BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Каміль Клысіньскі, Марэк Менкішак: Ці павялічыць энергетычную залежнасць Беларусі ад Расіі будаўніцтва АЭС?

12.09.2012 Каміль Клысіньскі, Марэк Менкішак, OSW | Рэзюме выканана Яўгеніяй Камаровай, ЕўраБеларусь
Каміль Клысіньскі, Марэк Менкішак: Ці павялічыць энергетычную залежнасць Беларусі ад Расіі будаўніцтва АЭС?
Аналитика и исследования
Падчас працоўнага візіту расійскага прэм’ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева ў Беларусь 18 ліпеня Расія і Беларусь падпісалі кантракт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Астравецкай пляцоўцы.

Гэта падзея завяршыла шэраг двухбаковых перамоў, якія вяліся паміж расійскім і беларускім кіраўніцтвам і расійскай кампаніяй-генеральным падрадчыкам “Атамбудэкспарт” з канца 2008 года.

Даведка

28 лістапада 2008 года ўрад Беларусі прапанаваў ураду Расіі прыступіць да рэалізацыі расійскага праекта АЭС. 28 мая 2009 года ў Мінску ў ходзе паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі паміж краінамі было падпісанае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах. А праз два гады, 15 сакавіка 2011 года, у Мінску ў ходзе чарговага паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы партнёры падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве двухблочнай АЭС на тэрыторыі Беларусі магутнасцю 2400 МВт. Блок № 1 станцыі плануецца ўвесці ў 2017 годзе, блок № 2 - у 2018 годзе.

Гісторыя праекта

У 2006 годзе беларускі ўрад прыняў першапачатковае рашэнне аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі магутнасцю больш за 2000 МВт. У 2007-2008 гадах былі прызначаныя органы, адказныя за рэалізацыю праекта; запрасілі да супрацоўніцтва міжнародныя ядзерныя кампаніі “Атамбудэкспарт” (Расія), AREVA (Германія/Францыя) і Toshiba-Westinghouse (Японія/ЗША), якія выказалі зацікаўленасць у будаўніцтве завода; пачаліся перамовы таксама з кітайскай CGNPG. У канцы 2008 года Мінск абвясціў, што з трох разгляданых месцаў для будаўніцтва была абраная пляцоўка ў Астраўцы на Гродзеншчыне. Яна знаходзіцца ў 23 км ад літоўскай мяжы, у 55 км ад Вільні, каля 90 км ад запланаванай Літвой ядзернай электрастанцыі ў Вісагінасе і больш за 100 км ад польскай мяжы. Гэты выбар Беларусі выклікала пратэсты з боку літоўскага ўрада, беларускай апазіцыі і незалежных экалагічных арганізацый, якія сцвярджалі, што выбар месца не быў дастаткова абгрунтаваным. Тым не менш, беларускае кіраўніцтва не змяніла свайго рашэння і ў пачатку 2009 года выбрала генпадрадчыкам расійскі “Атамбудэкспарт” без ніякага абяцанага адкрытага конкурса.

Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Расіяй і Беларуссю аб будаўніцтве АЭС прывяло да стварэння у чэрвені 2011 года сумеснага прадпрыемства ГАА "Энергаканект" паміж дзяржаўным прадпрыемствам "Белэнерга" і расійскім "Інтэр РАТ ЕЭС". Задача ГАА - атрыманне прыбытку за кошт арганізацыі і кантролю за экспартам электраэнергіі, прадукаванай на тэрыторыі Беларусі (у тым ліку, электраэнергіі ад будучай АЭС) і рээкспарту расійскай электраэнергіі праз трансгранічныя злучэнні з трэцімі краінамі.

28 лістапада таго ж года было падпісана міжурадавае крэдытнае пагадненне на фінансаванне будаўніцтва расійскай крэдытнай лініяй у памеры да 10 млрд. долараў.

Заснавальнікі прадпрыемства атрымалі роўныя 50-працэнтныя долі ў новай кампаніі. Адначасова, 25 лістапада да пагаднення было дададзенае новае палажэнне адносна продажу “Газпрому” Расіі 50% акцый беларускай газатранспартнай сеткі, а менавіта: датычна экспарту электраэнергіі, вырабленай з расійскага газа. Сумесны кантроль за экспартам электраэнергіі ў краіны па-за межамі Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана будзе ўсталяваны 1 студзеня 2015 года (па папярэдніх дадзеных, "у адпаведнасці з адпаведным унёскам кожнага з бакоў"). Між тым, першыя сур'ёзныя падрыхтоўчыя працы ў Астраўцы, уключаючы земляныя працы для першага ядзернага блока, пачаліся ў чэрвені - са спазненнем на 9 месяцаў ад першапачатковага графіка.

Згодна з планам, першы блок станцыі магутнасцю 1200 МВт павінен быць пабудаваны ў лістападзе 2018 года, другі блок - у ліпені 2020 года. Генпадрадчык “Атамбудэкспарт” паручыўся пабудаваць завод, цалкам гатовы да эксплуатацыі, у адпаведнасці з расійскімі стандартамі і з улікам кіруючых прынцыпаў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і ЕС. Аднак ніякай далейшай інфармацыі дагэтуль прадстаўлена не было.

Кошт будаўніцтва вылічваўся на аснове праектаў аналагічных заводаў у Расіі (Балтыйскай АЭС у Калінінградскай вобласці), 90% якога будзе пакрываць расійская крэдытная лінія. Выплата крэдыта - 30-ю роўнымі 6-месячнымі далямі - пачнецца пасля таго, як завод будзе зданы ў эксплуатацыю, але не раней за красавік 2021 года, што азначае: Беларусь залезе ў даўгі на 25 гадоў з 10-гадовай адтэрміноўкай выплаты пад 3,92%, з якой палова працэнтнай стаўкі фіксаваная, а палова - плаваючая. Апошняя залежыць ад змены колькасці беларускіх крэдытных даўгоў Расіі на міжнародным фінансавым рынку. Аднак, паколькі беларускі ўрад павінен будзе выплаціць каля 6 млрд. долараў знешняга дзяржаўнага доўгу ў перыяд паміж 2013 і 2014 гадамі, ён вырашыў не выкарыстоўваць свае валютныя рэзервы (у цяперашні час каля 6 млрд. долараў) і звярнуўся за крэдытам у 500 млн. долараў да “Внешэканомбанка” Расіі, які, уласна кажучы, і будзе выдаваць грошы на крэдытную лінію Беларусі. Крэдыт пакрые выдаткі Беларусі на будаўніцтва АЭС у Астраўцы цягам наступных пяці гадоў (у сярэднім, 100-140 млн. долараў у год).

Інтарэсы Беларусі

Канцэпцыя энергетычнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2007) і Стратэгія развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь (2010) вызначаюць як стратэгічныя мэты да 2020 года зніжэнне долі газа ў вытворчасці цяпла і электрычнасці з цяперашняга 95-працэнтнага ўзроўня да 60-65-працэнтнага. Астравецкая АЭС, згодна падлікам беларускага Міністэрства энергетыкі, павінна выканаць гэтую задачу - зменшыць імпарт газа з Расіі на 5 млрд/м3  (з цяперашніх 22 млрд./м3), знізіць кошт вытворчасці энергіі і колькасць выкідаў парніковых газаў на 7-10 млн.т/год, а таксама - з-за нашмат меншай успрымальнасці ядзерна-энергетычнага сектара да ваганняў коштаў на паліва - павысіць стабільнасць тарыфаў на паліва для пакупнікоў. Попыт на энергію ў Беларусі, па прагнозах, вырасце да 2020 года максімальна да 650 МВт дадатковай магутнасці, якая, пры наяўнасці, дазволіць па магчымасці мадэрнізаваць існуючыя састарэлыя заводы. 

Для Мінска мадэрнізацыя і развіццё трансгранічнага злучэння з Польшчай паміж рэкамі Рось і Нарэў - прыярытэтны праект.  Некалькі гадоў таму беларускае кіраўніцтва заключыла пагадненне па інвеставанню гэтага праекта кампаніяй польскага бізнэсмэна Яна Кульчыка "Кульчык Хольдынг", які, аднак, адмовіўся ад яго ажыццяўлення (з-за з’яўлення планаў па будаўніцтву вугальнай электрастанцыі ў Зельве, у чым, у выніку, інвестару было адмоўлена). Цяпер, улічваючы жахлівы стан адносін паміж Мінскам і ЕС і такую ж сітуацыю паміж Беларуссю і Польшчай, верагоднасць будаўніцтва АЭС у Астраўцы вельмі нізкая.

Інтарэсы Расіі

Асноўны інтарэс Масквы ў сферы ядзернай энергетыкі - замкнуць любую магчымасць будаўніцтва АЭС у Беларусі трэцімі краінамі з Захаду ці з Усходу. Яе мэта - захаванне энергетычнай залежнасці Мінска, падтрымання і пашырэння свайго кантролю над энергетычнай сферай краіны, яе нованароджаным ядзерна-энергетычным сектарам і экспартам электрычнасці з Беларусі.

Гэтыя мэты - частка больш шырокай задачы па ўсталяванню кантроля за энергетычным сектарам краін СНД і ўсёй Цэнтральнай Еўропы; у рэгіёне СНД - кансалідацыі Украіны, Казахстана і Беларусі вакол Масквы, у Цэнтральнай Еўропе - утрымання і ўмацавання яе дамінантнай пазіцыі ў ядзерным сектары рэгіёна праз будаўніцтва новых заводаў і забеспячэнне гэтых краін ядзерным палівам. Такая мэта з’явілася ў Расіі адносна нядаўна, таму можна зрабіць здагадку, што АЭС у Калінінградскай вобласці і ў Астраўцы - канкурэнтныя праекты літоўскаму Вісагінасу.

Перспектывы

  • Будаўніцтва АЭС прывядзе да далейшага павелічэння ўжо значнай энергетычнай, а таксама палітычнай залежнасці Беларусі ад Расіі. Заключаныя пагадненні сведчаць, што Расія, па сутнасці, мае прамы кантроль экспарта электраэнергіі з Беларусі і ўскосны - працы ўсёй электраэнергетычнай сістэмы краіны. Паколькі праект будзе фінансавацца выключна расійскай крэдытнай лініяй, дзяржаўны доўг Беларусі істотна павялічыцца (у цяперашні час ён ужо перавышае 20% ВУП, а агульны знешні доўг складае 80% ад ВУП).
  • Аднак, у канчатковым рахунку, запуск АЭС прынясе карысць беларускай эканоміцы, паколькі зменшыць беспрэцэдэнтна высокую долю газа ў вытворчасці электраэнергіі, што знізіць эксплуатацыйныя выдаткі энергаёмістай прамысловасці Беларусі. Інвестыцыі таксама будуць мець станоўчы ўплыў на навакольнае асяроддзе.
  • Для Расіі тэхнічная і фінансавая рэалізацыя будаўніцтва ў Астраўцы рэальная і пажаданая з улікам узгаданых вышэй стратэгічных энергетычных задач краіны. Той факт, што завод будзе размешчаны блізка да мяжы з Літвой - разам з яго высокай прадукцыйнасцю, якая перавышае прагназуемыя патрэбы Беларусі - наводзіць на думку, што праект будзе арыентаваны на экспарт. Хуткасць будаўнічых работ і маштаб праекта будуць, аднак, залежаць ад стану і аб'ёму рэалізацыі канкурэнтнага праекта АЭС у Вісагінасе і, больш шырока, ад развіцця энергетычнага рынка ў рэгіёне (энергазабеспячэнне і попыт) і стану патэнцыйна канфліктных расійска-беларускіх адносін і эканамічнай сітуацыі ў Расіі.

Першакрыніца

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео