BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Санкцыі ЕС становяцца для Лукашэнкі вялікай праблемай

15.11.2011 Эндру Рэтман, EUobserver
Санкцыі ЕС становяцца для Лукашэнкі вялікай праблемай
Аналитика и исследования
Краіны Еўрапейскага Саюза адсочваюць у наменклатурных колах прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі наступных прэтэндэнтаў на патрапленне ў...

Краіны Еўрапейскага Саюза адсочваюць у наменклатурных колах прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі наступных прэтэндэнтаў на патрапленне ў свой ліст санкцый (т.зв. "чорны спіс", у які цяпер уключаныя 245 чалавек).

"Ёсць яшчэ шмат кандыдатаў на ўваходжанне ў гэты спіс. Кіраўнікі нашай місіі ў Мінску працуюць увесь час, дасылаючы спісы новых імёнаў у Брусель... Новы "чорны спіс" можа з’явіцца ў бліжэйшыя некалькі дзён ці тыдняў", - каментуе еўрапейскі дыпламат.

Некаторыя з патэнцыйных кандыдатаў у чорны спіс ЕС - члены беларускага ўрада, пра якіх ёсць інфармацыя, што яны бяруць непасрэдны ўдзел у прыватных лукашэнкаўскіх схемах атрымання прыбыткаў: прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка і кіраўнік памежнай службы Ігар Рачкоўскі.

Беларускія алігархі, якія да нядаўняга часу лічылі, што ўжо раней заплацілі падатак Лукашэнку на дазвол весці бізнес, зараз таксама на лініі агню. Наступныя імёны ў чорным спісе: Юры Чыж, кіраўнік групы кампаній "Трайпл" (спецыялізацыя - хімічная прамысловасць, аздараўленчая індустрыя і дробны гандаль), будаўнічы барон Аляксандр Шакуцін, міліянер тытунёвага бізнэса і рознічнага гандлю Павел Тапузідзіс, а таксама вытворца рыбнай і малочнай прадукцыі Аляксандр Машэнскі.

Штодзённае запалохванне апазіцыйных актывістаў у Беларусі ўспрымаецца як дастатковая прычына для Еўрасаюза, каб працягваць закручваць гайкі супраць улады Лукашэнкі. Але жорсткая рэакцыя Брусэля будзе непазбежнай, калі Лукашэнка дадасць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца пад следствам, у свой спіс 15-ці палітвязняў.

Некаторыя аналітыкі, напрыклад, Дзяніс Мельянцоў, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, сцвярджаюць, што санкцыі ЕС не выклікаюць асаблівых хваляванняў у 57-гадовага лідэра краіны і прыўладных колаў. Мельянцоў лічыць, што беларускія чыноўнікі разглядаюць "чорны спіс" як "сцверджанне сваёй набліжанасці да прэзідэнта".

Акрамя таго, у Лукашэнкі ёсць шмат спосабаў, каб не страціць прыбытак ад сваіх фінансавых актываў, якія замарозіў Еўрапейскі Саюз, і не прайграць ад забароны на гандаль з ЕС.

Яго сыны, Дзмітрый і Віктар, знаходзяцца ў "чорным спісе" ЕС. Але акрамя гэтага, іх імёны таксама ўключаныя ў спіс членаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, на які санкцыі Брусэля не распаўсюджваюцца. Гэта дае сынам прэзідэнта магчымасць махінацый па адмыванню грошай. Апазіцыйныя СМІ таксама паведамляюць, што жонка Віктара, Лілія Лукашэнка, выкарыстоўвае зарэгістраваную на Кіпры фірму Eastleigh Trading, каб сакрэтна інвеставаць грошы іх сям'і ў мінскую нерухомую маёмасць.

Адзін з амбасадораў ЕС у Мінску заявіў, што менавіта рэжым санкцый з'яўляецца прычынай бедстваў:

"Існуе сімвалічны аспект: людзі адчуваюць сябе пакаранымі, як быццам яны зрабілі нешта няправільнае. І гэты механізм пакарання спрацоўвае: чалавек не можа паехаць разам з жонкай ці мужам за пакупкамі ў Вільню, Варшаву і іншыя еўрапейскія гарады. Людзі злуюцца, таму што думаюць, што пакутуюць з-за кагосьці іншага".

Каб адзначыць эфектыўнасць "чорнага спіса", можна вылучыць па меншай меры трох чалавек у ім, якія нанялі юрыстаў для падачы апеляцыі ў Еўрапейскі суд у Люксембургу. Адзін з іх, алігарх Дзмітрый Пефтыеў, які ў чэрвені адчуў ціск на свае дзелавыя інтарэсы ў ЕС, зараз выдаткоўвае вялікія грошы на адвакатаў з літоўскай фірмы Lawin.

Беларускі апазіцыйны актывіст, які пажадаў застацца ананімным, паведаміў:

"Алігархі выкарыстоўваць Лукашэнку ў якасці заслоны для сваіх махінацый. Як толькі ён стане для іх праблемай, ці яны не будуць больш мець у ім патрэбу, яны проста вышпурнуць яго. Пытанне толькі ў тым, хто змог бы яго замяніць".

Еўрапейскія дыпламаты таксама адзначаюць, што, калі пакінуць па-за межамі разгляду справу Бяляцкага, Лукашэнка змяніў свае метады пазбягання пакаранняў ЕС. Кантакт у Брусэлі паведаміў:

"Замест таго, каб саджаць людзей за краты на доўгія гады, беларускі АМАП арыштоўвае і саджае іх у турмы на тэрмін ад трох да дзесяці дзён, вызваляе - і пасля зноў арыштоўвае. Калі думаць глабальна, гэта не дастаткова сур’ёзны прэцэдэнт для Еўропы, каб рэагаваць на яго жорсткімі санкцыямі. Але як можна жыць у такіх умовах?"

Радыкальным варыянтам былі б эканамічныя санкцыі ў дачыненні да найбуйнейшых беларускіх экспарцёраў у краіны Еўрапейскага Саюза - такіх, як вытворцы ўгнаенняў "Беларуськалій" і нафтапрадуктаў - "Белнафтахім".

Аднак, у дадзены момант гэта не актуальна, таму што - і не ў апошнюю чаргу - такія краіны ЕС, як Германія, Латвія, Літва, Нідэрланды і Польшча маюць вялікі бізнэс з Беларуссю, агульнымі абаротамі ў больш як 6 млрд. еўра на мінулы год.

Любімай мантрай групы ў ЕС, якая выступае супраць эканамічных санкцый, з'яўляецца паўтарэнне таго факта, што эканамічныя забароны будуць перашкаджаць простым беларусам.

Аднак актывісты апазіцыі не згодныя з імі: "Тое ж самае кажуць лабісты Лукашэнкі ў Еўропе. Але гэта не так. Беларусы жывуць у такой складанай сітуацыі, што, калі прыйдзецца жыць на 50 даляраў у месяц замест 100, гэта не будзе для іх вялікай праблемай. Гэта будзе сапраўднай праблемай для чыноўнікаў, якія выкарыстоўваюць гэтыя грошы для атрымання прыбыькаў і падтрымання палітычнага ўплыву", - кажа незалежны беларускі журналіст Павел Марозаў.

Марозаў адзначае, што ўплыў на простых людзей ад санкцый ЕС, у асноўным, прыпадае на спартоўцаў і паляўнічых. Апошнія купляюць у Літве стрэльбы, і, калі санкцыі будуць уведзеныя, аматарам стрэльбы прыйдзецца звяртацца да літоўскіх сяброў па дапамогу.

 

Пераклад Жэні Камаровай - паводле EUobserver

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)
25.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #1 (Видео)
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

21 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел первый вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
Андрей Егоров. Системный кризис: Беларусь-2020 (Видео)
25.04.2020 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации

Представляем вашему вниманию видеолекцию политолога Андрея Егорова, посвященную процессам, которые разворачиваются в Беларуси в 2020 году.

Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
Владимир Мацкевич: Беларусь должна стать уважаемой, процветающей и современной страной (Видео)
31.12.2019 Канстытуцыя.бел

Новогоднее поздравление от беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича.

Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
Калькулятор национального суверенитета. Сколько его осталось у Беларуси?
04.10.2019 Андрей Егоров, Центр европейской трансформации — специально для "Беларусского Журнала"

Механика полной интеграции Республики Беларусь в состав Российской Федерации набирает обороты.

Видео