BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Віталь Каратыш: Як я быў кандыдатам у дэпутаты

25.09.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Віталь Каратыш: Як я быў кандыдатам у дэпутаты
Свой взгляд
фото facebook.com, старонка Вiталя Каратыша
Віталь Каратыш балатаваўся па Лунінецкай выбарчай акрузе №13 ужо ў другі раз. У 2008 годзе вядомасць яму прынёс той факт, што кандыдацкае пасведчанне ён атрымаў падчас тэрміновай службы ў войску.

 У размове са Службай інфрмацыі “ЕўраБеларусі” Віталь Каратыш распавёў пра сваю другую спробу стаць дэпутатам.

Пра ўражанні ад кампаніі:

-          Пачыналі кампанію, не спадзеючыся на значную падтрымку людзей. Першапачаткова я нават разглядаў у якасці варыянтаў зняцца перад выбарамі, бачачы апатыю людзей. Але пазней я заўважыў, што даволі значная частка людзей мяне падтрымлівае,таму вырашыў пайсці да канца. Канешне, пэўныя спадзяванні на цуд былі, але цуду не здарылася…
 
Пра перашкоды:
 
-          Улады перашкаджалі мне сустракацца з людзьмі на прадспрыемствах, напрыклад, на заводзе “Палессеэлектрамаш”, заводзе жалезабетонных вырабаў у Мікашэвічах, на “Граніце”. Але, не зважаючы на забароны, я збіраў працоўных на ўваходзе ў прадпрыемства, праводзіў стыхійныя сустрэчы на вуліцах, у аўтобусах. І так я сустрэўся з нават большай колькасцю людзей, чым калі б мне дазволілі правесці афіцыйныя сустрэчы.
 
Пра падлік галасоў:
 
-          Я ўпэўнены, што пры нармальным галасаванні я перамагаў бы ўжо на гэтых выбарах. Гэта пацвярджае,напрыклад, участак, дзе нам удалося адстаяць сапраўдныя вынікі, у маім родным Кажан-Гарадку. Нават па датэрміновым галасаванні я перамог, хоць розніца там была невялікая, а па асноўным дні галасавання розніца была ў 2 разы. Па іншых участках галоўную ролю адыграла скрыня датэрміновага галасавання. Пры перамозе ў асноўны дзень галасавання, паказчык па датэрміновым быў 90 на 10 не на маю карысць. У выніку на такіх участках я прайграваў.
 
Пра ініцыятыўную групу:
 
-          Актыўная каманда – 10 давераных асобаў. Я не карыстаўся падтрымкай ніякіх палітычных сілаў, не звязваўся з байкотчыкамі і так далей.
Сілавыя структуры пачынаюць цікавіцца ўсёй нашай камандай. Канешне, няхай, цікавяцца, бо нам хаваць няма чаго, а ў іх праца такая – цікавіцца. Магчыма, у іхняй галаве не ўкладаецца, як просты хлопец з групай сяброў можа арганізаваць такую кампанію. Але баюся, каб гэта не дайшло да нейкіх негатыўных наступстваў.
 
Пра ўзаемадачыненні з іншымі палітычнымі сіламі:
 
-          Мне не хацелася ўвязвацца ў стратэгіі няўдачнікаў, бо я разумеў, што нават гэтыя выбары можна было б выйграць пры нармальнай стратэгіі пераможнай кампаніі. Але для гэтага, канешне, трэба было рыхтавацца значна сур’ёзней. Бо нават з такой слабой падрыхтоўкай, як у мяне, без аніякіх дадатковых рэсурсаў, з невялікай камандай энтузіястаў мне ўдалося данесці да людзей сваю пазіцыю, стаць пазнавальным у рэгіёне і нават на некаторых кропкавых участках дасягнуць перамогі.
 
Пра датэрміновае галасаванне і аргнізацыю яўкі:
 
-          У акрузе яўка была даволі высокая, але, я думаю, што ўлады завысілі яе прыкладна на 15%. Бо дадзеныя нашых назіральнікаў паказваюць, што па некаторых участках яўкі не было, і на адным участку, напрыклад, дадзеныя назральнікаў па яўцы разышліся з дадзенымі камісіі на 500 чалавек. Шмат хто прыйшоў менавіта ў дзень галасавання. Людзі не дурныя. Яны разумеюць, што хадзіць на датэрміновыя выбары няма сэнсу.
На датэрміновае галасаванне заганялі, нічога не баючыся. Адна з выкладчыц педвучэльні нават мне сказала, што “нашыя студэнты пойдуць галасаваць датэрмінова”. І яе шчыра здзівіла, што я казаў студэнтам пра тое, што яны маюць права выбару, і могуць ісці галасаваць у любы дзень, калі захочуць, альбо не ісці на выбары зусім. Датэрмінова галасавалі настаўнікі, прадстаўнікі сілавых структураў.
 
Пра мінулую кампанію:
 
-          Многія людзі ўзгадвалі мінулую кампанію. Некаторыя бабулі нават перажывалі, маўляў, “мінулы раз цябе ў войска забралі, глядзі, каб гэтым разам зусім не пасадзілі”.
 
Што далей?
 
-          Для мяне гэта толькі пачатак. Я зразумеў, што перамагчы зараз толькі маімі сіламі не ўдасца, але можна зрабіць значны крок наперад для таго, каб у будучыні стаць пераможным кандыдатам. Зараз ніхто з жыхароў Лунінецкай акругі не верыць у афіцыйныя вынікі выбараў. І мясцовым уладам давядзецца збіраць непрыемны ўраджай у плане таго, што яны падпанулі свой народ.
Мая мэта – стаць дэпутатам ад Лунінецкай акругі. І гэтай кампаніяй я зрабіў задзел на будучыню. Цяпер мяне пазнаюць, ідэнтыфікуюць, як кандыдата, альтэрнатыўнага ўладзе. І, калі мне ўдасца з тымі людзьмі, якія галасавалі за мяне, працаваць далей, то на наступнай кампаніі я на месцы ўладаў нават не выстаўляў бы свайго кандыдата. Трэба не даць магчымасці перамагчы мяне нават з механізмам фальсіфікацый, а таксама падрыхтаваць людзей да нармальных выбараў і, калі будзе патрэбна, іх адстаяць.
 
Пра беларускі парламент:
 
-          Мне б хацелася, каб у парламенце, ў першую чаргу, прысутнічаў здаровы сэнс. Мне падаецца, што наконт неабходных нашай краіне рэформаў ёсць згода і ў правых, і ў левых, і сярод некаторых прадстаўнікоў улады. Але парламент зараз не выконвае функцыю заканадаўчай улады.
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео