BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Вайцюшкевіч: Яшчэ 5 гадоў таму былі нейкія спадзяванні наконт выбараў. А зараз спадзяванняў няма

18.09.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Зміцер Вайцюшкевіч: Яшчэ 5 гадоў таму былі нейкія спадзяванні наконт выбараў. А зараз спадзяванняў няма
Свой взгляд
Ці ісці ў палітыку творчым людзям – вырашае кожны сам для сябе. Такое меркаванне выказаў вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч.

“У нас так і ёсць: хтосці займаецца палітыкай, хтосці не займаецца. Хтосці не хацеў займацца падчас мінулай выбарчай кампаніі, а іх разам з усімі – чорны спіс. А я актыўна займаўся ў былой прэзідэнцкай кампаніі. Пры гэтым лічу, што нічога кепскага ў гэтым няма, закон я не парушыў”,- сказаў Зміцер Вайцюшкевіч у размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

На думку музыкі, “мы дарасцем да таго моманту, калі зразумеем, што, калі хто хоча сябраваць з уладай – хай сябруе, калі не хоча – той хай сабе жыве сваім жыццём, на хутарах, напрыклад”. “Зараз большасць музыкаў маюць нейкія прыватныя дамы на лецішчах і стараюцца, прынамсі, ва ўнутраную эміграцыю пайсці”,- адзначыў творца.

Пры гэтым Зміцер Вайцюшкевіч перакананы, што “калі будзе што сказаць будучай уладзе, то музыкі скажуць”. З дзейснай уладай размаўляць, на ягоную думку, сэнсу няма, бо яна нікога не жадае слухаць. “Я ведаю колькі чалавек з тых, хто з ёй супрацоўнічае, – ім таксама паскудна”,- распавёў спявак.

Музыка імкнецца адсочваць сітуацыю ў краіне напярэдадні парламенцкіх выбараў. “Сачу за працэсамі, чытаю розныя незалежныя сайты, асабіста ведаю многіх кандыдатаў, ці то былых, ці то тых, хто засталіся. Але на выбары хадзіць не збіраюся”,- адзначыў Зміцер Вайцюшкевіч.

На ягоную думку, у параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі “зараз усё становіцца яшчэ больш зразумелым”. “Таму што яшчэ 5 гадоў таму ўсё было неяк цьмяна, і былі нейкія спадзяванні наконт выбараў. А зараз спадзяванняў няма”,- адзначыў суразмоўца “ЕўраБеларусі”.

Пры гэтым музыка не ставіцца негатыўна да тых, хто вырашыў удзельнічаць у выбарчай кампаніі. “Гэтыя выбары я разглядаю, як трэнінг для тых, хто ўдзельнічае. І тое, што яны ізноў там пра нешта не дамовіліся, гэта праблема якраз тых, хто не дамовіўся”,- адзначыў ён.

На думку спевака, гэтая кампанія мае значэнне “хіба што з пункту глеждання прысутнасці ў рэгіёнах”. “Таму што гэта таксама важна. Людзі, якія там жывуць, яны там падкантраляваныя, узятыя на ўлік, як толькі ўлада пра штосці даведваецца, іх адразу бяруць пад каўпак. Таму ім неяк трэба варушыцца. І такі варыянт трэнінгу, спробы размаўляць з людзьмі – гэта таксама важна. Бо Беларусь не малая краіна. І тое, што адбываецца ў Мінску, а што – у невялiкiх гарадах, – гэта ўсё розныя рэчы”,- падкрэсліў Зміцер Вайцюшкевіч.

 

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео