BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень беларускай культуры ў Брусэлі

28.11.2012 Алена Зуйкова, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Дзень беларускай культуры ў Брусэлі
Мерапрыемства «Дні Усходняга партнерства» адбылося ў Брусэлі 26-27 лістапада і было прысвечана сферы культуры, працы з ёю і выклікам, якія сустракае культура ў краінах Усходняга партнерства.

 Яно было зарганізаванае Домам Усходняй Польшчы у Брусэлі, Міністэрствам культуры і націянальнай спадчыны рэспублікі Польшчы і Інстытутам Адама Міцкевіча.


Беларуская незалежная культура атрымала асаблівае месца ў рамках мерапрыемства: адмысловы круглы стол «Культура, якая не мае межаў» быў прысвечаны адносінам паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю. «Дні Усходняга партнерства» уключылі ў сябе дыскусійную і аналітычную часткі, а таксама канцэрты.
 
На круглым стале вядомые беларускія філосафы і культурныя дзеячы Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Віктар Аслюк, Зьміцер Вайцюшкевіч, Артур Клінаў і Вольга Дашук гутарылі пра Беларусь і беларускую незалежную культуру. Яны вылучылі такія характэрныя для сучаснага беларускага грамадства і культуры рысы, як постсавецкасць, посткаланіяльнасць, «постсялянскасць», размежаванасць грамадства па каштоўнасцях і геапалітычных арыентацыях, праблемы незавершанасці нацыябудаўніцтва.
 
Відавочна, шмат казалася і пра дзейсную ўладу. Афіцыяльная палітыка дзяржавы стварае ў Беларусі дзьве культуры замест адзінай нацыянальнай. Пераслед уладамі часткі культурных дзеячоў выціскае іх ў сферу «незалежнай культуры», што знаходзіцца ў апазыцыі да «афіцыйнай». Прадстаўнікі першай абвінавачваюць уладу ў кансерваванні застарэлых вобразаў і практык і бачаць сваю ролю ў мадэрнізацыі грамадства.
 
На думку дзеячоў незалежнай культуры перамены ў грамадстве адчыняюць шлях палітычным пераменам у краіне. Калі адбудуцца зрухі ў грамадстве, стануць паспяховымі і намаганні палітычных дзеячоў. Таму яны працягваюць і развіваюць сваю дзейнасць, нягледзячы на цяжкасці і перашкоды з боку ўладаў. А цяжкасці і перашкоды сустракаюцца самыя разнастайныя: у першую чаргу, фінансавыя, забарона выступаць у Беларусі (вядомыя «чорныя спісы»), а таксама вельмі нізкі ўзровень развіцця, і перапоны для пашырэння інфрастраструктуры для публічнага культурнага жыцця.
 
Еўрасаюз, як адзін з найбуйнейшых фінансавых фундатараў развіцця культуры і дэмакратыі, глядзіць на праблемы з вельмі прагматычнага пункту гледжання. Можна па-рознаму ставіцца да еўрапейскага падыходу, але ж пры фінансаванні праектаў патрэбныя відавочныя лагічныя, прадказальныя сувязі паміж высілкамі і вынікамі, асабліва ў святле рэфармавання Еўрапейскім Саюзам сваёй замежнай дапамогі з мэтай пабольшыць яе эфектыўнасць.
 
Удзельнікамі мерапрыемства абмяркоўвалася і Культурная праграма Усходняга партнерства. Культурная праграма была распачатая напрыканцы 2011 года і ставіць на мэту подтрымку ролі культуры ва ўстойлівым развіцці рэгіёну. Зараз ужо час рабіць прамежкавыя вынікі і думаць аб будучыні праграмы.
 
Як падаецца з дыскусій, можна зафіксаваць некалькі праблемных момантаў. Пытанні палягаюць ў тым, ці здольныя культурныя дзеячы, якімі б яскравымі творцамі яны ні былі, паразумецца з умовамі і патрабаваннямі еўрапейскай сістэмы фінансавай падтрымкі. У Еўрапейскага Саюза ёсць шмат пытанняў: ці карысна вазіць маладых беларусаў за мяжу? Як пашырыць уплыў беларускай незалежнай культуры ўнутры краіны? Як палепшыць арганізацыйныя здольнасці дзеячоў культуры?
 
Але самая галоўная занепакоеннасць тычыцца сувязяў паміж развіццём культуры і дэмакратызацыяй. Стаўленне да дэмакратызацыі праз культуру як да натуральнага працэсу, таго што адбываецца само па сабе (а менавіта так яго і ўяўляюць сабе дзеячы беларускай культуры) ужо не выглядае адэкватным. У беларускага ўраду ёсць відавочная палітыка ў дачыненні да культуры ў Беларусі. Беларускай незалежнай культуры, якая ўсведамляе сваю ролю ў дэмакратызацыі Беларусі, патрэбна асэнсаванне формаў свайго ўплыву на грамадства і іх аперацыяналізацыя ў выглядзе нацыянальных культурных праграм і праектаў дзеянняў.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео