BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мінск нарошчвае пагрозу мяжы Беларусі з ЕС

08.06.2012 Наталля Арлоўская-Чыж, Centre for Eastern Studies | Пераклад Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
Мінск нарошчвае пагрозу мяжы Беларусі з ЕС
Аналитика и исследования
У апошнія тыдні СМІ паведамлялі пра шэраг заяў прадстаўнікоў беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК), якія пагражалі аслабіць...

У апошнія тыдні СМІ паведамлялі пра шэраг заяў прадстаўнікоў беларускага Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК), якія пагражалі аслабіць ахову беларускай мяжы з ЕС, у адказ на ўзмацненне еўрапейскіх  санкцый супраць Беларусі. У той жа час, беларускі КДБ правёў кампанію ў СМІ, дзе паведамлялася, што злачынныя групоўкі, якія займаюцца кантрабандай людзей, звязаныя з тэрарыстычнай дзейнасцю, і падкрэсліваліся сувязі нелегальных мігрантаў з тэрарызмам. Гэтыя дзеянні паказваюць: у час пагаршэння адносін з Захадам Беларусь выкарыстоўвае пытанне аб бяспецы межаў у якасці разменнай манеты. 

Мэта Мінска - пераканацца, што санкцыі ЕС не стануць больш жорсткімі, і ў адказ перашкодзіць працы памежных службаў еўрапейскіх суседзяў Беларусі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаўся да аналагічных мер у 2002 годзе, калі на заключным этапе перамоваў аб далучэнні Польшчы да ЕС ён прыстрашыў, што 150.000 мігрантаў, якія нібыта пражывалі ў Беларусі, могуць патрапіць у Еўропу.

Дзяржаўны памежны камітэт абяцае паслабленне бяспекі межаў

Паслабленне кантролю над выездам з Рэспублікі Беларусь у адказ на ўзмацненне санкцый ЕС было абвешчана 6 красавіка гэтага года кіраўніком Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, генералам Ігарам Рачкоўскім, на паседжанні Памежнага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Генерал папярэдзіў, што санкцыі ЕС да Беларусі будуць мець негатыўны ўплыў на суседнія краіны, і ў сувязі з санкцыямі памежная служба будзе сканцэнтраваная на абароне сваёй тэрыторыі, а не абароне суседніх краін.

Камюніке Дзяржаўнага пагранічнага камітэта ад 17 красавіка мела падобны тон. У ім абвяшчалася, што бяспека межаў Беларусі з Украінай будзе ўзмоцненая за кошт аховы беларускай мяжы з Польшчай і Літвой. Гэтае рашэнне было апраўданае ростам кантрабанды, а таксама скарачэннем адрозненняў у памежнай ахове паміж краінамі, дзе памежная секцыя з ЕС ахоўваецца лепш, чым астатнія. Калі дадатковыя атрады беларускай памежнай службы перавялі на ахову мяжы з Украінай, гэта павінна было адмоўна паўплываць на ахову мяжы Беларусі з суседзямі з Еўрасаюза.

Такім чынам, паведамлялася, што Беларусь перагледзіць сваю памежную палітыку з краінамі ЕС (Польшчай, Літвой і Латвіяй) у адказ на санкцыі ЕС, і прыярытэт з гэтага часу будзе надавацца кантролю за ўездам у Беларусь (раней уезд і выезд кантраляваліся аднолькава строга).

КДБ звязвае нелегальную міграцыю з тэрарызмам 

Адначасова з абвяшчэннем пра паслабленне памежнай аховы ў красавіку, КДБ Беларусі правёў інтэнсіўную кампанію ў СМІ, накіраваную на звязанне нелегальнай іміграцыі з тэрарыстычнымі пагрозамі. За апошнія два месяцы з галоўнага кіравання КДБ і яго рэгіянальных структур ужо неаднаразова паступалі паведамленні пра аперацыі, накіраваныя на ліквідацыю арганізаваных груповак, адказных за кантрабанду людзей. Беларуская служба бяспекі таксама выразна падкрэсліла, што нелегальныя мігранты, у асноўным, звязаныя з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Настойлівае выкарыстанне КДБ тэмы барацьбы з тэрарызмам стала выразна зразумела 24 траўня, калі ў Гомельскай вобласці арыштавалі меркаванага тэрарыста, які спрабаваў падарваць будынак міліцыі. Па дадзеных КДБ, гэты чалавек быў звязаны са злачыннай групоўкай, якая займалася незаконнай перавозкай афганцаў у еўрапейскія краіны. Акрамя непасрэднага абвяшчэння тэрарыстычнай пагрозы, беларускія спецслужбы таксама адзначылі павелічэнне колькасці мігрантаў з арабскіх краін. Так, па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у 2012 годзе было зарэгістраванае павелічэнне колькасці арабскіх імігрантаў на 2500 чалавек, у параўнанні з мінулым годам.

Медыя-кампанія КДБ была падтрыманая прэзідэнтам Лукашэнкам. Ён заявіў 8 траўня, што, нягледзячы на еўрапейскія санкцыі, Беларусь будзе абараняць свае межы, у сувязі з ростам злачыннасці і пагрозы ад людзей, якія прыязджаюць у Беларусь з арабскіх краін і якія звязаныя з тэрарыстычнымі групоўкамі. Ён падкрэсліў значныя фінансавыя выдаткі сваёй краіны на ахову межаў (каля $ 1 млн. у год), а таксама "няўдзячнасць" ЕС.

Высновы

Заява Беларусі пра тое, што ахова межаў з ЕС будзе аслабленая, разам з выкарыстаннем таго аргумента, што нелегальныя мігранты маюць сувязі з тэрарызмам, паказвае, што ўрад Беларусі выкарыстоўвае пытанне аб межах з ЕС у якасці палітычнага інструмента. Мы не можам таксама выключыць магчымасць таго, што беларускія памежныя службы выбарачна дапамагаюць нелегальным мігрантам у перасячэнні мяжы. Прамым следствам гэтых дзеянняў з'яўляецца перашкода працы памежных службаў еўрапейскіх суседзяў Беларусі, асабліва ў адсутнасць пагаднення аб рэадмісіі з Беларуссю.

Улічваючы, што пытанне аб бяспецы межаў з'яўляецца важным для ЕС і адным з нешматлікіх казырных карт Мінска, Лукашэнка бачыць памежную бяспеку як беларускі адказ на санкцыі ЕС і свой інструмент ціска, з мэтай прадухілення ўзмацнення санкцый. Яшчэ адна яго мэта - павялічыць фінансаванне на ахову мяжы ЕС з Беларуссю.

Мы павінны чакаць ад Беларусі далейшай эскалацыі напружанасці; як на словах, так і ў плане перашкоды працы памежным службам краін ЕС, асабліва Польшчы (з дапамогай мэтанакіраванай бяздзейнасці, слабых працэдур кантролю і, магчыма, нават садзейнічання ўезду незаконных мігрантаў у ЕС).

Крыніца

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео