BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Пасол Польшчы Лешак Шарэпка: Мы чакаем дзеянняў ад беларускіх уладаў

14.11.2012
Пасол Польшчы Лешак Шарэпка: Мы чакаем дзеянняў ад беларускіх уладаў
Личности
Фота: svaboda.org
Пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка заклікаў беларускія ўлады супрацоўнічаць з дакладчыкам ААН па правах чалавека ў Беларусі і неадкладна вызваліць палітвязняў.

Лешак Шарэпка заявіў пра нязменнасць пазіцыі Еўрасаюзу і Польшчы ў адносінах да Беларусі.

«Умовы не мяняюцца, умовы застаюцца ранейшымі. Мы чакаем, каб у Беларусі не было палітвязняў, а тыя палітычныя дзеячы, якія пацярпелі, будуць рэабілітаваныя і змогуць прымаць удзел у грамадскім жыцці Беларусі. Польшча ў поўнай ступені падтрымлівае гэтыя ўмовы, і мы чакаем дзеянняў уладаў Беларусі»,- перадае Радыё Свабода словы кіраўніка польскай дыпламатычнай місіі.

Гаворачы пра нізкі ўзровень двухбаковых адносінаў, пасол прызнаў: «Мы б хацелі лепшых адносінаў, гэта было б на карысць і Беларусі, і Польшчы. Нам, суседзям, не варта паварочвацца спінамі адзін да аднаго».

Паводле спадара Шарэпкі, Беларусь і Польшча без асаблівых намаганняў змаглі б у два разы павялічыць таваразварот, але пытанне ў агульным палітычным і інвэстыцыйным клімаце ў Беларусі.

Ня надта добры ўзровень палітычных адносін уплывае на іншыя пытанні, у прыватнасці, на консульскія. У 2011 годзе польскія консульствы ў Беларусі выдалі 300 тысяч віз, за 10 месяцаў гэтага — ужо 294 тысячы віз, да канца году чакаецца выдача да 350 тысяч віз, паведаміў пасол.

«І ўсё гэта робіцца без павелічэння штату консулаў. Беларускі бок не пагаджаецца на павелічэнне колькасці польскіх консулаў у Беларусі, нягледзячы на ўсе нашыя просьбы»,- адзначыў пасол.

Спадар Шарэпка прызнаў, што Беларусь не зацікаўленая ў лібералізацыі візавага рэжыму, у прыватнасці, не рэагуе на адпаведныя прапановы з Брусэлю, якія былі перададзеныя ў Мінск яшчэ ў чэрвені мінулага году.

Паводле словаў пасла, з 2005 году няма ніякага прагрэсу ў плане лібералізацыі дзейнасці часткі Саюзу палякаў. З гэтым звязана і маёмаснае пытанне: «Польшча пабудавала 16 Польскіх дамоў па ўсёй Беларусі. Цяпер яны не дзейнічаюць так, як павінны былі б».

Апрача таго, прызнаў пасол, польскі бок не атрымлівае дазволу на эксгумацыю і перапахаванне парэшткаў польскіх партызан, якія ляжаць проста ў полі. Дагэтуль не вырашаная праблема беларускага спісу катынскіх ахвяраў.

Лешак Шарэпка паведаміў, што з наступнага тыдня пасольства пераязджае на вуліцу Змітрака Бядулі, 11.

Некалькі месяцаў дыпламатам давялося працаваць у цесным будынку кансуляту ў Менску на вуліцы Крапоткіна. Гэта адбылося пасля таго, як беларускія ўлады адмовілі Польшчы ў праве працягу арэнды ранейшага будынка пасольства на вуліцы Румянцава ў Мінску, які выкарыстоўваўся яшчэ з савецкіх часоў. 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео