вуліцы Змітрка Бядулі ў Мінску Лешак Шарэпка адказаў на пытанні Радыё Свабода.

“Летам мінулага году Еўрасаюз перадаў прапанову беларускім уладам аб лібералізацыі правілаў візавага руху паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Беларускі бок ведае гэтыя ўмовы. І там ёсьць канкрэтная цана візаў для беларусаў — 35 эўра. І там ёсць аж 16 катэгорый ільготнікаў. Напрыклад, журналісты, дзеці, спартоўцы, пенсіянеры, артысты, бізнэсоўцы… І тут усё залежыць ад таго, наколькі сур’ёзна хацеў бы пра гэта гаварыць беларускі бок”,- распавёў пасол Польшчы.

Што тычыцца працэдуры перасячэння мяжы жыхарамі памежных рэгіёнаў, то Лешэк Шарэпка паведаміў наступнае: “Мы чакаем ад беларускага боку ноты, якая дасьць старт гэтаму працэсу. З нашага боку ўсё ўжо падрыхтавана яшчэ больш за год таму. Інфраструктура на мяжы нядрэнная. Але я хацеў бы паразмаўляць зь беларускім бокам, каб яе яшчэ болей разьвіць. І тут ёсьць інвэстыцыі Эўразьвязу на супольнай мяжы. Ёсьць, напрыклад, ідэі, каб займаць чаргу на перасячэньне мяжы праз інтэрнэт, што аблегчыць жыцьцё многім людзям. І гэта добрыя зрухі”.

“Але ёсьць і дрэнныя. Напрыклад, беларускі бок кажа, што ня будзе гэтым займацца, бо не атрымлівае грошай ад Эўразьвязу. Я чакаю магчымасьці абмеркаваць гэта з новым кіраўніком Памежнага камітэту Беларусі. Чакаю ўжо два месяцы",- сказаў пасол Польшчы.

Нагадаем, што прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных таксама паведамляў пра тое, што Беларусь вядзе перамовы з ЕС аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео